Проекты законов (текст) |bills1

 

Праект

Унесены Саветам Міністраў

Рэспублікі Беларусь

 

ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Аб змяненні законаў па пытаннях культуры

Прыняты Палатай прадстаўнікоў
Адобраны Саветам Рэспублікі

Артыкул 1. Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры ад 20 ліпеня 2016 г. наступныя змяненні:

1. У пункце 1 артыкула 1:

у падпункце 1.3 словы «мастацкія і (або) дакументальныя» замяніць словамі «мастацкія, дакументальныя, архітэктурныя і (або) канструктыўныя»;

у падпункце 1.5 слова «замацавана» замяніць словамі «, частка матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці замацаваны»;

дапоўніць пункт падпунктам 1.81 наступнага зместу:

«1.81. культурная спадчына – сукупнасць культурных каштоўнасцей;»;

падпункт 1.14 дапоўніць словамі «, стварэннем і (або) публічным выкананнем, публічным паказам культурных каштоўнасцей»;

падпункт 1.16 дапоўніць словамі «, часткай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці»;

дапоўніць пункт падпунктам 1.17 наступнага зместу:

«1.17. частка матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – асобны аб’ект (элемент) ці яго адасобленая доля (участак) у складзе матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.».

2. Назву главы 2 і артыкул 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«ГЛАВА 2
ПРАВАВОЕ РЭГУЛЯВАННЕ АДНОСІН У СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ.ЗАКАНАДАЎСТВА АБ КУЛЬТУРЫ І ЯГО ДЗЕЯННЕ

Артыкул 4. Прававое рэгуляванне адносін у сферы культуры

1. Прававое рэгуляванне адносін у сферы культуры ажыццяўляецца заканадаўствам аб культуры, а таксама міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь і міжнародна-прававымі актамі, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза.

2. Заканадаўства аб культуры грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і складаецца з гэтага Кодэкса, іншых актаў заканадаўства.

3. Калі міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, якія прадугледжаны гэтым Кодэксам, то прымяняюцца правілы міжнароднага дагавора.».

3. Назву главы 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«ГЛАВА 3
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА, ДЗЯРЖАЎНАЕ КІРАВАННЕ І КАНТРОЛЬ У СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ».

4. У артыкуле 8:

у абзацы двадцаць другім словы «, у тым ліку» замяніць словам «або»;

у абзацы двадцаць пятым словы «традыцый народных мастацкіх рамёстваў» замяніць словамі «традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва».

5. З артыкула 10 словы «Рэспублікі Беларусь (далей, калі не вызначана іншае, – Міністэрства культуры)» выключыць.

6. Артыкул 13 пасля абзаца дзясятага дапоўніць абзацам наступнага зместу:

«запытвае і атрымоўвае з дзяржаўных інфармацыйных сістэм (рэсурсаў) дзяржаўных органаў і арганізацый на бязвыплатнай аснове інфармацыю па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Міністэрства культуры;».

7. Пункт 1 артыкула 14 дапоўніць падпунктамі 1.61 і 1.62 наступнага зместу:

«1.61. забяспечваюць выкананне ўстаноўленых праектамі зон аховы рэжымаў утрымання і выкарыстання тэрыторый і зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей;

1.62. фарміруюць рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ў рамках рэалізацыі дзяржаўных праграм і забяспечваюць іх выкананне;».

8. З пункта 2 артыкула 18 словы «алімпіяды і» выключыць.

9. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 181 наступнага зместу:

«Артыкул 181. Кантроль у сферы культуры

Кантроль у сферы культуры ажыццяўляецца ў мэтах забеспячэння выканання заканадаўства аб культуры Міністэрствам культуры і мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ў парадку, устаноўленным заканадаўствам аб кантрольнай (нагляднай) дзейнасці.».

10. Главу 4 выключыць.

11. Артыкул 25 дапоўніць пунктам 6 наступнага зместу:

«6. У мэтах забеспячэння захаванасці дарагастоячай і ўнікальнай дзяржаўнай маёмасці дзяржаўныя арганізацыі культуры, дзяржаўныя ўстановы адукацыі ў сферы культуры могуць ажыццяўляць страхаванне гэтай маёмасці за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення дзейнасці, якая прыносіць даходы, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.».

12. З пункта 2 артыкула 30, абзаца дванаццатага артыкула 32 і абзаца шостага артыкула 188 словы «нарматыўную прававую базу Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы і (або)» выключыць.

13. У падпункце 3.2 пункта 3 артыкула 35 словы «, у тым ліку бясплатна» замяніць словамі «або бясплатна».

14. У падпункце 1.1 пункта 1 артыкула 41 словы «ці прыёму (запісу)» замяніць словамі «у творчым саюзе».

15. З пункта 1 артыкула 43 слова «нарматыўнымі» выключыць.

16. Пункт 5 артыкула 44 дапоўніць словамі «, за выключэннем кіраўніка аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці, які можа займацца мастацкай творчасцю як на прафесійнай, так і на непрафесійнай аснове».

17. У артыкуле 46:

у пункце 2 словы «і (або) устаноўчага» замяніць словамі «або ўстаноўчага»;

у пункце 4:

частку першую дапоўніць словамі «, у адным экзэмпляры. Заснавальнік калектыву мастацкай творчасці забяспечвае захаванасць пашпарту непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці»;

дапоўніць пункт часткай наступнага зместу:

«Пасля складання новага пашпарта непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці раней складзены пашпарт з’яўляецца несапраўдным і не падлягае захаванню.».

18. Артыкулы 48 і 49 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 48. Падставы для ажыццяўлення дзейнасці ўдзельнікамі калектываў мастацкай творчасці

1. Падставамі для ажыццяўлення дзейнасці ўдзельнікамі калектываў мастацкай творчасці, у тым ліку кіраўніком калектыву мастацкай творчасці, з’яўляюцца працоўны дагавор (кантракт), грамадзянска-прававы дагавор, ўдзел (членства) або прыём (запіс).

2. Удзельнікі прафесійнага калектыву мастацкай творчасці ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянска-прававога дагавора.

3. Удзельнікі непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці ажыццяўляюць сваю дзейнасць у вольны ад працы або вучобы час на падставе ўдзелу (членства) або прыёму (запісу) на аснове добраахвотнага волевыяўлення, у тым ліку па выніках папярэдняга адбору (конкурсу), за выключэннем кіраўніка гэтага калектыву, які, як правіла, ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта). Падставы для ажыццяўлення дзейнасці кіраўніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці вызначаюцца ў залежнасці ад статусу гэтага калектыву.

4. Удзельнікі аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе ўдзелу (членства), за выключэннем кіраўніка гэтага калектыву, які можа ажыццяўляць сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянска-прававога дагавора. Падставы для ажыццяўлення дзейнасці кіраўніка аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці вызначаюцца ў залежнасці ад статусу гэтага калектыву.

Артыкул 49. Кіраванне ў калектывах мастацкай творчасці

1. Кіраванне ў калектыве мастацкай творчасці ажыццяўляцца ў адпаведнасці са статусам калектыву мастацкай творчасці з улікам асаблівасцей яго жанру і формы.

2. Кіраванне ў прафесійным калектыве мастацкай творчасці або непрафесійным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці, якія з’яўляюцца арганізацыямі культуры, ажыццяўляецца заснавальнікам калектыву і кіраўніком калектыву ў адпаведнасці з устаноўчым дакументам.

3. Кіраванне ў прафесійным калектыве мастацкай творчасці, які з’яўляецца падраздзяленнем юрыдычнай асобы, непрафесійным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці, які з’яўляецца падраздзяленнем юрыдычнай асобы або клубным фарміраваннем, аўтэнтычным фальклорным калектыве мастацкай творчасці, які з’яўляецца клубным фарміраваннем, ажыццяўляецца заснавальнікам калектыву і кіраўніком калектыву ў адпаведнасці з устаноўчым дакументам і палажэннем, зацверджаным заснавальнікам калектыву.

4. У выпадку, калі кіраўнік прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, які з’яўляецца падраздзяленнем юрыдычнай асобы, непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, які з’яўляецца падраздзяленнем юрыдычнай асобы або клубным фарміраваннем, аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці, які з’яўляецца клубным фарміраваннем, ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта), ён назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады заснавальнікам калектыву і нясе перад ім адказнасць за дзейнасць калектыву.».

19. Падпункт 4.3 пункта 4 артыкула 51 выключыць.

20. Артыкул 59 дапоўніць пунктам 8 наступнага зместу:

«8. Творчыя саюзы могуць ажыццяўляць акрамя творчай дзейнасці культурную дзейнасць па яе іншым напрамкам.».

21. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 631 наступнага зместу:

«Артыкул 631. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці творчых саюзаў

1. Для матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння творчай дзейнасці, іншых напрамкаў культурнай дзейнасці, у тым ліку выканання работ (аказання паслуг), звязаных з творчай дзейнасцю і (або) іншымі напрамкамі культурнай дзейнасці, а таксама другой дзейнасці, прадугледжанай статутамі творчых саюзаў, творчыя саюзы могуць размяшчаць майстэрні (творчыя майстэрні), галерэі, выставачныя залы, студыі, лабараторыі (творчыя лабараторыі).

2. Майстэрні (творчыя майстэрні), галерэі, выставачныя залы, студыі, лабараторыі (творчыя лабараторыі) змяшчаюцца ў капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), ізаляваных памяшканнях, якія прыстасоўваюцца для ажыццяўлення творчай дзейнасці, іншых напрамкаў культурнай дзейнасці, у тым ліку выканання работ (аказання паслуг), звязаных з творчай дзейнасцю і (або) іншымі напрамкамі культурнай дзейнасці, а таксама другой дзейнасці, прадугледжанай статутамі творчых саюзаў. Пры неабходнасці майстэрні (творчыя майстэрні), студыі, лабараторыі (творчыя лабараторыі) могуць таксама прыстасоўвацца для забеспячэння жыццядзейнасці творчага работніка ў перыяд ажыццяўлення ім творчай дзейнасці, культурнай дзейнасці па іншым яе напрамкам, у тым ліку выканання работ (аказання паслуг), звязаных з творчай дзейнасцю і (або) іншымі напрамкамі культурнай дзейнасці, а таксама другой дзейнасці, прадугледжанай статутамі творчых саюзаў.

3. У майстэрнях (творчых майстэрнях), галерэях, выставачных залах, студыях, лабараторыях (творчых лабараторыях) могуць знаходзіцца і выкарыстоўвацца мэбля, абсталяванне, інвентар, матэрыялы, прыборы, інструменты, іншыя прылады працы, камп’ютары, аўдыёвізуальныя сродкі і другія рэчы.».

