Унесены змены ў спісы гісторыка-культурных каштоўнасцяў
Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 2 жніўня 2016 г. № 607.
Сатус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь нададзены 93 матэрыяльным аб’ектам (цэрквам, касцёлам, могілкам, курганам і г.д.) і 35 нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека. Напрыклад, у пералік увайшлі масленічная абрадавая гульня «Пахаванне дзеда» ў Гарадоцкім раёне і традыцыя вырабу валёнак у Міёрскім раёне Віцебскай вобласці, народная тэкстыльная традыцыя в. Неглюбка і шэрагу населеных пунктаў Неглюбскага сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, творчасць майстра па вырабе музычных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча з аграгарадка Адэльск Гродзенскага раёна, Будслаўскі фэст у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці і шмат што іншае.
Таксама 121 аб’ект пазбаўлены статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, змяненні і дапаўненні ўнесены ў назвы гісторыка-культурных каштоўнасцяў і іх паштовая адрасы.
У пастанове ўлічаны прапановы мясцовых органаў кіравання, заключэнні спецыялістаў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.
Пры выкарыстанні матэрыяла спасылка на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь абавязковая!