/ / Новости PRAVO.BY
09.12.2022

Дзень беларускага пісьменства – 2023. Вызначаны склад аргкамітэта па яго падрыхтоўцы і правядзенні

Пастановай Савета Міністраў ад 8 снежня 2022 г. № 858 створаны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXХ Дня беларускага пісьменства ў г. Гарадку Віцебскай вобласці 3 верасня 2023 г.

Дзень беларускага пісьменства

Старшынёй аргкамітэта прызначаны намеснік Прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, намеснікамі старшыні – Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў і старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

У склад аргкамітэта ўвайшлі кіраўнікі міністэрстваў адукацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, замежных спраў, культуры, спорту і турызму, сувязі і інфарматызацыі, фінансаў, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей і інш.

Фінансаванне мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства будзе ажыццяўляцца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Віцебскага аблвыканкама, Гарадоцкага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых зацікаўленых.

Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы
 Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».