22. У пункце 1 артыкула 65 і падпункце 1.1 пункта 1 артыкула 107 словы «традыцый народных мастацкіх рамёстваў» замяніць словамі «традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва».

23. Артыкул 68 дапоўніць абзацам наступнага зместу:

«комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці – гісторыка-культурнай каштоўнасці, у склад якой уваходзяць некалькі гісторыка-культурных каштоўнасцей, гістарычна звязаных паміж сабой, а таксама тэрыторыя, непасрэдна занятая нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю і (або) яе часткай (у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці могуць быць уключаны комплекс, ансамбль, тэрыторыя, звязаная з гісторыка-культурнай каштоўнасцю і (або) яе часткамі гістарычна і функцыянальна, ландшафт, планіровачная структура).».

24. Абзац шосты артыкула 74 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«перадаваць матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць у валоданне i (або) карыстанне Узброеным Сiлам Рэспублiкi Беларусь, iншым войскам і воiнскiм фармiраванням, за выключэннем выпадкаў, калі гэтыя аб’екты знаходзіліся ў іх карыстанні на 3 лютага 2017 г.».

25. У пункце 4 артыкула 75, пункце 2 артыкула 103 і падпункце 1.3 пункта 1 артыкула 112 словы «мастацкіх і (або) дакументальных» замяніць словамі «мастацкіх, дакументальных, архітэктурных і (або) канструктыўных».

26. Артыкул 76 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 76. Увоз і (або) вываз культурных каштоўнасцей

1. Увоз і (або) вываз культурных каштоўнасцей ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства аб культуры, заканадаўствам аб знешнеэканамічнай дзейнасці, заканадаўствам аб мытным рэгуляванні, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, міжнародна-прававымі актамі, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза.

2. Вываз з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза культурных каштоўнасцей, уключаных у адзіны пералік тавараў, да якіх прымяняюцца меры нетарыфнага рэгулявання ў гандлі з трэцімі краінамі, які вызначаецца актам, што складае права Еўразійскага эканамічнага саюза (далей – адзіны пералік тавараў), ажыццяўляецца пры наяўнасці ліцэнзіі або заключэння (дазвольнага дакумента) у выпадках, прадугледжаных гэтым актам.

У Рэспубліцы Беларусь выдача ліцэнзій ажыццяўляецца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з Міністэрствам культуры, выдача заключэнняў (дазвольных дакументаў – Міністэрствам культуры ў адпаведнасці з міжнародна-прававымі актамі, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза, і заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

Вываз з Рэспублікі Беларусь на тэрыторыю дзяржавы – члена Еўразійскага эканамічнага саюза культурных каштоўнасцей, уключаных у адзіны пералік тавараў, ажыццяўляецца на падставе заключэння (дазвольнага дакумента), якое выдаецца Міністэрствам культуры ў адпаведнасці з міжнародна-прававымі актамі, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

Парадак, умовы выдачы заключэння (дазвольнага дакумента) на вываз культурных каштоўнасцей, уключаных у адзіны пералік тавараў, а таксама падставы для адмовы ў выдачы заключэння (дазвольнага дакумента) вызначаюцца актамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

3. Юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, для вывазу з Рэспублікі Беларусь культурных каштоўнасцей, не ўключаных у адзіны пералік тавараў, маюць права звярнуцца за атрыманнем пісьмовага паведамлення аб тым, што заключэнне (дазвольны дакумент) на вываз культурнай каштоўнасці не патрабуецца, у Міністэрства культуры або структурныя падраздзяленні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або ўпаўнаважаныя імі па ўзгадненні з Міністэрствам культуры арганізацыі культуры.

Выдача пісьмовага паведамлення аб тым, што заключэнне (дазвольны дакумент) на вываз культурнай каштоўнасці не патрабуецца, ажыццяўляецца ў парадку і на ўмовах, устаноўленых актамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

4. Увоз і (або) вываз культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца ў вышуку, забараняюцца.».

27. У артыкуле 83:

абзацы другі – шосты і восьмы дапоўніць словамі «, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці»;

абзац сёмы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«помнікі горадабудаўніцтва – забудова, планіровачная структура забудовы або фрагменты планіровачнай структуры забудовы населеных пунктаў з культурным пластом (слоем), якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Помнікі горадабудаўніцтва з’яўляюцца комплекснымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі;».

28. У артыкуле 84:

падпункты 3.1 і 3.2 пункта 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3.1. прымае рашэнні аб:

неабходнасці (адсутнасці неабходнасці) надання культурнай каштоўнасці, якая можа мець сусветную, міжнародную, нацыянальную значнасць або значнасць для асобнага рэгіёна, статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;

неабходнасці аднясення гісторыка-культурнай каштоўнасці да катэгорыі «0», «1», «2», «3» або змянення катэгорыі;

немагчымасці навукова абгрунтаванага аднаўлення нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «0», «1», «2», «3» на месцы яе знаходжання;

магчымасці пазбаўлення матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;

3.2. выдае заключэнні аб:

поўным вывучэнні помнікаў археалогіі;

немагчымасці захавання нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «0», «1», «2», «3» на месцы яе знаходжання;

устанаўленні выпадкаў, калі грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, які ажыццяўляе кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, навукова-метадычнае кіраўніцтва пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ, аўтарскі нагляд пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, не можа выконваць свае абавязкі і функцыі;

факце невыканання і (або) неадпаведнага выканання патрабаванняў гэтага Кодэкса і іншых актаў заканадаўства пры ажыццяўленні кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях;

прызнанні змяненняў нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «0», «1», «2», прадугледжаных навукова-праектнай дакументацыяй, навукова абгрунтаванымі або навукова не абгрунтаванымі і (або) якія могуць прывесці да пагаршэння ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;»;

пункты 5 і 6 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«5. У мэтах садзейнічання ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры мясцовых выканаўчых і распарадчых органах абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню ствараюцца абласныя (Мінскі гарадскі) саветы па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.

У склад саветаў па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны па ўзгадненні з Міністэрствам культуры ўключаюцца асобы, якія, як правіла, валодаюць неабходным узроўнем ведаў і вопытам работы ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, з якіх не менш трох асоб маюць вышэйшую адукацыю ў сферы архітэктуры і будаўніцтва.

Абласныя (Мінскі гарадскі) саветы па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з Палажэннем аб саветах па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, зацвярджаемым Міністэрствам культуры.

6. Абласныя (Мінскі гарадскі) саветы па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны:

6.1. прымаюць рашэнні аб тым, што:

навукова абгрунтаванае аднаўленне нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «3» на месцы яе знаходжання немагчыма;

матэрыяльная культурная каштоўнасць можа мець сусветную, міжнародную, нацыянальную значнасць або значнасць для асобнага рэгіёна, на тэрыторыі якога яна знаходзіцца, і ёй можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

адсутнічае неабходнасць надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;

матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць можа быць пазбаўлена статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;

склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці неабходна змяніць;

6.2. выдаюць заключэнні аб:

немагчымасці захавання нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «3» на месцы яе знаходжання;

прызнанні змяненняў нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «3», прадугледжаных навукова-праектнай дакументацыяй, навукова абгрунтаванымі або навукова не абгрунтаванымі;

6.3. выпрацоўваюць прапановы па арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны;

6.4. выконваюць іншыя функцыі, прадугледжаныя гэтым Кодэксам і Палажэннем аб саветах па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.»;

пункт 7 выключыць.

29. Частку другую пункта 2 артыкула 90 дапоўніць словамі «па форме, ім устаноўленай».

30. У пункце 6 артыкула 91 і абзацы першым пункта 1 артыкула 92 словы «мастацкія і (або) дакументальныя» замяніць словамі «мастацкія, дакументальныя, архітэктурныя і (або) канструктыўныя».

31. У артыкуле 93:

пункт 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Наданне культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ажыццяўляецца Міністэрствам культуры.

Наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці матэрыяльнай культурнай каштоўнасці ажыццяўляецца пасля прыняцця рашэння абласнога (Мінскага гарадскога) савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, прадугледжанага абзацам трэцім падпункта 6.1 пункта 6 артыкула 84 гэтага Кодэкса, і адпаведнага рашэння Рады згодна з абзацам другім падпункта 3.1 пункта 3 артыкула 84 гэтага Кодэкса.

Міністэрства культуры мае права прыняць да разгляду прапанову, падрыхтаваную з улікам патрабаванняў пункта 3 артыкула 90 гэтага Кодэкса, пасля атрымання ў парадку, прадугледжаным пунктам 7 гэтага артыкула, рашэння абласнога (Мінскага гарадскога) савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, прадугледжанага абзацам чацвёртым падпункта 6.1 пункта 6 артыкула 84 гэтага Кодэкса, для разгляду пытання аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.»;

пункты 6 і 7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«6. Па выніках разгляду абласны (Мінскі гарадскі) савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прымае адно з рашэнняў, прадугледжаных абзацамі трэцім і чацвёртым падпункта 6.1 пункта 6 артыкула 84 гэтага Кодэкса.

7. Копія рашэння абласнога (Мінскага гарадскога) савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны разам з прапановай, па якой абласным (Мінскім гарадскім) саветам па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прынята адно з рашэнняў, прадугледжаных абзацамі трэцім і чацвёртым падпункта 6.1 пункта 6 артыкула 84 гэтага Кодэкса, не пазней за чатырнаццаць каляндарных дзён з дня прыняцця гэтага рашэння накіроўваецца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню ў Міністэрства культуры.»;

пункт 8 выключыць;

у пункце 12:

падпункт 12.1 дапоўніць словамі «і адпаведнай катэгорыі»;

падпункт 12.2 выключыць;

у пункце 14:

у частцы першай лічбы «12.2» замяніць лічбамі «12.1»;

часткі другую і трэцюю выключыць.

32. У артыкуле 94:

пункт 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Пазбаўленне матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ажыццяўляецца Міністэрствам культуры пасля прыняцця рашэння абласнога (Мінскага гарадскога) савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, прадугледжанага абзацам пятым падпункта 6.1 пункта 6 артыкула 84 гэтага Кодэкса, і рашэння Рады, прадугледжанага абзацам пятым падпункта 3.1 пункта 3 артыкула 84 гэтага Кодэкса.

