/ / Новости PRAVO.BY
05.02.2021

Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю Іосіфа Юхо, адбудзецца ў БДУ

19-20 сакавіка юрфак БДУ правядзе Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Гісторыка-прававая навука: спадчына, стан і перспектывы (да 100-годдзя з дня нараджэння прафесара Іосіфа Аляксандравіча Юхо)».

Микрофон

Навуковыя дыскусіі будуць весціся па тэмах:

  • навука тэорыі і гісторыі дзяржавы і права на сучасным этапе: гісторыя развіцця, значэнне і перспектывы;
  • уклад вучоных у развіццё ўніверсітэцкай юрыдычнай навукі і адукацыі;
  • уклад прафесара І.А.Юхо ў распрацоўку навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі і развіццё гісторыка-прававой навуковай школы;
  • станаўленне і развіццё юрыдычнай навукі і адукацыі ў Беларусі;
  • гістарычнае развіццё палітыка-прававой думкі і яе ўплыў на заканадаўства.

Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі ў тэрмін да 1 сакавіка неабходна даслаць запоўненую заяўку (аўтарскую даведку) і артыкул на электронны адрас: conf_theorylaw@bsu.by.

Прыняць удзел у мерапрыемстве можна ў вочнай, дыстанцыйнай і завочнай формах.

Больш падрабязна пра патрабаванні да прадастаўлення матэрыялаў можна прачытаць тут.

Другие новости Pravo.by.

По информации Национального правового Интернет-портала Республики Беларусь
При использовании материала гиперссылка на источник обязательна!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».