/ / Новости PRAVO.BY
25.01.2017

Зацверджаны новы склад савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва

Новы склад савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва і новая рэдакцыя Палажэння аб гэтым фондзе зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2017 г. № 23.

Узначаліла савет фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. У склад савета ўвайшлі дзеячы культуры і мастацтва, а таксама прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі, інфармацыі, культуры і фінансаў, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Гомельскага аблвыканкама, Упаўнаважаны па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей.

Што тычыцца новай рэдакцыі Палажэння аб фондзе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, то яна прадугледжвае больш высокія патрабаванні да адбора і зместа культурных праектаў з улікам іх сацыяльнай значнасці, маштабнасці і эфектыўнасці рэалізацыі ў межах асобных рэгіёнаў і краіны ў цэлым, а таксама адказнасць арганізацый, якія атрымалі падтрымку фонду. Будзе створана экспертная камісія пры Міністэрстве культуры, якая будзе аналізаваць заяўкі на фінансаванне такіх праектаў.

Указ накіраваны на падтрымку найбольш маштабных агульнанацыянальных і міжнародных творчых праектаў, важных для сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, забеспячэнне эфектыўнага кіравання саветам фонду, умацаванне яго высокага статусу, патлумачылі ў прэс-службе Презідэнта Рэспублікі Беларусь. 

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Па інфармацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь абавязковая!