Прапанова аб пазбаўленні матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці накіроўваецца ў Міністэрства культуры мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню.»;

пункты 3 і 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3. Матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць можа быць пазбаўлена статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў выпадку яе фізічнай страты або страты ёю адметных духоўных, мастацкіх, дакументальных, архітэктурных і (або) канструктыўных вартасцей, якія абумовілі наданне ёй статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, у тым ліку ў выніку ўздзеяння фактараў прыроднага або антрапагеннага паходжання, і немагчымасці навукова абгрунтаванага аднаўлення матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Рашэнне аб немагчымасці навукова абгрунтаванага аднаўлення матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці прымаецца Радай з улікам прапановы праектнай арганізацыі, якая ажыццяўляе распрацоўку навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, навуковай арганізацыі або музея, у штаце якіх працуюць спецыялісты з вопытам работы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны не менш за два гады.

4. Помнiкi археалогii пасля iх поўнага вывучэння могуць быць пазбаўлены статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на падставе заключэння Рады аб поўным вывучэннi гэтых помнiкаў з улікам прапановы праектнай арганізацыі, якая ажыццяўляе распрацоўку навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, навуковай арганізацыі або музея, у штаце якіх працуюць спецыялісты, якія маюць дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў.».

33. У пункце 1 артыкула 95 словы «дзяржаўным органам, які прыняў рашэнне аб наданні гэтай культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, не пазней за дзесяць» замяніць словамі «мясцовым выканаўчым і распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню не пазней за трыццаць».

34. У артыкуле 96:

у пункце 1 словы «мастацкімі і (або) дакументальнымі» замяніць словамі «мастацкімі, дакументальнымі, архітэктурнымі і (або) канструктыўнымі»;

у падпункце 2.5 пункта 2 словы «матэрыяльныя культурныя каштоўнасці, якія ўваходзяць у склад комплексу» замяніць словамі «матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія ўваходзяць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці»;

пункт 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«4. Катэгорыі гісторыка-культурным каштоўнасцям надаюцца Міністэрствам культуры на падставе рашэння Рады аб неабходнасці аднясення гісторыка-культурных каштоўнасцей да пэўных катэгорый, прадугледжанага абзацам трэцім падпункта 3.1 пункта 3 артыкула 84 гэтага Кодэкса, з улікам прапаноў абласных (Мінскага гарадскога) саветаў па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.»;

пункт 5 выключыць.

35. У артыкуле 97:

пункт 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь змяшчае наступныя раздзелы:

3.1. нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь;

3.2. рухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь;

3.3. нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.»;

у пункце 5 словы «Пры ўключэнні комплексу або ансамбля» і «у склад комплексу або ансамбля» замяніць адпаведна словамі «Пры ўключэнні комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці» і «у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці»;

пункт 6 дапоўніць часткамі наступнага зместу:

«Фарміраванне і вядзенне Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца шляхам:

уключэння ў яго звестак аб культурных каштоўнасцях, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

выключэння з яго звестак аб культурных каштоўнасцях, якія пазбаўлены статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;

унясення змяненняў у звесткі аб гісторыка-культурных каштоўнасцях, прадугледжаныя пунктам 1 артыкула 98 гэтага Кодэкса, у выпадку атрымання новых звестак ад мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама аб неабходнасці змянення складу комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Пры ўнясенні змяненняў у звесткі аб гісторыка-культурных каштоўнасцях захоўваюцца дата i нумар рашэння Рады, абласнога (Мiнскага гарадскога) савета па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны аб неабходнасцi надання культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама дата і нумар рашэння дзяржаўнага органа аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, што падлягае адлюстраванню ў адпаведнай графе Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь згодна з падпунктам 1.7 пункта 1 артыкула 98 гэтага Кодэкса.

Рашэнне аб унясенні змяненняў у звесткі аб гісторыка-культурных каштоўнасцях прымаецца Міністэрствам культуры, з’яўляецца ненарматыўным прававым актам і падлягае давядзенню да ведама юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, шляхам яго размяшчэння не пазней за дзесяць рабочых дзён з дня яго прыняцця на афіцыйным сайце Міністэрства культуры ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.».

36. У артыкуле 98:

у пункце 1:

падпункт 1.2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1.2. назва гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая прымаецца Радай на падставе гiстарычных звестак, або якая прымалася абласным (Мiнскiм гарадскiм) саветам па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны на падставе гістарычных звестак;»;

падпункт 1.6 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1.6. дата i нумар рашэння Рады аб неабходнасцi надання культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;»;

абзац дзявяты часткі другой пункта 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«8 – на тэрыторыі горада Мінска і адной або некалькіх абласцей або некалькіх абласцей.».

37. Пункт 2 артыкула 99 дапоўніць часткай наступнага зместу:

«Падрыхтоўку прапановы аб уключэнні гісторыка-культурнай каштоўнасці ў пералік каштоўнасцей культурнай і прыроднай спадчыны, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія могуць быць уключаны ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны або Спіс сусветнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай, забяспечвае мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыі якога знаходзіцца дадзеная гісторыка-культурная каштоўнасць, шляхам унясення ўзгодненай з Міністэрствам культуры прапановы ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.».

38. У артыкуле 100:

у пункце 2 словы «комплекс або ансамбль матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей» замяніць словамі «комплексныя гісторыка-культурныя каштоўнасці»;

у пункце 7 словы «тры рабочыя дні» замяніць словамі «сем каляндарных дзён».

39. Падпункт 4.10 пункта 4 артыкула 102 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«4.10. звесткi аб нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi, якая ўваходзiць у склад комплекснай гiсторыка-культурнай каштоўнасці i мае самастойны статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;».

40. У артыкуле 104:

пункт 1 пасля слоў «пунктамі 2 і 3 гэтага артыкула)» дапоўніць словамі «знос нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, у тым ліку дэмантаж яе часткі і (або) гістарычных канструкцый,»;

пункт 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2. Перамяшчэнне нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці дапускаецца толькі ў выпадках, калі захаванне на месцы яе знаходжання стварае пагрозу для фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, звязаных з інжынерна-геалагічнымі асаблівасцямі тэрыторыі яе знаходжання і адсутнасцю тэхнічных магчымасцей яе захавання на месцы знаходжання, пры ўмове наяўнасці навукова-праектнай дакументацыі ў аб’ёме, неабходным для яе аднаўлення на новым месцы знаходжання. Перамяшчэнне нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ажыццяўляецца пры ўмове захавання і выкарыстання канструктыўных і архітэктурных гістарычных элементаў і матэрыялаў гісторыка-культурнай каштоўнасці. Перамяшчэнне нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ў мэтах аднаўлення магчыма ва ўмовах, прыдатных для забеспячэння захавання нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, пераважна на тэрыторыі, гістарычна звязанай з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.»;

у пункце 4 словы «мастацкіх і (або) дакументальных» замяніць словамі «мастацкіх, дакументальных, архітэктурных і (або) канструктыўных»;

у пункце 5:

частку першую пасля слоў «да гісторыка-культурнай спадчыны» дапоўніць словамі «, выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь»;

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«На комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці дапускаецца ўсталяванне некалькіх аднолькавых ахоўных дошак, размяшчэнне якіх ажыццяўляецца на асноўных шляхах наведвання тэрыторыі гэтай комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці.».

41. У артыкуле 105:

пункт 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2. Для комплексных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей устанаўліваюцца агульныя зоны аховы.

Для нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія размешчаны побач, могуць устанаўлівацца агульныя зоны аховы.

Да зацвярджэння праектаў зон аховы помнікаў археалогіі на іх тэрыторыях, пазначаных у рэестры археалагічных аб’ектаў, які вядзецца ў адпаведнасці з пунктамі 1 – 3 артыкула 125 гэтага Кодэкса, а таксама на адлегласці 50 метраў ад вонкавых межаў гэтых тэрыторый пры выкананні земляных, меліярацыйных і іншых відаў работ, якія могуць нанесці шкоду помніку археалогіі, павінны выконвацца меры, прадугледжаныя артыкулам 129 гэтага Кодэкса.»;

у пункце 3:

пасля слоў «рэжымы ўтрымання і выкарыстання» дапоўніць пункт словамі «тэрыторыі нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і»;

дапоўніць пункт часткай наступнага зместу:

«Тэрыторыя нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – тэрыторыя, непасрэдна занятая нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (ці яе часткамі) і (або) звязаная з ёй гістарычна і функцыянальна.»;

дапоўніць артыкул пунктам 31 наступнага зместу:

«31. Склад і парадак распрацоўкі праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей устанаўліваюцца Міністэрствам культуры.

Міністэрства культуры не пазней за пятнаццаць каляндарных дзён з дня афіцыйнага апублікавання пастановы аб зацвярджэнні адпаведнага праекта зон аховы даводзіць звесткі аб апублікаванні дадзенай пастановы да арганізацый, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці і ім ўпаўнаважаныя на стварэнне і вядзенне зямельна-інфармацыйнай сістэмы.»;

пункт 4 пасля слоў «яе навакольнаму асяроддзю» дапоўніць словамі «(уключаючы навакольную гістарычную забудову)».

42. Артыкул 109 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 109. Змяненне матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

1. Пры ажыццяўленні дзейнасці на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях (у тым ліку пры правядзенні рамонтна-рэстаўрацыйных і (або) іншых работ), якая можа аказваць уздзеянне на нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, не дапускаецца змяненне гісторыка-культурных каштоўнасцей, за выключэннем навукова абгрунтаваных змяненняў.

2. Навукова абгрунтаванымі змяненнямі з’яўляюцца рашэнні, якія пацверджаны матэрыяламі навукова-даследчых работ і не вядуць да страты існуючых гістарычных частак матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама аб’ёмна-прасторавых рашэнняў нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.

3. Заключэнне аб прызнанні змяненняў нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «0», «1», «2», прадугледжаных навукова-праектнай дакументацыяй, навукова абгрунтаванымі або навукова не абгрунтаванымі прымаецца Радай на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ.

Заключэнне аб прызнанні змяненняў нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «3», прадугледжаных навукова-праектнай дакументацыяй, навукова абгрунтаванымі або навукова не абгрунтаванымі прымаецца абласным (Мінскім гарадскім) саветам па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ.».

43. У пункце 3 артыкула 110:

з часткі другой словы «, як правіла,» выключыць;

з часткі трэцяй словы «, які плануецца размясціць» выключыць.

44. У пункце 2 артыкула 113 словы «на падставе матэрыялаў» замяніць словамі «ў поўнай адпаведнасці з матэрыяламі».

