/ / Новости PRAVO.BY
27.01.2016

План мерапрыемстваў па правядзенні ў Беларусі Года культуры зацверджаны Урадам

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2015 г. № 51 зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры.

План змяшчае больше за 120 пунктаў па наступных напрамках:

  • рэалізацыя дзяржаўнай культурнай палітыкі;
  • выхаванне патрыятычнай самасвядомасці грамадзян;
  • павышэнне ўзроўню эканамічнай і прававой культуры;
  • фарміраванне светапогляду і маральных якасцяў моладзі;
  • развіццё духоўнай культуры і мастацкай творчасці;
  • інтэграцыя Рэспублікі Беларусь у сусветную культурную прастору;
  • развіццё экалагічнай культуры, культуры здаровага ладу жыцця, побыту, чалавечых і сямейных адносін.

Асобнае значэнне надаецца інфармацыйнаму забеспячэнню Года культуры, пашырэнню практыкі выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у дзейнасці арганізацый культуры.

Сярод выканаўцаў плана – міністэрствы культуры, адукацыі, інфармацыі, спорту, працы і сацыяльнай абароны, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, якія падпарадкоўваюцца Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, Нацыянальная акадэмія навук, грамадскія аб’яднанні БРСМ, БРПА, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Беларускі саюз мастакоў, Беларускі саюз кампазітараў, Беларускі саюз тэатральных дзеячаў і іншыя.

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь – адзін з актыўных удзельнікаў рэалізацыі плана. Пры падтрымцы НЦПІ адбудуцца беларускія студэнцкія юрыдычныя алімпіады і конкурсы.

Будзе забяспечана функцыянаванне публічных цэнтраў прававой інфармацыі, а таксама цэнтраў эталоннай прававой інфармацыі на базе ўстаноў адукацыі, юрыдычных кансультацый у Мінску і абласцях, папраўчых устаноў, дыпламатычных прадстаўніцтваў, замежных культурных цэнтраў Рэспублікі Беларусь.

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь вызначана ў якасці органа, які ажыцяўляе каардынацыю выканання плана.

Па iнфармацыi Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыяла спасылка на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь абавязковая!