/ / Новости PRAVO.BY
24.06.2016

Праект Кодэкса аб культуры быў прыняты ў другім чытанні

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разгледзелі праект Кодекса аб культуры, які накіраваны на рэгуляванне грамадскіх адносін у галіне творчай дзейнасці, аховы гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны, бібліятэчнай і музейнай справы, народных рамёстваў, кінематаграфіі, арганізацыі і правядзення культурных мерапрыемстваў, дзейнасці фальклорных калектываў, арганізацыі культурнага адпачынку насельніцтва.

Праект прадугледжвае спрашчэнне парадку прыняцця некаторых кіраўніцкіх рашэнняў, у прыватнасці прыняцце рашэнняў аб наданні абъекту статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ці пазбаўленні такога статусу аднесена да кампетэнцыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню.

Прадугледжаны больш сур’ёзныя патрабаванні да стварэння музеяў. Падчас дапрацоўкі праекта Кодэкса скарэкціраваны пэўныя палажэнні, якія тычацца парадку арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

Упершыню на заканадаўчым узроўні рэгулююцца пытанні аховы археалагічнай спадчыны, вызначаны віды практычнай дапамогі беларусам замежжа для захавання і развіцця іх нацыянальна-культурнай самабытнасці.

Таксама праект Кодэкса прадугледжвае ажыццяўленне грамадскага кантролю ў сферы культуры праз грамадскія назіральныя камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. 

Па інфармацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыяла спасылка на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь абавязковая!