45. Артыкул 114 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 114. Рамонтна-рэстаўрацыйныя і іншыя работы, якія выконваюцца на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях

1. Да рамонтна-рэстаўрацыйных работ, якія выконваюцца на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, адносяцца:

1.1. аднаўленне – сукупнасць работ і мерапрыемстваў, якія выконваюцца на падставе навукова-даследчых, вышукальных, праектных і іншых работ, накіраваных на навукова абгрунтаванае поўнае або частковае паўторнае стварэнне матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (для нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – абавязкова на месцы іх ранейшага знаходжання);

1.2. дапаўненне – сукупнасць работ і мерапрыемстваў, якія выконваюцца на падставе навукова-даследчых, вышукальных, праектных і іншых работ па ўзвядзенні ў месцах страты на тэрыторыі комплексных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) і іншых аб’ектаў паводле спецыяльна распрацаваных праектаў рэгенерацыі гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей з захаваннем аб’ёмна-прасторавай структуры;

1.3. добраўпарадкаванне нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – сукупнасць работ і мерапрыемстваў, якія выконваюцца на падставе навукова-даследчых, вышукальных, праектных і іншых работ, накіраваных на захаванне існуючых каштоўных элементаў (у тым ліку планіровачных) тэрыторыі нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ці яе часткі і (або) іх аднаўленне;

1.4. кансервацыя – сукупнасць работ і мерапрыемстваў, якія выконваюцца на падставе навукова-даследчых, вышукальных, праектных і іншых работ па часовым або доўгатэрміновым забеспячэнні захаванасці тэхнічнага стану матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку супрацьаварыйныя работы, з прымяненнем адпаведных метадаў, якія дазваляюць прадухіліць яго далейшае пагаршэнне і ствараюць умовы для экспанавання закансерваваных матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;

1.5. перамяшчэнне – сукупнасць работ і мерапрыемстваў, якія выконваюцца на падставе навукова-даследчых, вышукальных, праектных і іншых работ па перамяшчэнні нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх аднаўленні на новым месцы ў адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 104 гэтага Кодэкса;

1.6. рамонт – сукупнасць работ і мерапрыемстваў, якія выконваюцца на падставе навукова-даследчых, вышукальных, праектных і іншых работ або праграмы работ у выпадку, прадугледжаным пунктам 2 гэтага артыкула, па аднаўленні страчаных у працэсе эксплуатацыі і (або) паляпшэнні канструкцыйных, інжынерных, тэхнічных, эстэтычных якасцей нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей з улікам выкарыстання методык і матэрыялаў, адпаведных гістарычным;

1.7. рэгенерацыя – сукупнасць работ і мерапрыемстваў, якія выконваюцца на падставе навукова-даследчых, вышукальных, праектных і іншых работ па аднаўленні цэласнасці і агульнага кампазіцыйнага рашэння матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і (або) гістарычнага характару размяшчэння нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у навакольным асяроддзі;

1.8. прыстасаванне – сукупнасць работ і мерапрыемстваў, якія выконваюцца на падставе навукова-даследчых, вышукальных, праектных і іншых работ па адаптацыі матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей да патрэбнасцей і асаблівасцей сучаснага тэхнічнага ўтрымання без дапушчэння страты імі адметных духоўных, мастацкіх, дакументальных, архітэктурных і (або) канструктыўных і аб’ёмна-прасторавых вартасцей;

1.9. рэканструкцыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе часткі і (або) элементаў – сукупнасць работ і мерапрыемстваў, якія выконваюцца на падставе навукова-даследчых, вышукальных, праектных і іншых работ, накіраваных на прыстасаванне і (або) выкарыстанне нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе часткі і (або) элементаў з улікам сучасных патрэб без змянення аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, без дапушчэння страты імі адметных духоўных, мастацкіх, дакументальных, архітэктурных і (або) канструктыўных вартасцей;

1.10. рэстаўрацыя – сукупнасць работ і мерапрыемстваў, якія выконваюцца на падставе навукова-даследчых, вышукальных, праектных і іншых работ і праводзяцца ў мэтах выяўлення, захавання і (або) аднаўлення адметных духоўных, мастацкіх, дакументальных, архітэктурных і (або) канструктыўных вартасцей матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей без страты існуючых каштоўных гістарычных элементаў.

2. Работы па бягучым рамонце на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях павінны выконвацца на падставе праграмы работ з улікам выкарыстання методык і матэрыялаў, адпаведных гістарычным, пры ўмове правядзення аўтарскага нагляду ў парадку, прадугледжаным часткай другой пункта 1 артыкула 116 гэтага Кодэкса. Патрабаванні да праграмы работ па бягучым рамонце на нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначаюцца Міністэрствам культуры.

3. На нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца іншыя работы, накіраваныя на забеспячэнне належнага ўтрымання і выкарыстання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, іх санітарнага стану, якія не парушаюць іх цэласнасці і агульнага кампазіцыйнага рашэння, не закранаюць фасады, гістарычныя інтэр’еры, апорныя канструкцыі (капітальныя сцены, скляпенні, перакрыцці, падмуркі), адметныя духоўныя, мастацкія, дакументальныя, архітэктурныя і (або) канструктыўныя вартасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і (або) гістарычнага характару размяшчэння нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у навакольным асяроддзі.

4. Пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных і іншых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях прызнаецца прыярытэт аховы гісторыка-культурнай спадчыны.».

46. У артыкуле 115:

назву дапоўніць словамі «, арганізацыі, якія маюць права выконваць такія работы»;

дапоўніць артыкул пунктам 5 наступнага зместу:

«5. Выкананне навукова-даследчых і праектных работ на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях ажыццяўляецца арганізацыямі, якія маюць у штаце работнікаў, маючых пасведчанне на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях.».

47. Артыкул 116 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 116. Кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях. Навукова-метадычнае кіраўніцтва і аўтарскі нагляд пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях

1. Кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, навукова-метадычнае кіраўніцтва пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях ажыццяўляюцца грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія маюць пасведчанне на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях.

Аўтарскі нагляд пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях ажыццяўляецца праектнай або навуковай арганізацыяй, у якой працуе грамадзянін, які мае пасведчанне на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, або індывідуальным прадпрымальнікам, які мае пасведчанне на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях.

Забараняецца выконваць рамонтна-рэстаўрацыйныя работы на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях без ажыццяўлення аўтарскага нагляду, прадугледжанага часткай другой гэтага пункта.

2. У перыяд ажыццяўлення кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, навукова-метадычнага кіраўніцтва пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ, аўтарскага нагляду пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях у межах выканання работ замена грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, які ажыццяўляе кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, навукова-метадычнае кіраўніцтва пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ, аўтарскі нагляд пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, забараняецца, за выключэннем выпадкаў:

яго пісьмовай адмовы ад выканання сваіх абавязкаў і функцый;

невыканання ім сваіх абавязкаў і функцый;

немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў і функцый па прычыне хваробы, выезду на пастаяннае месца жыхарства за межы Рэспублікі Беларусь, пераходу на работу, выкананне якой не звязана з праектнай і рэстаўрацыйнай дзейнасцю;

іншых устаноўленых заключэннем Рады выпадкаў, калі ён не можа выконваць свае абавязкі і функцыі.».

48. У пункце 13 артыкула 117 словы «шэсць месяцаў» замяніць словамі «два гады».

49. У артыкуле 118:

у пункце 1:

падпункт 1.2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1.2. складаць рэстаўрацыйнае заданне па форме, зацверджанай Міністэрствам культуры;»;

дапоўніць пункт падпунктам 1.81 наступнага зместу:

«1.81. інфармаваць Міністэрства культуры аб пачатку правядзення рамонтна-рэстаўрацыйных работ на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях;»;

дапоўніць пункт падпунктамі 1.111 – 1.113 наступнага зместу:

«1.111. інфармаваць Міністэрства культуры аб адступленнях ад узгодненай навукова-праектнай дакументацыі або аб адступленнях ад праграмы работ па бягучым рамонце на нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ, а таксама ўзнікненні пагрозы фізічнага знішчэння гісторыка-культурнай каштоўнасці і (або) пагаршэнні тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, якія ўзніклі ў ходзе выканання работ;

1.112. складаць навукова-рэстаўрацыйныя справаздачы па выніках года і навукова-рэстаўрацыйную справаздачу пасля заканчэння правядзення рамонтна-рэстаўрацыйных работ па форме, зацверджанай Міністэрствам культуры;

1.113. распрацоўваць праграму работ па бягучым рамонце на нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і накіроўваць яе на разгляд у Міністэрства культуры;»;

дапоўніць артыкул пунктам 3 наступнага зместу:

«3. Грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, які мае пасведчанне на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, павінен ажыццяўляць кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі, навукова-метадычнае кіраўніцтва пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і нясе персанальную адказнасць за захаванне адметных духоўных, мастацкіх, дакументальных, архітэктурных і (або) канструктыўных вартасцей матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, за навуковую абгрунтаванасць праектных рашэнняў і іх рэалізацыю.

Праектная або навуковая арганізацыя, у якой працуе грамадзянін, які мае пасведчанне на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, індывідуальны прадпрымальнік, які мае пасведчанне на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, павінны ажыццяўляць аўтарскі нагляд пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях.

Аўтарскi нагляд пры выкананнi рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях ажыццяўляецца праектнай або навуковай арганiзацыяй, у якой працуе грамадзянiн, якi мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, пры непасрэдным удзеле такога грамадзяніна.».

50. Артыкул 119 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 119. Узгадненне навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях

1. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ – узаемааб’яднаныя праектныя дакументы, распрацаваныя ў адпаведнасці з матэрыяламі навукова-даследчых работ, якія з’яўляюцца абавязковай часткай навукова-праектнай дакументацыі і падставай для распрацоўкі праектных рашэнняў (у тым ліку перадпраектнай дакументацыі) і ажыццяўлення рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях.

Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «3», узгадняецца з Міністэрствам культуры ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыі «3» узгадняецца з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

2. Папярэдняму разгляду Радай падлягае навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыі «0», «1», «2», якія могуць прывесці да навукова не абгрунтаванага змянення і (або) пагаршэння ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыі «0», «1», «2», якая не адобрана Радай, узгадненню не падлягае.

Неабходнасць разгляду Радай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, не ўказанай у частцы першай гэтага пункта, вызначаецца Міністэрствам культуры.

3. Папярэдняму разгляду абласным (Мінскім гарадскім) саветам па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны падлягае навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыі «3».

Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыі «3», якая не адобрана абласным (Мінскім гарадскім) саветам па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, узгадненню не падлягае.

4. Выдаткі, звязаныя з разглядам Радай, абласным (Мінскім гарадскім) саветам па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, кампенсуюцца заказчыкамі гэтай навукова-праектнай дакументацыі.

5. У працэсе падрыхтоўкі навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама пры яе ўзгадненні прызнаецца прыярытэт аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

6. Узгадненне з Міністэрствам культуры, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе ад неабходнасці яе ўзгаднення з іншымі дзяржаўнымі органамі ў выпадках, прадугледжаных актамі заканадаўства.».

