Заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы Міністэрства энергетыкі
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2021 г. № 506 заснаваны эмблема і флаг Міністэрства энергетыкі, зацверджаны палажэнні аб іх, іх апісанні і выявы.
Заснаваная эмблема з’яўляецца атрыбутам названага Міністэрства, яго адметным знакам.
Яна ўяўляе сабой круг, цэнтр якога падзелены лопасцямі турбіны на 3 сектары насычана сіняга колеру з аблямоўкай белага колеру. У сектарах змешчаны выявы блакітнага і светла-сіняга колераў:
- градзірні атамнай электрастанцыі з сімвалам мірнага атама;
- палаючага полымя;
- апоры ліній электраперадачы.
Уверсе круга размешчаны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, злева і справа ад якога – нацыянальны арнамент чырвонага колеру. Пад сектарамі – надпіс «МІНІСТЭРСТВА ЭНЕРГЕТЫКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» насычана сіняга колеру.
Аснову эмблемы складаюць выявы, якія адлюстроўваюць асноўныя сферы дзейнасці Міністэрства энергетыкі.
Што тычыцца флага Міністэрства энергетыкі, то ён уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру, у цэнтры вонкавага боку якога намалявана эмблема Міністэрства энергетыкі.
Прававы акт накіраваны на захаванне i развiццё гiстарычных традыцый Мiнiстэрства энергетыкi.
Указ уступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання.
Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на крыніцу абавязковая!
Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».