/ / Новости PRAVO.BY
01.08.2022

Апублікаваны змяненні ў заканадаўства па пытаннях культуры

На Pravo.by апублікаваны Закон Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2022 г. № 201-З «Аб змяненні законаў па пытаннях культуры».

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры

Законам № 201-З уносяцца змяненні ў наступныя нарматыўныя прававыя акты:

Змяненнямі ў Кодэкс аб культуры, у прыватнасці, прадугледжаны:

  • пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж Міністэрствам культуры і мясцовымі органамі ўлады па пытаннях выкарыстання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей рэгіянальнага значэння, спрашчэнне парадка правядзення на іх работ па бягучым рамонце;
  • увядзенне абавязковага атрымання пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства ўсімі арганізатарамі, акрамя фізічных асоб, якія праводзяць мерапрыемства для ўласных патрэб і без атрымання прыбытку (юбілеі, вяселлі і гэтак далей);
  • сістэма абавязковага ўключэння Міністэрствам культуры арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у адпаведны рэестр (правядзенне культурных мерапрыемстваў будзе магчыма толькі ўключанымі ў рэестр арганізатарамі);
  • дазвол на экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў музеяў толькі работнікам гэтых музеяў;
  • устанаўленне прыярытэтнага права на набыццё культурных каштоўнасцей дзяржаўнымі арганізацыямі культуры ў выпадку прыняцця ўласнікам рашэння аб іх адчужэнні;
  • удакладненне асобных аспектаў у сферах бібліятэчнай, музейнай, рамеснай дзейнасці, кінематаграфіі, народнай творчасці.

Прававым актам у тым ліку ўстаноўлена, што арганізатары культурна-відовішчных мерапрыемстваў, якія атрымалі пасведчанні на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да 1 жніўня 2022 г., маюць права праводзіць мерапрыемствы, на якія атрыманы гэтыя пасведчанні, без уключэння ў рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

Асноўныя палажэнні Закона ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2023 г.

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».