/ / Новости PRAVO.BY
04.04.2018

Пасяджэнне Нацыянальнай камісіі на справах ЮНЕСКА адбылося ў Мінску

Пасяджэнне Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь на справах ЮНЕСКА, прысвечанае вынікам працы ў 2017 годзе, адбылося 4 красавіка ў Міністэрстве замежных спраў. 

Пасяджэнне Нацыянальнай каміссіі на справах ЮНЕСКА

На пасяджэнні была разгледжана справаздача аб выкананні плана работы Нацыянальнай камісіі на 2017 год, пратаколаў даручэнняў, рэалізацыі праектаў Праграмы ўдзела 2016–2017 гг. Былі падведзены вынікі працы тэматычных камітэтаў Нацыянальнай камісіі ў мінулым годзе і вызначаны перспектыўныя напрамкі іх дзейнасці ў 2018 годзе. 

Падводзячы вынікі мінулагодняй працы Нацыянальнай камісіі, яе старшыня, Міністр замежных спраў Уладзімір Макей уручыў дыпломы Нацыянальнай камісіі шэрагу прадстаўнікоў галіны адукацыі, культуры, інфармацыі. Дыпломам была адзначана шматгадовая дзейнасць па павышэнні эффектыўнасці адукацыйных працэсаў у галіне прававой інфарматызацыі Кафедры ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях і праве Нацыянальнага цэнтра прававой інфрмацыі. 

Дыплом Кафедры ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях і праве Нацыянальнага цэнтра прававой інфрмацыі

Напрыклад, у адпаведнасці з планам работы Нацыянальнай камісіі на 2017 год НЦПІ значна пашырыў інфармацыйнае напаўненне тэматычных банкаў дадзеных прававой інфармацыі «Адукацыя» (зараз 2000 дакументаў) і «Правы непаўналетніх» (568 дакументаў).

У справаздачы Камітэта па пытаннях адукацыі Нацыянальнай камісіі было адзначана, што магчымасцямі Кафедры ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях і праве НЦПІ шырока карыстаюцца адукацыйныя ўстановы, згаданыя рэсурсы з’яўляюцца неад’емнай часткай інфармацыйна-прававога забеспячэння адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў у рэспубліцы, садзейнічаюць павышэнню інфармацыйна-прававой культуры кіраўнікоў, выкладчыкаў і іншых катэгорый работнікаў устаноў адукацыі.

У гэтым жа кантэксце быў таксама адзначаны досвед Дзіцячага прававога сайта, вядзеннем якога таксама займаецца НЦПІ, у распаўсюджванні прававой інфармацыі сярод непаўналетніх. Нават разглядаецца магчымасць падзяліцца ўнікальнымі напрацоўкамі сайта ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы.

«Кафедра ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях і праве НЦПІ прадоўжыць удасканальваць інстытуцыянальныя асновы прававой інфарматызацыі і нацыянальнай сістэмы доступу да прававой інфармацыі, працэс прафесійнай падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі юрыдычных і іншых кадраў па пытаннях прававой інфарматызацыі, а таксама дзейнасць па павышэнні прававой культуры грамадзян», – запэўніў загадчык Кафедры, дырэктар НЦПІ Яўген Каваленка.

Таксама на пасяджэнні было абмеркавана пытанне аб уключэнні трансгранічнай намінацыі «Пасляваенная сацыялістычная архітэктура краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы» у беларускі папярэдні спіс Сусветнай спадчыны. Зацверджаны план работы Нацыянальнай камісіі на 2018–2019 гады і акрэслены прыярытэты працы Беларусі ў ЮНЕСКА.

Па інфармацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь абавязковая!
 (фота – НЦПІ)

Теги: НЦПИ, МИД