/ / Новости PRAVO.BY
26.11.2020

Абноўлены нагрудны знак дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Указам Прэзідэнта Рэспубліки Беларусь ад 24 лістапада 2020 г. № 438 заснаваны нагрудны знак дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Парламент Беларусi», а таксама зацверджаны Палажэнне аб ім, яго апісанне і выява.

Нагрудны знак

Нагрудны знак выкананы ў выглядзе Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які лунае на флагштоку (дрэўку). На чырвоным фоне нагруднага знака па цэнтры ступеньчата размешчаны рэльефны надпіс «ПАРЛАМЕНТ БЕЛАРУСI» залацістага колеру.

У адпаведнасці з Палажэннем нагрудны знак з’яўляецца знакам адрознення і выдаецца дэпутату Палаты прадстаўнікоў і члену Савета Рэспублікі пасля іх выбрання (назначэння). Яны ім карыстаюцца на працягу тэрміну сваіх паўнамоцтваў (насiць яго трэба на левым баку грудзей) і абавязаны забяспечваць яго захаванасць.

Па заканчэнні тэрміну паўнамоцтваў або пры датэрміновым іх спыненні нагрудны знак застаецца без права яго нашэння ў асобы, якая выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў альбо выбіралася (назначалася) членам Савета Рэспублікі.

Указ Кіраўніка дзяржавы ад 23 ліпеня 2012 г. № 327 «Об учреждении нагрудного знака депутата Палаты представителей, члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь» прызнаецца страціўшым сілу.

Прававы акт уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання. Яго дзеянне не распаўсюджваецца на дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на крыніцу абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».