51. Пункт 2 артыкула 120 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2. У выпадках і парадку, устаноўленых заканадаўствам аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, выдаецца заключэнне аб адпаведнасці прымаемай у эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях згодна з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах:

Міністэрствам культуры – у дачыненні да нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «0», «1», «2»;

мясцовым выканаўчым і распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню – у дачыненні да нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «3».».

52. У пункце 3 артыкула 122 словы «фарміраванняў Рэспублікі Беларусь» і «фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь» замяніць адпаведна словамі «фарміраванняў» і «фарміраваннямі».

53. Частку першую пункта 1 артыкула 123 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Археалагічная спадчына ўяўляе сабой сукупнасць археалагічных аб’ектаў, у тым ліку помнікаў археалогіі, і археалагічных артэфактаў.».

54. У артыкуле 125:

у частцы другой пункта 4:

слова «Рэспублікі Беларусь» выключыць;

слова «зямельна-кадастравую» замяніць словам «кадастравую»;

у падпункце 5.1 пункта 5 слова «зямельна-кадастравай» замяніць словам «кадастравай».

55. У артыкуле 127:

з пункта 2 словы «у парадку, устаноўленным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь» выключыць;

у пункце 5 словы «Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь» замяніць словамі «актамі заканадаўства».

56. Артыкул 129 дапоўніць пунктам 11 наступнага зместу:

«11. Пры выкананні на помніках археалогіі земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў парадку, ёй устаноўленым, прызначаецца адказны за захаванне гісторыка-культурнай каштоўнасці, распрацоўку мер па ахове помніка археалогіі і археалагічнага нагляду.».

57. Частку другую пункта 2 артыкула 130 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Горадабудаўнічыя праекты, якія змяшчаюць звесткі аб археалагічных аб’ектах, у тым ліку помніках археалогіі, падлягаюць узгадненню з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, а горадабудаўнічыя праекты, якія змяшчаюць звесткі аб іншых гісторыка-культурных каштоўнасцях, падлягаюць узгадненню з Міністэрствам культуры.».

58. Артыкул 132 дапоўніць словамі «, сацыякультурнай дзейнасцю бібліятэкі».

59. Падпункт 2.6 пункта 2 артыкула 134 пасля слова «набыцці» дапоўніць словамі «, алічбоўцы і забеспячэнні захаванасці бібліятэчных дакументаў».

60. У артыкуле 138:

у пункце 2:

падпункт 2.2 пасля слоў «па набыцці» дапоўніць словамі «, алічбоўцы і забеспячэнні захаванасці бібліятэчных дакументаў»;

падпункт 2.4 пасля слоў «міжбібліятэчнага абанемента» дапоўніць словамі «і дастаўкі дакументаў»;

падпункт 3.11 пункта 3 пасля слоў «па набыцці» дапоўніць словамі «, алічбоўцы і забеспячэнні захаванасці бібліятэчных дакументаў».

61. З падпункта 4.2 пункта 4 артыкула 139 словы «, Навукова-педагагічная бібліятэка ўстановы «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» выключыць.

62. У артыкуле 145:

частку трэцюю пункта 4 пасля слова «мікрафотакапіравання» дапоўніць словам «, алічбоўкі»;

у пункце 7:

у частцы першай словы «афармляюцца ўліковымі дакументамі, формы якіх устанаўліваюцца» замяніць словамі «ажыццяўляюцца ў парадку, вызначаемым»;

з часткі другой словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць.

63. Пункт 1 артыкула 146 дапоўніць словамі «і дастаўкі дакументаў».

64. Частку першую пункта 1 артыкула 147 дапоўніць словамі «або передача з бібліятэкі празмерна дублетных (паўторных) і няпрофільных для гэтай бібліятэкі дакументаў другому суб’екту культурнай дзейнасці, установе адукацыі, якая не адносіцца да суб’ектаў культурнай дзейнасці, арганізацыі, якая аказвае сацыяльныя паслугі, або рэлігійнай арганізацыі».

65. У артыкуле 148:

назву выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 148. Міжбібліятэчны абанемент і дастаўка дакументаў. Нацыянальная сістэма міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў»;

пункт 1 дапоўніць часткай наступнага зместу:

«Дастаўка дакументаў – прадастаўленне карыстальнікам электронных копій дакументаў з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.»;

пункты 2 – 4 пасля слоў «міжбібліятэчнага абанемента» дапоўніць словамі «і дастаўкі дакументаў»;

пункт 5 і частку першую пункта 7 пасля слоў «міжбібліятэчным абанеменце» дапоўніць словамі «і дастаўцы дакументаў»;

пункт 6 дапоўніць сказам наступнага зместу: «Пры ажыццяўленні дастаўкі дакументаў бібліятэка забяспечвае выкананне заканадаўства аб аўтарскім праве і сумежных правах.».

66. У артыкуле 150:

частку першую пункта 1 дапоўніць сказам наступнага зместу: «Карыстальнікі бібліятэкі, якія атрымоўваюць паслугі бібліятэкі праз глабальную камп’ютарную сетку Інтэрнэт, з’яўляюцца віртуальнымі (аддаленымі) карыстальнікамі.»;

у пункце 3:

падпункт 3.3 дапоўніць словамі «і дастаўкі дакументаў»;

падпункт 3.4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3.4. выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій пры ажыццяўленні дастаўкі дакументаў;»;

падпункт 4.5 пункта 4 дапоўніць словамі «і дастаўцы дакументаў»;

з падпункта 11.5 пункта 11 словы «уносіць і» выключыць.

67. У падпунктах 2.10 і 2.11 пункта 2 артыкула 154 словы «гісторыка-культурныя» замяніць словам «культурныя» ў адпаведным склоне.

68. У артыкуле 155:

пункт 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3. Навукова-дапаможны матэрыял – матэрыял, які пастаянна захоўваецца ў музеі, уключаны ў музейны фонд, набыты ці спецыяльна выраблены для раскрыцця зместу экспазіцыі і замяняе арыгінальны прадмет, або арыгінальны прадмет, які пастаянна захоўваецца ў музеі, уключаны ў музейны фонд і не аднесены да музейных прадметаў па прычыне немагчымасці забеспячэння яго доўгатэрміновага захоўвання ці атрыбуцыйныя характарыстыкі якога, у тым ліку паходжанне, не былі вызначаны ў працэсе камплектавання музейных фондаў.»;

падпункт 7.5 пункта 7 дапоўніць словамі «, а таксама іх макеты і муляжы».

69. Пункт 3 артыкула 157 дапоўніць часткай наступнага зместу:

«Рашэнне аб выключэнні навукова-дапаможных матэрыялаў і (або) сыравінных матэрыялаў з музейнага фонду прымаецца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, ці кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, на падставе рашэння фондава-закупачнай камісіі, іншай упаўнаважанай камісіі музея, калі такая камісія створана ў музеі, а ў выпадку адсутнасці фондава-закупачнай камісіі, іншай упаўнаважанай камісіі музея – самастойна.».

70. У артыкуле 159:

у частцы другой пункта 2 словы «народных мастацкіх рамёстваў» замяніць словамі «народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва»;

пункт 3 пасля слоў «экспертны саветы» дапоўніць словамі «і іншыя саветы або камісіі».

71. Падпункт 4.3 пункта 4 артыкула 161 пасля слоў «паркавага мастацтва» дапоўніць словамі «, дызайну, фатаграфіі».

72. У артыкуле 164:

падпункт 1.5 пункта 1 выключыць;

падпункт 2.2 пункта 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2.2. абслугоўваць наведвальнікаў музеяў у адпаведнасці з правіламі наведвання музея, якія зацвярджаюцца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, статутам (палажэннем) музея;»;

у пункце 4:

слова «(ільготнага)» замяніць словамі «або ільготнага»;

слова «– пастаянна» замяніць словамі «прадастаўляюць права бясплатнага наведвання музея для агляду такіх экспазіцый пастаянна».

73. У падпункце 2.1 пункта 2 артыкула 165 слова «мастацтвазнаўчага» замяніць словам «мастацкага».

74. У пункце 5 артыкула 166 слова «сцягі» замяніць словам «флагі».

75. Пункт 5 артыкула 172 дапоўніць часткай наступнага зместу:

«Асаблівасці выкарыстання музейных прадметаў, якія адносяцца да зброі, устанаўліваюцца заканадаўствам аб зброі.».

76. Пункт 2 артыкула 176 дапоўніць сказам наступнага зместу: «Для вырашэння пытанняў уліку музейных фондаў музеі распрацоўваюць уласныя (унутрымузейныя) інструкцыі аб парадку ўліку, каталагізацыі, навуковай апрацоўкі і захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.».

77. У артыкуле 178:

у пункце 3:

частку пятую дапоўніць словамі «, разглядаюцца і зацвярджаюцца на пасяджэнні фондава-закупачнай камісіі або іншай упаўнаважанай камісіі (пры іх наяўнасці). Акт зверкі наяўнасці музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з уліковымі дакументамі зацвярджаецца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.»;

дапоўніць пункт часткай наступнага зместу:

«Асаблівасці зверкі музейных прадметаў, якія адносяцца да зброі, устанаўліваюцца заканадаўствам аб зброі.»;

пункт 4 дапоўніць словамі «, якi з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей»;

пункт 9 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«9. Асаблівасці захоўвання музейных прадметаў, залічаных у культурна-гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, устанаўліваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі.

Асаблівасці захоўвання музейных прадметаў, якія адносяцца да зброі, устанаўліваюцца заканадаўствам аб зброі.».

78. У артыкуле 181:

пункт 3 пасля слоў «Асобам, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю» дапоўніць словамі «ў дзённай форме атрымання адукацыі»;

у пункце 4 слова «(ільготнага)» замяніць словамі «або ільготнага».

79. Артыкул 184 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 184. Стварэнне і адкрыццё пастаянных экспазіцый

1. Стварэнне пастаянных экспазіцый з’яўляецца вынікам навукова-даследчай дзейнасці музея і адным з асноўных відаў музейнай дзейнасці.

2. Этапамі стварэння пастаяннай экспазіцыі з’яўляюцца:

2.1. распрацоўка навукова-праектнай дакументацыі пастаяннай экспазіцыі, якая складаецца з навуковай канцэпцыі, абгрунтавання асноўнай ідэі, мэт і задач пастаяннай экспазіцыі, вызначэння шляхоў іх увасаблення, тэматычнай структуры пастаяннай экспазіцыі, тэматыка-экспазіцыйнага плана;

2.2. распрацоўка архітэктурна-мастацкага рашэння пастаяннай экспазіцыі;

2.3. мантаж пастаяннай экспазіцыі.

