Забудоўшчык не зможа адмовіць дольшчыку ў засяленні на падставе наяўнасці запазычанасцяў іншых дольшчыкаў
Менш за два месяцы засталося да ўступлення ў сілу Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 400 (дакумент пачне дзейнічаць з 27 снежня 2015 г.). Партал Pravo.by ужо пісаў, якія змены Указ уносіць у дзейнасць Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, а зараз Уладзімір Дарапіевіч, намеснік начальніка ўпраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, пракаментаваў тыя палажэнні Указа, да распрацоўкі якіх Міністэрства мела непасрэднае дачыненне.
«Указ № 400 накіраваны на ўдасканаленне парадка засялення грамадзян у пабудаваныя шматкватэрныя жылыя дамы, а таксама на канкрэтызацыю адказнасці за невыкананне тэрмінаў забеспячэння ўмоваў для такога засялення», – паведаміў Уладзімір Дарапіевіч.
Унесены змяненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 2013 г. № 263 «Аб долевым будаўніцтве аб’ектаў у Рэспубліцы Беларусь», паводле якіх:
1) скарочаны тэрмін, за які забудоўшчык павінен перадаць дольшчыку канчатковы разлік кошту аб’екта долевага будаўніцтва, – да 25 каляндарных дзён (раней было 2 месяцы);
2) паменшаны тэрмін перадачы дакументаў, неабходных для дзяржаўнай рэгістрацыі права дольшчыка на аб’ект долевага будаўніцтва, – зараз будзе 2 дні са дня звароту пасля поўнага разліку з забудоўшчыкам (было 3).
Па выніках аналізу заканадаўства Рэспублікі Беларусь, патлумачылі ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва, высветлілася, што ў нарматыўных прававых актах адсутнічае паняцце «засяленне» грамадзян у жылое памяшканне, не вызначаны тэрмін засялення грамадзян у дабудаваныя шматкватэрныя жылыя дамы.
Праз гэта павялічылася колькасць зваротаў у мясцовыя выканаўчыя і распараджальныя органы наконт зацягвання тэрмінаў засялення жылых памяшканняў.
З практыкі вядома, што заказчыку будаўніцтва патрэбна не менш за адзін месяц, каб зрабіць разлік канчатковага кошту па кожнай кватэры. Да таго ж заказчыку патрэбны час на фарміраванне выдаткаў па будаўніцтве інжынерных сетак жылога дома і накіраванне неабходных дакументаў адпаведным эксплуатацыйным службам.
Аданачасова грамадзяне павінны звярнуцца ў банк, каб зняць дэпазіт ці здзейсніць, напраклад, валютна-крэдытныя аперацыі. Банку патрэбна да двух–трох тыдняў на афармленне дакументаў на разлік за выкананыя работы па будаўніцтве жылых памяшканняў, на якія заключаны адпаведныя крэдытныя дагаворы. Гэта магчыма ў тым выпадку, калі грамадзяне перададуць адпаведныя дакументы арганізавана і ў сціслы тэрмін, але на справе так адбываецца далёка не заўсёды. У выніку разліковыя працэсы могуць зацягнуцца на адзін–два месяцы.
Выйсце ў тым, каб паралельна выконваць усе неабходныя працэдуры па засяленні шматкватэрнага дома, у тым ліку і канчатковы разлік па кожнай асобнай кватэры ў гэтым доме;
3) у заканадаўства ўведзена новая норма, згодна з якой забудоўшчык абавязаны перадаць аб’ект долевага будаўніцтва дольшчыку, які цалкам выплаціў яго кошт (кошт дагавору), незалежна ад наяўнасці іншых дольшчыкаў з запазычанасцямі перад забудоўшчыкам.
Былая норма, згодна з якой забудоўшчык мог ажыццяўляць перадачу аб’ектаў долевага будаўніцтва ўсім дольшчыкам адначасова, можа парушыць права дольшчыка атрымаць сваю кватэру ў месячны тэрмін пасля прыёмкі жілога дома, прышлі да высновы ў Міністэрстве.
Калі забудоўшчык перадае дольшчыку ў валоданне і карыстанне аб’ект долевага бадаўніцтва, перад дзяржаўнай рэгістрацыяй права дольшчыка на яго бакі заключаюць дагавор найму, арэнды, бязвыплатнага карыстання альбо іншую дамоўленнасць, якая прадугледжвае перадачу дольшчыку ў валоданне і карыстанне аб’екта долевага будаўніцтва і вызначае яго якасныя характарыстыкі. Паводле Указу дагаворы павінны быць заключаны на працягу аднаго працоўнага дня пасля звароту дольшчыка;
4) адпаведныя змяненні адлюстраваны ў тыпавым дагаворы стварэння аб’екта долевага будаўніцтва, зацвержданым Указам № 263.
Таксама Указ № 400 уносіць дапаўненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2014 г. № 26 «Аб мерах па ўдасканальванні будаўнічай дзейнасці»:
1) заказчыкі, забудоўшчыкі забяспечваюць умовы для засялення грамадзян, якія цалкам разлічыліся за выкананыя работы па будаўніцтве, у жылыя памяшканні ў месячны тэрмін са дня зацвярджэння акта прыёмкі шматкватэрнага жылога дома ў эксплуатацыю (за выключэннем жылых памяшканняў у доме, пабудаваным па дзяржзамове, а таксама жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду і жылых памяшканняў сацыяльнага выкарыстання);
2) да моманта здачы ў эксплуатацыю жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду і сацыяльнага выкарыстання павінны быць прыняты распараджэнні мясцовых выканаўчых і распараджальных органаў улады пра іх мэтавае накіраванне.
Тое, што хтосьці з дольшчыкаў не здзейсніў разлік за будаўніцтва, не можа стаць падставай, каб адмовіць у засяленні іншым грамадзянам, якія запазычанасцяў не маюць, патлумачыў Уладзімір Дарапіевіч.
Указ № 400 таксама вызначае, штоо грамадзянін лічыцца заселеным у жылое памяшканне, калі адначасова выкананы наступныя ўмовы:
- забяспечана атрыманне ключоў ад кватэры;
- забяспечаны доступ у жылое памяшканне і магчымасць выкарыстоўваць яго па прызначэнні;
- адсутнічаюць заўвагі па характарыстыках жылога памяшкання, якія вызначаны дамовай, а таксама па адпаведнай якасці выкананых работ.
Згодна з Указам № 400 Савет Міністраў павінен зацвердзіць парадак забеспячэння ўмоў для засялення грамадзян у жылыя памяшканні ў дабудаваных жылых шматкватэрных дамах. Зараз праект адпаведнага пастанаўлення Урада падрыхтаваны і ўзгадняецца, паведамілі ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва.
Пры выкарыстанні матэрыяла спасылка на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь абавязковая!

