/ / Новости PRAVO.BY
19.08.2022

Мінкультуры ўдасканалены парадак распрацоўкі праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Мінкультуры ўдасканалены парадак распрацоўкі праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Мінкультуры ўдасканалены парадак распрацоўкі праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2022 г. № 52 зацверджана Інструкцыя аб парадку распрацоўкі праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Дакументам вызначана, что праект зон аховы распрацоўваецца для:

  • забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя;
  • вырашэння асноўнай задачы аховы гісторыка-культурнай спадчыны – захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей у мэтах зберажэнняі памнажэння гісторыка-культурнай спадчыны і стварэння ўмоў для яе перадачы наступным пакаленням. 

Для аб’ектаў, якія размешчаны побач або ўваходзяць у склад комплексу або ансамблю, распрацоўваецца агульны праект зон аховы.

Заказчыкам работ па распрацоўцы праекта можа выступаць:

  • уласнік (карыстальнік) гісторыка-культурнай каштоўнасці;
  • землекарыстальнік, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць;
  • мясцовы выканаўчы і распарадчы орган (у выпадку распрацоўкі праекта зон аховы ў складзе горадабудаўнічых праектаў дэталёвага планавання).

Рапрацоўку праектаў зон аховы ажыццяўляюць:

  • для гісторыка-культурных каштоўнасцей:
    • праектныя арганізацыі, якія ажыццяўляюць распрацоўку горадабудаўнічых праектаў;
    • праектнымі арганізацыі, у якіх працуе грамадзянін, які мае пасведчанне на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях;
    • індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць адпаведнае пасведчанне;
  • для помнікаў археалогіі навуковыя арганізацыі, дзяржаўныя і музейныя ўстановы, у якіх працуе грамадзянін, які мае вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Археалогія», «Гісторыя (археалогія)»;
  • для помнікаў гісторыі праектныя арганізацыі, дзяржаўныя і музейныя ўстановы, у якіх працуе грамадзянін, які мае адукацыю па спецыяльнасці «Архітэктура».

Інструкцыяй таксама ўсталяваны:

  • патрабаванні да распрацоўкі праектаў зон аховы і да матэрыялаў навуковых даследаванняў;
  • парадак вызначэння тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, зоны аховы, межаў, рэжымаў ўтрымання і выкарыстання зон аховы;
  • парадак зацвярджэння праекта зон аховы.

Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».

 Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».