3. Стварэнне пастаяннай экспазіцыі, у тым ліку распрацоўка навукова-праектнай дакументацыі пастаяннай экспазіцыі, ажыццяўляецца рабочай групай. Склад рабочай групы, яе кіраўнік, тэрміны пачатку і заканчэння работы па стварэнні пастаяннай экспазіцыі зацвярджаюцца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

4. У музеях з абмежаваным штатам навуковых супрацоўнікаў дапускаецца падрыхтоўка навукова-праектнай дакументацыі пастаяннай экспазіцыі музейнымі работнікамі іншых музеяў або навуковымі работнікамі навуковых устаноў на падставе грамадзянска-прававога дагавора.

5. Навуковая канцэпцыя і тэматычная структура пастаяннай экспазіцыі абмяркоўваюцца на навукова-метадычным або вучоным савеце музея і дасылаюцца на рэцэнзаванне:

дзяржаўнымі музеямі раённага, гарадскога і сельскага падпарадкавання – у дзяржаўны музей абласнога падпарадкавання адпаведнага профілю;

дзяржаўнымі музеямі абласнога (Мінскага гарадскога) падпарадкавання – у дзяржаўны музей рэспубліканскага падпарадкавання адпаведнага профілю;

дзяржаўнымі музеямі рэспубліканскага падпарадкавання – у Міністэрства культуры для разгляду на Рэспубліканскім навукова-метадычным савеце па пытаннях музейнай справы;

дзяржаўнымі музеямі, якія з’яўляюцца падраздзяленнямі юрыдычных асоб, – у дзяржаўны музей абласнога (Мінскага гарадскога) або рэспубліканскага падпарадкавання адпаведнага профілю;

прыватнымі музеямі – у дзяржаўны музей абласнога (Мінскага гарадскога) падпарадкавання адпаведнага профілю.

Рэцэнзаванне праводзіцца не пазней за дваццаць каляндарных дзён з дня атрымання навуковай канцэпцыі і тэматычнай структуры пастаяннай экспазіцыі.

6. Навуковая канцэпцыя і тэматычная структура пастаяннай экспазіцыі не пазней за дваццаць каляндарных дзён з дня атрымання рэцэнзіі зацвярджаюцца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

Рабочая група на падставе зацверджаных навуковай канцэпцыі і тэматычнай структуры распрацоўвае тэматыка-экспазіцыйны план пастаяннай экспазіцыі.

7. Архітэктурна-мастацкае рашэнне пастаяннай экспазіцыі распрацоўваецца на падставе навукова-праектнай дакументацыі пастаяннай экспазіцыі прафесійнымі дызайнерамі і мастакамі, якія знаходзяцца ў штаце музея, або адпаведнымі спецыялістамі на падставе грамадзянска-прававога дагавора.

8. Архітэктурна-мастацкае рашэнне пастаяннай экспазіцыі абмяркоўваецца на навукова-метадычным або вучоным савеце музея і дасылаецца на рэцэнзаванне ў парадку, прадугледжаным абзацамі другім – шостым часткі першай пункта 5 гэтага артыкула.

Рэцэнзаванне праводзіцца не пазней за дваццаць каляндарных дзён з дня атрымання архітэктурна-мастацкага рашэння пастаяннай экспазіцыі.

Архітэктурна-мастацкае рашэнне пастаяннай экспазіцыі не пазней за дваццаць каляндарных дзён з дня атрымання рэцэнзіі зацвярджаецца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

9. Зацверджаныя навуковая канцэпцыя, тэматычная структура і архітэктурна-мастацкае рашэнне пастаяннай экспазіцыі з’яўляюцца падставай для заключэння адпаведных дагавораў на мантаж пастаяннай экспазіцыі.

10. Канструктыўныя змяненні ў зацверджаныя навукова-праектную дакументацыю і архітэктурна-мастацкае рашэнне пастаяннай экспазіцыі могуць быць унесены па рашэнні кіраўніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, толькі пасля атрымання рэцэнзіі ў парадку, прадугледжаным пунктамі 5 і 8 гэтага артыкула.

11. Адкрыццё пастаяннай экспазіцыі ажыццяўляецца пасля яе прыёмкі камісіяй, створанай загадам заснавальніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.».

80. У артыкуле 185:

у пункце 2:

у падпункце 2.1 слова «разгорнутая» замяніць словам «пашыраная»;

у падпункце 2.2 словы «сцэнарый часовай экспазіцыі або разгорнутая» замяніць словамі «навуковая канцэпцыя (ці сцэнарый часовай экспазіцыі) або пашыраная»;

пункт 5 пасля слова «экспазіцыі» дапоўніць словамі «, тэрмін экспанавання якой трыццаць каляндарных дзён і больш,».

81. У артыкуле 187:

у пункце 2 словы «традыцыямі народных мастацкіх рамёстваў» замяніць словамі «традыцыямі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва»;

з частак першай і другой пункта 4 словы «народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб» выключыць;

пункт 5 выключыць.

82. У артыкуле 189:

пункт 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3. Майстру народных мастацкіх рамёстваў можа быць нададзены статус народнага майстра.»;

у падпункце 4.4 пункта 4 словы «народных мастацкіх рамёстваў» замяніць словамі «народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва»;

пункты 5 і 6 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«5. Статус народнага майстра можа надавацца майстру народных мастацкіх рамёстваў, які:

5.1. стварае ў адпаведнасці з традыцыямі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вырабы, якія характарызуюцца арганічным увасабленнем калектыўнага мастацкага вопыту беларускага народа, маюць выразныя нацыянальную самабытнасць і мастацкую вартасць;

5.2. з’яўляецца носьбітам этнічных традыцый, што ўвасабляюць беларускую нацыянальную ментальнасць, пераемнікам, захавальнікам і прадаўжальнікам традыцый і набыткаў беларускай традыцыйнай культуры, у тым ліку традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

5.3. пераняў майстэрства па адпаведным відзе народнага мастацкага рамяства або набыў яго самастойна ў працэсе творчай дзейнасці, перадае сваё майстэрства маладому пакаленню;

5.4. у сваёй дзейнасці абапіраецца на мясцовыя традыцыі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і творча іх развівае, праяўляе творчыя здольнасці да індывідуальнай інтэрпрэтацыі;

5.5. прымае ўдзел у культурным жыцці рэгіёна, выстаўках, святах, конкурсах, фестывалях народнай творчасці і іншых культурных мерапрыемствах.

6. Статус народнага майстра можа быць нададзены грамадзяніну, які стварае творы мастацкай вартасці інсітнага (наіўнага) выяўленчага, графічнага, дэкаратыўнага, скульптурнага мастацтва, творчасць якога характарызуецца выразнай нацыянальнай самабытнасцю, арганічным увасабленнем калектыўнага мастацкага вопыту беларускага народа.»;

дапоўніць артыкул пунктам 61 наступнага зместу:

«61. Статус народнага майстра надаецца на пэўны перыяд:

тэрмінам на тры гады – асобам ва ўзросце да 60 год на момант прыняцця рашэння;

бестэрмінова – асобам старэй за 60 год на момант прыняцця рашэння.»;

пункт 9 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«9. Хадайніцтва аб наданні статусу народнага майстра разглядаецца экспертнай камісіяй па народных мастацкіх рамёствах.

Па выніках разгляду хадайніцтва аб наданні статусу народнага майстра экспертная камісія па народных мастацкіх рамёствах дае заключэнне аб наданні (адмове ў наданні) статусу народнага майстра.

Міністэрствам культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня выдачы заключэння аб наданні статусу народнага майстра прымаецца рашэнне аб наданні статусу народнага майстра і выдаецца пасведчанне народнага майстра па форме, устаноўленай гэтым Міністэрствам.».

83. У артыкуле 191:

у пунктах 1 і 2 словы «традыцый народных мастацкіх рамёстваў» замяніць словамі «традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва»;

у падпунктах 3.3 і 3.4 пункта 3 словы «традыцыі народных мастацкіх рамёстваў» замяніць словамі «традыцыі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва» ў адпаведным склоне.

84. Артыкул 192 выключыць.

85. У артыкуле 193:

з назвы словы «народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб» выключыць;

у пункце 1:

словы «народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб» выключыць;

словы «традыцый народных мастацкіх рамёстваў» замяніць словамі «традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва»;

з падпунктаў 3.1 і 3.2 пункта 3 словы «народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб» выключыць;

у пункце 4:

з падпунктаў 4.1 – 4.3 словы «народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб» выключыць;

у падпункце 4.6 словы «традыцый народных мастацкіх рамёстваў» замяніць словамі «традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва»;

падпункты 4.7 і 4.8 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«4.7. садзейнічае ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі дзяржаўнай падтрымцы арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў пры вытворчасці імі прадукцыі, якая можа быць аднесена да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

4.8. аказвае метадычную і экспертную дапамогу арганізацыям, індывідуальным прадпрымальнікам і рамеснікам пры вытворчасці імі прадукцыі, якая можа быць аднесена да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;».

86. Артыкул 194 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 194. Дзяржаўная падтрымка арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў пры вытворчасці імі прадукцыі, якая можа быць аднесена да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў

1. Дзяржаўная падтрымка арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў пры вытворчасці імі прадукцыі, якая можа быць аднесена да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, ажыццяўляецца дзяржаўнымі органамі для забеспячэння магчымасцей выканання ўказанымі асобамі творчых і (або) вытворчых задач. 

2. Дзяржаўная падтрымка арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў пры вытворчасці імі прадукцыі, якая можа быць аднесена да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, ажыццяўляецца шляхам:

2.1. стварэння ўмоў для выкарыстання імі фінансавых, матэрыяльна-тэхнічных і інфармацыйных рэсурсаў, а таксама навукова-тэхнічных распрацовак і традыцыйных тэхналогій вытворчасці вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

2.2. садзейнічання іх знешнеэканамічнай і іншай звязанай з ёю дзейнасці, уключаючы пашырэнне і развіццё гандлёвых, навукова-тэхнічных, вытворчых і інфармацыйных сувязей, удзел у міжнародных выстаўках і кірмашах;

2.3. арганізацыі падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі іх кадраў.

3. Дзяржаўныя органы распрацоўваюць і ажыццяўляюць комплекс мерапрыемстваў па садзейнічанні ў забеспячэнні арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў абсталяваннем і сучаснымі тэхналогіямі для падрыхтоўчых працэсаў і арганізацыі вытворчасці прадукцыі, якая можа быць аднесена да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.

4. У мэтах садзейнічання развіццю вытворчасці вырабаў народных мастацкіх рамёстваў дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства прадастаўляюць арганізацыям, індывідуальным прадпрымальнікам і рамеснікам абсталяванне, вытворчыя і службовыя памяшканні, іншую маёмасць, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці.».

