Афіцыйныя геральдычныя сімвалы. Што змянілася ў адпаведным Законе Рэспублікі Беларусь?
Законам Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2021 г. № 86-З унесены змены ў Закон аб афіцыйных геральдычных сімвалах.
Сярод асноўных змяненняў:
- пашырэнне спіса арганізацый, якія могуць мець поўны геральдычны комплекс – герб, сцяг, нагрудныя знакі адрознення і адзнакі;
- дапаўненне пераліку афіцыйных геральдычных сімвалаў (да іх аднесены у тым ліку штандарт (флаг) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, знакі адрознення на форменным адзенні, знакі ранення);
- удакладненне асобных норм, якія тычацца парадку ўстанаўлення афіцыйных геральдычных сімвалаў, правядзення іх абавязковай геральдычный экспертызы, вызначэння мер па ахове афіцыйных геральдычных сімвалаў.
Законам устаноўлена недапушчальнасць выкарыстання грамадзянамі або арганізацыямі сімволікі:
- ідэнтычнай або падобнай да ступені змяшэння з афіцыйнымі геральдычнымі сімваламі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый;
- накіраванай па сваім змесце на прычыненне шкоды нацыянальный бяспецы.
Акрамя таго, забараняецца нашэнне форменнага адзення грамадзянамі, якія не ўключаны ў пералік асоб, якія маюць права на яе нашэнне, у тым ліку са знакамі адрознення.
Геральдычны савет пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь працягне каардынаваць правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы афіцыйных геральдычных сімвалаў.
Асноўныя палажэнні Закона ўступаюць у дзеянне праз 6 месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.
Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на крыніцу абавязковая!
Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».