/ / Новости PRAVO.BY
18.04.2022

Заснаваны тры новыя нагрудныя знакі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Указам Прэзідэнта Беларусi ад 15 красавіка 2022 г. № 143 у новай рэдакцыі выкладаецца Указ ад 25 сакавіка 2003 г. № 128 «Об учреждении нагрудных знаков Вооруженных Сил Республики Беларусь, транспортных войск, органов пограничной службы и государственной безопасности».

Призывники

У прыватнасці, новай рэдакцыяй:

  • заснаваны нагрудныя кваліфікацыйныя знакі адзнакі «Лепшы спецыяліст», «Выдатнік Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»;
  • заснаваны нагрудны знак адрознення «Аб заканчэнні курсаў падрыхтоўкі сяржантаў»;
  • зацверджаны палажэнні аб іх.

Так, устаноўлена, што нагрудным кваліфікацыйным знакам адзнакі «Лепшы спецыяліст» узнагароджваюцца ваеннаслужачыя тэрміновай ваеннай службы (за выключэннем рэзервістаў), якія:

  • дасягнулі высокіх вынікаў у баявой падрыхтоўцы;
  • забяспечылі безаварыйную эксплуатацыю і якасны догляд за замацаванымі ўзбраеннем, ваеннай і спецыяльнай тэхнікай;
  • адрозніваюцца бездакорнай воінскай дысцыплінай, а малодшыя камандзіры – і здольнасцю метадычна правільна арганізоўваць і праводзіць навучанне падначаленых;
  • атрымалі ў ходзе кантрольных заняткаў па прадметах навучання адзнакі, не ніжэйшыя за «выдатна», або сталі прызёрамі спаборніцтваў, у тым ліку міжнародных, першынстваў Узброеных Сіл;
  • маюць класную кваліфікацыю, не ніжэйшую за кваліфікацыю «Спецыяліст 2-га класа».

У залежнасці ад роду войскаў, спецыяльнасці знак адзнакі засноўваецца ў тым ліку для:

  • мотастралковых і разведвальных падраздзяленняў;
  • танкавых падраздзяленняў;
  • падраздзяленняў ракетных войскаў і артылерыі;
  • навігацыйна-тапаграфічных падраздзяленняў;
  • інжынерных падраздзяленняў;
  • авіяцыйных падраздзяленняў;
  • радыётэхнічных падраздзяленняў;
  • ваенных аркестраў;
  • кіналагічных падраздзяленняў.

Знак уяўляе сабой авальны лаўрова-дубовы вянок серабрыстага колеру. Унутры вянка змяшчаецца эмблема, якая адрозніваецца для кожнага падраздзялення.

Нагрудны кваліфікацыйны знак адзнакі «Выдатнік Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» заснаваны для заахвочвання:

  • салдат, сяржантаў тэрміновай ваеннай службы (за выключэннем рэзервістаў);
  • салдат, сяржантаў, якія праходзяць службу па кантракце;
  • курсантаў ваенных навучальных устаноў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у баявой падрыхтоўцы (адукацыйным працэсе).

Узнагароду могуць атрымаць:

  • салдаты тэрміновай ваеннай службы і салдаты, якія праходзяць службу па кантракце, якія адрозніваюцца бездакорнай воінскай дысцыплінай, маюць заахвочванні за ўзорнае нясенне службы, выдатнае авалоданне спецыяльнасцю, забяспечваюць якасны догляд, захаванне, эксплуатацыю замацаванымі за імі зброі, баявой тэхнікі, маёмасці, атрымалі адзнаку «выдатна» па вядучых і «добра» па астатніх дысцыплінах навучання, дасягнулі высокіх паказчыкаў у баявой падрыхтоўцы;
  • сяржанты тэрміновай ваеннай службы і сяржанты, якія праходзяць службу па кантракце, якія адрозніваюцца бездакорнай воінскай дысцыплінай, маюць заахвочванні за ўзорнае нясенне службы, выдатна авалодалі спецыяльнасцю, умеюць добра арганізаваць і метадычна правільна праводзіць навучанне падначаленых, дасягнулі высокіх паказчыкаў у баявой падрыхтоўцы і ўмацаванні воінскай дысцыпліны сваіх падраздзяленняў, забяспечваюць якасны догляд, захаванне і эксплуатацыю зброі, баявой тэхнікі і маёмасці;
  • курсанты ваенных навучальных устаноў, якія адрозніваюцца бездакорнай воінскай дысцыплінай і маюць адзнакі «выдатна» па выніках экзаменацыйнай сесіі.

Знак уяўляе сабой шчыт зялёнага колеру з залацістай аблямоўкай і заклёпкамі, абрамлены дубовым і лаўровым лісцем залацістага колеру, перавітым чырвонай стужкай. У цэнтры шчыта размешчана пяціканцовая гранёная зорка залацістага колеру, абрамленая вянком з лаўровага і дубовага лісця залацістага колеру.

Нагрудны кваліфікацыйны знак адзнакі «Выдатнік Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»

Што тычыцца нагруднага знака адрознення «Аб заканчэнні курсаў падрыхтоўкі сяржантаў», то ён прызначаны для ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія:

  • прайшлі навучанне на курсах падрыхтоўкі сяржантаў;
  • паспяхова здалі кваліфікацыйныя экзамены;
  • атрымалі пасведчанне аб заканчэнні курсаў.

Знак уяўляе сабой абрамлены лаўрова-дубовым вянком серабрыстага колеру шчыт цёмна-чырвонага колеру з праменямі, якія разыходзяцца ад цэнтра, аблямоўкай і сямю заклёпкамі серабрыстага колеру. У цэнтры шчыта – пагон зялёнага колеру з трыма папярочнымі палосамі і гузікам залацістага колеру, накладзены на два перакрыжаваныя палашы серабрыстага колеру, размешчаныя клінкамі ўверх.

Нагрудны знак адрознення «Аб заканчэнні курсаў падрыхтоўкі сяржантаў»

Акрамя таго, Указам № 143 прадугледжана прывядзенне палажэнняў аб існуючых нагрудных знаках адзнакі і адрознення ў адпаведнасць з заканадаўствам аб афіцыйных геральдычных сімвалах.

Указ уступае ў сілу пасля трох месяцаў з яго афіцыйнага апублікавання.

Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».

Больш матэрыялаў Pravo.by па тэме:

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на крыніцу абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».