87. У артыкуле 195:

у пункце 1 словы «традыцый народных мастацкіх рамёстваў» замяніць словамі «традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва»;

у пункце 3:

у падпунктах 3.1 і 3.8 словы «традыцый народных мастацкіх рамёстваў» замяніць словамі «традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва»;

падпункт 3.6 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3.6. арганізоўвае і ўдзельнічае ў культурным жыцці рэгіёна, у выстаўках, кірмашах, святах народнага мастацтва і іншых культурных мерапрыемствах, ажыццяўляе продаж вырабаў народных мастацкіх рамёстваў у час правядзення культурных мерапрыемстваў;»;

пункт 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«4. Цэнтр (дом) рамёстваў можа мець выставачныя залы па продажы вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, інфармацыйныя цэнтры, фона-, фота-, кіна-, відэаархівы і іншыя падраздзяленні, службы.».

88. У назве, абзацах першым і другім артыкула 196 словы «традыцый народных мастацкіх рамёстваў» замяніць словамі «традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва».

89. У артыкуле 197:

з пункта 1 словы «народных мастацкіх рамёстваў, іншыя юрыдычныя асобы» выключыць;

у пункце 2 словы «традыцый народных мастацкіх рамёстваў» замяніць словамі «традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва».

90. У артыкуле 202:

абзац другі выключыць;

абзац трэці выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«фінансавання з рэспубліканскага бюджэту па напрамкам і на ўмовах, вызначаемых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;».

91. У артыкуле 203:

у пункце 1 слова «складаецца» замяніць словамі «вывераным сюжэтам і драматургічнай канструкцыяй, пазначанай мастацкімі вобразамі, і складзены»;

частку чацвёртую пункта 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Фільм у анімацыйнай форме – фільм, які ствараецца маляванымі і (або) аб’ёмнымі аб’ектамі (у тым ліку лялечнымі персанажамі) метадам пакадравай здымкі або маляваннем кожнага кадра паслядоўных фаз руху з дапамогай камп’ютарнага ці іншага абсталявання з магчымым выкарыстаннем у такім фільме да 5 працэнтаў элементаў ігравога або неігравога фільма.».

92. З часткі другой пункта 2, пункта 4 артыкула 204 словы «якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне і» выключыць.

93. З пунктаў 3 – 5 артыкула 205 словы «якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне,» выключыць.

94. У артыкуле 206:

пункт 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2. У Рэспубліцы Беларусь забараняецца паказ фільмаў, звесткі аб якіх не ўключаны ў Дзяржаўны рэгістр фільмаў, за выключэннем:

паказу распаўсюджвальнікамі прадукцыі тэлевізійных сродкаў масавай інфармацыі фільмаў, якія з’яўляюцца складальнай часткай тэлепраграм, у тым ліку замежных тэлепраграм, якія распаўсюджваюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без змены формы і зместу;

паказу юрыдычнымі асобамі, на якія ўскладзены функцыі рэдакцый тэлевізійных сродкаў масавай інфармацыі, фільмаў, якім прысвоены знак узроставай катэгорыі ў іншых дзяржавах у выпадку яго адпаведнасці патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь.»;

у пункце 3 словы «парадку, устаноўленным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь,» замяніць словамі «адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах».

95. Артыкул 207 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 207. Класіфікацыя фільмаў

1. Фільмы, прызначаныя для паказу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, звесткі аб якіх адсутнічаюць у Дзяржаўным рэгістры фільмаў, падлягаюць класіфікацыі, за выключэннем:

фільмаў, якія з’яўляюцца складальнай часткай тэлепраграм, у тым ліку замежных тэлепраграм, і распаўсюджваюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без змены формы і зместу распаўсюджвальнікамі прадукцыі тэлевізійных сродкаў масавай інфармацыі;

фільмаў, якім прысвоены знак узроставай катэгорыі ў іншых дзяржавах у выпадку яго адпаведнасці патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь і якія распаўсюджваюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь юрыдычнымі асобамі, на якія ўскладзены функцыі рэдакцый тэлевізійных сродкаў масавай інфармацыі.

2. Класіфікацыя фільма ўяўляе сабой аднясенне фільма ў залежнасці ад яго тэматыкі, жанру, зместу і мастацкага афармлення да пэўнай узроставай катэгорыі.

3. Класіфікацыю фільма ажыццяўляе Міністэрства культуры або юрыдычная асоба, ім упаўнаважаная, у адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, за выключэннем выпадку, калі класіфікацыю фільма ажыццяўляе юрыдычная асоба, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі тэлевізійнага сродку масавай інфармацыі.

Юрыдычная асоба, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі тэлевізійнага сродку масавай інфармацыі, ажыццяўляе, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных абзацамі другім і трэцім пункта 1 гэтага артыкула, класіфікацыю фільма, які яна плануе паказваць, у адпаведнасці з парадкам і крытэрыямі прысваення інфармацыйнай прадукцыі знака ўзроставай катэгорыі, устаноўленымі Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

4. На класіфікацыю ў Міністэрства культуры або юрыдычную асобу, ім упаўнаважаную, фільм прадстаўляецца яго праваўладальнікам. Пры неабходнасці праваўладальнік павінен забяспечыць работнікам Міністэрства культуры або юрыдычнай асобы, ім упаўнаважанай, умовы для прагляду фільма.

5. Пасля прагляду фільмы, якія ўтрымліваюць:

элементы парнаграфіі, насілля і жорсткасці, накіроўваюцца Міністэрствам культуры або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай, у Рэспубліканскую экспертную камісію па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці для атрымання экспертнага заключэння;

прыкметы праяўлення экстрэмізму, накіроўваюцца Міністэрствам культуры або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай, у Рэспубліканскую экспертную камісію па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму для атрымання экспертнага заключэння.

Пры неабходнасці для экспертнай ацэнкі фільма Міністэрствам культуры або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай, могуць запрашацца асобы, кампетэнтныя ў пэўнай галіне ведаў.

6. Па выніках прагляду фільма і разгляду экспертных заключэнняў Рэспубліканскай экспертнай камісіі па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці і Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму (пры іх наяўнасці) Міністэрствам культуры або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай, прымаецца рашэнне аб класіфікацыі фільма.

Фільм можа быць аднесены да наступных узроставых катэгорый:

«0+» – без узроставых абмежаванняў;

«6+» – фільм, дазволены для паказу гледачам, якія дасягнулі ўзросту шасці гадоў;

«12+» – фільм, дазволены для паказу гледачам, якія дасягнулі ўзросту дванаццаці гадоў;

«16+» – фільм, дазволены для паказу гледачам, якія дасягнулі ўзросту шаснаццаці гадоў;

«18+» – фільм, дазволены для паказу гледачам, якія дасягнулі ўзросту васямнаццаці гадоў. Паказ фільмаў гэтай узроставай катэгорыі па тэлебачанні з шасці да дваццаці чатырох гадзін забараняецца.

Міністэрствам культуры або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай, прымаецца рашэнне аб адмове ў класіфікацыі фільма ў выпадках выяўлення ў фільме элементаў парнаграфіі, прапаганды насілля і жорсткасці і (або) прыкмет праяўлення экстрэмізму.

Рашэнне аб адмове ў класіфікацыі фільма можа быць абскарджана ў вышэйстаячую арганізацыю і (або) у суд.

7. Па выніках класіфікацыі фільма Міністэрствам культуры або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай, звесткі аб фільме не пазней за пяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння аб класіфікацыі фільма ўключаюцца ў Дзяржаўны рэгістр фільмаў.

Па выніках класіфікацыі фільма юрыдычнай асобай, на якую ўскладзены функцыі рэдакцый тэлевізійных сродкаў масавай інфармацыі, звесткі аб фільме не пазней за пяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння аб класіфікацыі фільма прадстаўляюцца ў Міністэрства культуры або юрыдычную асобу, ім упаўнаважаную, для ўключэння гэтых звестак у Дзяржаўны рэгістр фільмаў.

8. Знак узроставай катэгорыі фільма ўказваецца ва ўсіх выпадках выкарыстання фільма, у тым ліку пры трансляцыі па тэлебачанні, за выключэннем выкарыстання фільма, пазначаннага ў абзацы другім пункта 1 гэтага артыкула, і яго рэкламы (буклеты, запрашальныя білеты, лістоўкі, аб’явы і іншае), а таксама на ўпакоўцы матэрыяльных носьбітаў экзэмпляраў фільма.».

96. У артыкуле 209:

пункт 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2. Да культурных мерапрыемстваў адносяцца культурна-відовішчнае мерапрыемства, кінематаграфічнае мерапрыемства, фестываль, свята, конкурс, конкурс прыгажосці, пленэр, форум, паказ, прэзентацыя калекцыі, выстаўка, агляд, майстар-клас, акцыя, арт-маркеты, кірмашы і іншыя мерапрыемствы.»;

пункт 5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«5. У Рэспубліцы Беларусь на пастаяннай аснове праводзяцца цэнтралізаваныя культурныя мерапрыемствы.

Цэнтралізаваныя культурныя мерапрыемствы – культурныя мерапрыемствы, якія праводзяцца па рашэнні дзяржаўных органаў і поўнасцю або часткова фінансуюцца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў. Пералік цэнтралізаваных культурных мерапрыемстваў устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Парадкі правядзення цэнтралізаваных культурных мерапрыемстваў зацвярджаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь або дзяржаўнымі органамі, ім ўпаўнаважанымі, якія пазначаны ў якасці арганізатараў у пераліку цэнтралізаваных культурных мерапрыемстваў, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Пры наяўнасці некалькіх арганізатараў цэнтралізаванага культурнага мерапрыемства парадак арганізацыі і правядзення культурнага мерапрыемства вызначае арганізатар, пазначаны першым у пераліку цэнтралізаваных культурных мерапрыемстваў, па ўзгадненні з іншымі арганізатарамі, пазначанымі ў гэтым пераліку.».

97. Падпункт 4.3 пункта 4 артыкула 210 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«4.3. вызначае колькасць запрашальных білетаў на наведванне культурнага мерапрыемства, кола асоб, якім уручаюцца запрашальныя білеты на наведванне культурнага мерапрыемства, звесткі, якія павінен утрымліваць запрашальны білет на наведванне культурнага мерапрыемства.

Пад запрашальным білетам на наведванне культурнага мерапрыемства разумеецца білет, які прадастаўляе права наведвання культурнага мерапрыемства без аплаты.

Запрашальны білет на наведванне культурнага мерапрыемства акрамя звестак, вызначаных арганізатарам культурнага мерапрыемства, павінен утрымліваць надпіс «Продажу не падлягае»;».

