/ / Новости PRAVO.BY
27.05.2021

Заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы Міністэрства эканомікі

Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2021 г. № 197 і № 198 заснаваны эмблема і флаг Мiнiстэрства эканомiкi (зацверджаны палажэнні аб іх, іх апісанні і выявы) і ўстаноўлены юбілейны медаль «100 год беларускім эканамічным органам».

Згодна з Указам № 197 эмблема Міністэрства эканомікі з’яўляецца атрыбутам названага Міністэрства, яго адметным знакам.

Яна ўяўляе сабой круг са стылізаваным малюнкам зямнога шара фіялетавага колеру на светла-шэрым фоне з паралелямі і мерыдыянамі светла-шэрага колеру і аблямоўкай серабрыстага колеру. У цэнтры зямнога шара размешчаны контур тэрыторыі Беларусі белага колеру з аблямоўкай фіялетавага колеру. Унутры контуру – стылізаваная слупкаватая дыяграма ў выглядзе дзевяці вертыкальных прамавугольнікаў белага колеру, абмежаваных зверху лініяй фіялетавага колеру, якая ўяўляе сабой па форме графік экспаненты і заканчваецца стрэлкай, накіраванай направа і ўверх.

Аблямоўка круга абмежавана лініямі фіялетавага колеру. У верхняй частцы аблямоўкі – выява беларускага арнаменту, у ніжняй – надпіс фіялетавага колеру «МІНІСТЭРСТВА ЭКАНОМІКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». Верхняя частка аблямоўкі ўвенчана выявай Дзяржаўнага герба фіялетавага колеру.

Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Міністэрства эканомікі

Флаг Міністэрства эканомікі з’яўляецца афіцыйным геральдычным сімвалам ведамства і ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча фіялетавага колеру. У цэнтры вонкавага і адваротнага бакоў палотнішча размешчана эмблема Міністэрства эканомікі.

Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Міністэрства эканомікі

Што тычыцца юбілейнага медаля «100 год беларускім эканамічным органам», устаноўленага Указам № 198, то ім узнагароджваюцца работнiкi Мiнiстэрства эканомiкi за плённую працу i значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь.

Таксама ўзнагароду могуць атрымаць:

  • ветэраны Міністэрства эканомікі (у тым ліку работнікі Дзяржаўнага планавага камітэта БССР, Дзяржаўнага камітэта па эканоміцы i планаваннi БССР, Дзяржаўнага камітэта па эканоміцы i планаваннi Рэспублікі Беларусь), работнікі камітэтаў эканомікі аблвыканкамаў, Мiнскага гарвыканкама;
  • іншыя асобы, якiя актыўна супрацоўнічалi з Міністэрствам эканомікі ў мэтах выканання задач па дасягненнi ўстойлівага, збалансаванага эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, павышэння канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі і дабрабыту насельніцтва краіны.

Узнагароджаным асобам выдаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору.

Пасведчанне да медаля

Пасведчанне да медаля

Паўторна юбiлейным медалём не ўзнагароджваюць, дублiкаты i пасведчанні да яго ўзамен згубленых не выдаюцца.

Указы ўступаюць у сілу з 28 мая 2021 г.

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на крыніцу абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».