/ / Новости PRAVO.BY
27.02.2020

У Беларусі заснаваны сцягі тэрытарыяльнай абароны абласцей і г. Мінска

18 лютага 2020 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 59 «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах».

Дакументам прадугледжана заснаванне сцягоў тэрытарыяльнай абароны Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей і г. Мінска.

Таксама прававым актам зацверджаны палажэнні аб сцягах тэрытарыяльнай абароны, іх апісанне і выявы.

Сцягі заснаваны у мэтах выхавання ў ваеннаслужачых тэрытарыяльных войскаў адданасцi свяшчэннаму абавязку абароны Айчыны, захавання і развіцця воінскіх традыцый.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Сцяг тэрытарыяльнай абароны Брэсцкай вобласці

По информации Национального правового Интернет-портала Республики Беларусь
При использовании материала гиперссылка на источник обязательна!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».