/ / Новости PRAVO.BY
03.11.2016

Вызначаны склад арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў 2017 годзе

Дзень беларускага пісьменства адбудзецца ў г. Полацку Віцебскай вобласці 3 верасня 2017 года. Нацыянальны арганізацыйны камітэт па яго падрыхтоўцы і правядзенні створаны пастановай Савета Міністраў ад 1 лістапада 2016 г. № 894.

Старшынёй арганізацыйнага камітэта прызначана Намеснік Прэм’ер-міністра Качанава Наталля Іванаўна, намеснікамі старшыні – Міністр інфармацыі Ананіч Лілія Станіславаўна і старшыня Віцебскага аблвыканкама Шарснёў Мікалай Мікалаевіч.

У склад аргкамітэта ўвайшлі кіраўнікі міністэрстваў адукацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, культуры, спорту і турызму, сувязі і інфарматызацыі, фінансаў, Віцебскага аблвыканкама і Полацкага райвыканкама, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей і іншыя.

Згодна з пастановай, фінансаванне падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, а таксама іншых крыніц.

Пры выкарыстанні матэрыяла спасылка на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь абавязковая!