/ / Новости PRAVO.BY
01.10.2021

Мінкульт прапануе абмеркаваць змяненні ў законы па пытаннях культуры

На грамадскае абмеркаванне вынесены праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях культуры».

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры

Праектам прадугледжана карэкціроўка Кодэкса аб культуры, Падатковага кодэкса і іншых законаў у мэтах забеспячэння іх узгодненасці ў частцы, якая тычыцца пытанняў сферы культуры.

Распрацоўка праекта выклікана неабходнасцю:

  • удасканальвання парадку рэгулявання грамадскіх адносін, звязаных з:
    • дзейнасцю калектываў мастацкай творчасці, творчых саюзаў;
    • увозам і вывазам культурных каштоўнасцей;
    • аховай гісторыка-культурнай спадчыны, бібліятэчнай і музейнай справамі;
    • народнымі мастацкімі рамёствамі, кінематаграфічнай дзейнасцю;
    • арганізацыяй і правядзеннем культурных мерапрыемстваў;
    • дзейнасцю прафесійных і непрафесійных (аматарскіх) і аутэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці;
    • дзейнасцю клубных фарміраванняў;
  • унясення іншых змяненняў, звязаных з практыкай прымянення Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

Арганізатар грамадскага абмеркавання – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Свае меркаванні і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання з 1 па 10 кастрычніка 2021 г. уключна на электронны адрас: ministerstvo@kultura.by.

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на крыніцу абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».