/ / Новости PRAVO.BY
01.07.2016

3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Усенароднае свята, Дзень Незалежнасці, наша краіна святкуе ў нядзелю.

У гэтым годзе мы святкуем галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці 3 ліпеня ў 20-ы раз – рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці ў дзень вызвалення Мінска ад нямецкай арміі было прынята на рэспубліканскім рэферэндуме ў 1996 годзе. Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 «Об установлении государственного праздника – Дня Независимости Республики Беларусь» падпісаны 11 снежня 1996 г.

Традыцыйна цэнтральная падзея свята – парад войскаў Мінскага гарнізона і масавы нумар «Са святам, любая Айчына». Таксама ў Мінску адбудуцца гала-канцэрт «Беларусь, я люблю цябе» і акцыя «Заспяваем гімн разам». Святочныя мерапрыемствы запланаваны па ўсёй рэспубліцы. Кульмінацыя Дня Незалежнасці – святочны салют.

Калектыў партала Pravo.by шчыра віншуе суайчыннікаў са святам, зычыць беларусам шчасця ў паўсядзённым жыцці і плёну ў працы на карысць і дабрабыт Радзімы, каб квітнела яна і мацнела нашымі агульнымі намаганнямі!

(фото - БЕЛТА)