/ / Новости PRAVO.BY
21.05.2014

Аб ліцэнзаванні імпарту асобных відаў макаронных вырабаў, а таксама кандытарскіх вырабаў і сыравіны для іх вытворчасці

Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2014 г. № 469 устаноўлены пералік асобных відаў макаронных вырабаў, а таксама кандытарскіх вырабаў і сыравіны для іх вытворчасці, імпарт якіх ў Рэспубліку Беларусь з-за межаў адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза ажыццяўляецца па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца Міністэрствам гандлю па ўзгадненні з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання і Беларускім дзяржаўным канцэрнам харчовай прамысловасці «Белгасхарчпрам» адпаведна.

Заява аб выдачы ліцэнзіі на імпарт макаронных вырабаў, вызначаных у пераліку, узгадняецца з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, а заяву аб выдачы ліцэнзіі на імпарт кандытарскіх вырабаў, вызначаных у пераліку, – з Беларускім дзяржаўным канцэрнам харчовай прамысловасці «Белгасхарчпрам» пры наяўнасці заключаных паміж названымі Міністэрствам або канцэрнам і арганізацыяй – вытворцам макаронных або кандытарскіх вырабаў пагадненняў аб умовах паставак у Рэспубліку Беларусь такіх вырабаў, якія ўстанаўліваюць мінімальныя цэны на іх, а таксама пры ўмове, што ў адпаведнасці са знешнегандлёвым кантрактам (дагаворам) прадугледжваецца пастаўка макаронных або кандытарскіх вырабаў у Рэспубліку Беларусь па цэнах, не ніжэйшых за мінімальныя цэны, устаноўленыя ў адпаведнасці з пагадненнямі аб умовах паставак дадзеных вырабаў.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 чэрвеня 2014 г. і дзейнічае да 30 лістапада 2014 г.

Па інфармацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь абавязковая!