/ / Новости PRAVO.BY
24.08.2022

Як здаць экзамены экстэрнам? Міністэрства адукацыі зацвердзіла парадак

24 жніўня афіцыйна апублікавана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 8 жніўня 2022 г. № 234 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб атэстацыі ў парадку экстэрнату».

Студентка

Згодна з дакументам атэстацыя ў парадку экстэрнату праводзіцца дзяржаўнай установай агульнай сярэдняй адукацыі. Такія ўстановы вызначаюцца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, які ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.

Заява і дакументы для прыняцця рашэння аб допуску асобы да атэстацыі ў парадку экстэрнату падаюцца ў аддзел (упраўленне) адукацыі з 3 студзеня па 25 красавіка.

У спіс дакументаў (прадугледжаны часткай першай пункта 3 артыкула 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі) уключаны:

  • заява асобы, якая жадае прайсці атэстацыю ў парадку экстэрната;
  • заява законнага прадстаўніка непаўналетняй асобы;
  • даведка аб навучанні (пры наяўнасці);
  • пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (пры наяўнасці).

Атэстацыя ў парадку экстэрнату праводзіцца ў маі – ліпені.

Пры падачы заявы аб допуску асобы да атэстацыі ў парадку экстэрнату пасля 25 красавіка такая атэстацыя можа праводзіцца ў іншы тэрмін, які вызначаецца аддзелам (упраўленнем) адукацыі.

Тэрмін праходжання атэстацыі ў парадку экстэрнату па выніках засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй школы павінен супадаць з тэрмінамі праходжання выніковай атэстацыі.

Атэстацыя скдадаецца з выстаўлення экзаменацыйных адзнак:па вучэбных прадметах, модулях, па якіх экстэрн здае экзамены: тыпавога вучэбнага плана базавай школы пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі;тыпавога вучэбнага плана сярэдняй школы пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі;па выніках праходжання выніковых іспытаў па асобных вучэбных прадметах, модулях і (ці) адзнак з даведкі аб навучанні.

Экстэрну, які паспяхова прайшоў атэстацыю ў парадку экстэрнату, на падставе рашэння кіраўніка ўстановы адукацыі выдаецца дакумент аб адукацыі.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2022 г.

Другие новости Pravo.by.

По информации Национального правового Интернет-портала Республики Беларусь
При использовании материала гиперссылка на источник обязательна!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».