98. У пункце 3 артыкула 211:

у падпункце 3.5 словы «заявачнага ўзносу» замяніць словамі «заявачнага (арганізацыйнага) узносу»;

падпункт 3.6 пасля слоў «на наведванне культурнага мерапрыемства» дапоўніць словамі «, коле асоб, якім плануецца ўручаць запрашальныя білеты на наведванне культурнага мерапрыемства, звестках, якія павінен утрымліваць запрашальны білет на наведванне культурнага мерапрыемства».

99. У артыкуле 213:

пункт 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«4. Беларускія выканаўцы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, пастаянна пражываючыя ў Рэспубліцы Беларусь, замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, пастаянна пражываючыя ў Рэспубліцы Беларусь, замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якім прадстаўлены статус бежанца або прытулак у Рэспубліцы Беларусь, і якія з’яўляюцца асобнымі выканаўцамі, а таксама калектывы мастацкай творчасці, у склад якіх уваходзяць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, пастаянна пражываючыя ў Рэспубліцы Беларусь, замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, пастаянна пражываючыя ў Рэспубліцы Беларусь, замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якім прадстаўлены статус бежанца або прытулак у Рэспубліцы Беларусь.

Замежныя выканаўцы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, пастаянна пражываючыя за межамі Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, пастаянна пражываючыя за межамі Рэспублікі Беларусь, і якія з’яўляюцца асобнымі выканаўцамі, а таксама калектывы мастацкай творчасці, у склад якіх уваходзяць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, пастаянна пражываючыя за межамі Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, пастаянна пражываючыя за межамі Рэспублікі Беларусь.»;

пункт 7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«7. Патрабаванні гэтага артыкула, а таксама артыкулаў 214 – 217 гэтага Кодэкса не распаўсюджваюцца на культурна-відовішчныя мерапрыемствы, якія праводзяцца юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, для работнікаў юрыдычнай асобы, якая з’яўляецца арганізатарам культурнага мерапрыемства, або па заказу іншай юрыдычнай асобы для работнікаў гэтай юрыдычнай асобы, або па заказу грамадзяніна для яго блізкіх родных, у тым ліку членаў сям’і, сваякоў з нагоды дзяржаўнага, прафесійнага, сямейнага, іншага свята для ўласных патрэб без атрымання прыбытку (даходу) з удзелам запрошаных выканаўцаў.».

100. У артыкуле 214:

пункт 1 дапоўніць часткай наступнага зместу:

«У выпадку, калі культурна-відовішчнае мерапрыемства мае двух ці больш арганізатараў, аднаму з якіх у адпаведнасці з гэтым Кодэксам і (або) іншымі актамі заканадаўства не патрабуецца атрыманне пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, іншым арганізатарам таксама не патрабуецца атрыманне пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.»;

у пункце 4:

у падпункце 4.2:

пасля слоў «дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры» дапоўніць падпункт словамі «, дзяржаўныя арганізацыі культуры»;

словы «, установа «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія» і «, абласныя філармоніі, дзяржаўная ўстанова «Мінскканцэрт» выключыць;

у падпункце 4.3:

абзац першы пасля слова «выканаўцаў» дапоўніць словамі «і калектываў мастацкай творчасці»;

абзац другі выключыць;

у пункце 5 словы «трэцім і пятым» замяніць словамі «другім і чацвёртым».

101. У артыкуле 215:

падпункты 1.5 і 1.6 пункта 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1.5. парушэнне тэрмінаў вяртання грамадзянам або юрыдычным асобам кошту ўваходнага білета, сістэматычная (два разы і болей на працягу каляндарнага года) нявыплата або выплата не ў поўным памеры пры вяртанні ўваходнага білета яго кошту ў выпадках змянення аб’яўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замены яго іншым культурна-відовішчным мерапрыемствам, змянення складу ўдзельнікаў культурна-відовішчнага мерапрыемства, адмовы ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, адмены культурна-відовішчнага мерапрыемства, анулявання раней выдадзенага пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства па прычыне прадстаўлення арганізатарам мерапрыемства дакументаў і (або) звестак, якія не адпавядаюць патрабаванням гэтага Кодэкса, іншых актаў заканадаўства, у тым ліку падложных, падробленых або несапраўдных дакументаў;

1.6. сістэматычная (два разы і болей на працягу каляндарнага года) адмова ад правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў без прычын, прадугледжаных часткай першай пункта 8 артыкула 216 гэтага Кодэкса;»;

пункт 3 дапоўніць словамі «, а таксама адмова арганізатара культурна-відовішчнага мерапрыемства ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства».

102. У артыкуле 216:

назву дапоўніць словамі «, яго змянення або адмены, адмовы ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства»;

падпункт 2.5 пункта 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2.5. спыніць культурна-відовішчнае мерапрыемства па ўласнай ініцыятыве або па патрабаванні ўласніка сцэнічнай пляцоўкі, прадстаўніка мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, на тэрыторыі якога праводзіцца культурна-відовішчнае мерапрыемства і які забяспечвае выкананне заканадаўства пры правядзенні гэтага мерапрыемства, у наступных выпадках:

узнікненне небяспекі для жыцця і здароўя грамадзян, а таксама аварыйнай сітуацыі на сцэнічнай пляцоўцы, на якой праводзіцца культурна-відовішчнае мерапрыемства;

прычынення шкоды маёмасці юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў;

выяўлення ў культурна-відовішчным мерапрыемстве ў час яго правядзення элементаў прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці, прыкмет праяўлення экстрэмізму, заклікаў да гвалту, нацыянальнай і рэлігійнай нецярпімасці, супярэчнасці зместу культурна-відовішчнага мерапрыемства агульнапрынятым нормам маралі.»;

пункты 6 і 7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«6. Арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства мае права:

змяніць аб’яўленыя час (тэрміны) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замяніць яго іншым культурна-відовішчным мерапрыемствам, змяніць склад удзельнікаў культурна-відовішчнага мерапрыемства ў парадку, прадугледжаным пунктам 7 гэтага артыкула;

адмовіцца ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства па прычынах і ў парадку, прадугледжаных пунктам 8 гэтага артыкула;

адмяніць культурна-відовішчнае мерапрыемства ў выпадках і парадку, прадугледжаных пунктам 9 гэтага артыкула.

7. У выпадку змянення аб’яўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замены яго іншым культурна-відовішчным мерапрыемствам, змянення складу ўдзельнікаў культурна-відовішчнага мерапрыемства арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства абавязаны:

звярнуцца з заявай у структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры і якое выдала пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, для ўнясення адпаведных змяненняў у пасведчанне, калі для арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь гэтае пасведчанне патрабуецца;

пісьмова папярэдзіць структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, па месцы правядзення плануемага культурна-відовішчнага мерапрыемства аб змяненнях з прадстаўленнем пры неабходнасці новай праграмы культурна-відовішчнага мерапрыемства ў выпадках правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў, прадугледжаных падпунктам 4.2 пункта 4 артыкула 214 гэтага Кодэкса, за выключэннем выпадку, калі арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства выступае ўказанае структурнае падраздзяленне, абзацамі другім і чацвёртым падпункта 4.3 пункта 4 артыкула 214 гэтага Кодэкса;

забяспечыць у месцах правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, рэалізацыі ўваходных білетаў, па месцы знаходжання арганізатара культурна-відовішчнага мерапрыемства інфармаванне грамадзян аб змяненні аб’яўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замене яго іншым культурна-відовішчным мерапрыемствам, змяненні складу ўдзельнікаў культурна-відовішчнага мерапрыемства, умовах і месцах вяртання ўваходных білетаў.

Унясенне змяненняў у пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў парадку ўнясення змяненняў і (або) дапаўненняў у адміністрацыйнае рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.»;

дапоўніць артыкул пунктамі 8 і 9 наступнага зместу:

«8. Арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства мае права адмовіцца ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства па прычынах:

смерці ці хваробы ўдзельніка калектыву мастацкай творчасці або асобнага выканаўцы, які павінен быў прымаць ўдзел у культурна-відовішчным мерапрыемстве;

адмовы ўдзельніка калектыву мастацкай творчасці або асобнага выканаўцы ад удзелу ў культурна-відовішчным мерапрыемстве;

немагчымасці прыбыцця калектыву мастацкай творчасці або асобнага выканаўцы да месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства без магчымасці яго замены іншым калектывам мастацкай творчасці або асобным выканаўцам;

эканамічнай немэтазгоднасці правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства. Правядзенне культурна-відовішчнага мерапрыемства разумеецца эканамічна немэтазгодным, калі прыбытак ад рэалізацыі білетаў на гэта мерапрыемства не пакрывае бягучыя выдаткі, звязаныя з правядзеннем мерапрыемства (за выключэннем выдаткаў на заработную плату і ўзносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне), або запаўняльнасць сцэнічнай пляцоўкі складае менш 15 працэнтаў ад яе праектнай умяшчальнасці;

іншых прычынах, якія прызнаны структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, уважлівымі.

У выпадку адмовы ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства абавязаны:

пісьмова папярэдзіць аб адмове структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры і якое выдала пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, калі для арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь гэтае пасведчанне патрабуецца, або структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, па месцы правядзення плануемага культурна-відовішчнага мерапрыемства ў выпадку правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў, прадугледжаных падпунктам 4.2 пункта 4 артыкула 214 гэтага Кодэкса, за выключэннем выпадку, калі арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства выступае ўказанае структурнае падраздзяленне, абзацамі другім і чацвёртым падпункта 4.3 пункта 4 артыкула 214 гэтага Кодэкса;

забяспечыць у месцах правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, рэалізацыі ўваходных білетаў, па месцы знаходжання арганізатара культурна-відовішчнага мерапрыемства інфармаванне грамадзян аб адмове ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, умовах і месцах вяртання ўваходных білетаў.

Пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад правядзення якога арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства адмовіўся, анулюецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры і якое выдала гэта пасведчанне пасля атрымання пісьмовага папярэджання аб адмове ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства.

9. Арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства мае права адмяніць культурна-відовішчнае мерапрыемства ў выпадку наступлення форс-мажорных абставін, якія робяць немагчымым правядзенне культурна-відовішчнага мерапрыемства.

Пад форс-мажорнымі абставінамі разумеюцца ваенныя рызыкі, увядзенне рэжыму надзвычайнага становішча, стыхійныя бедствы, прыродныя ці тэхнагенныя катастрофы, тэрарыстычныя акты ці існаванне пагрозы тэрарыстычных актаў, эпідэміі, эпізаотыі, пандэміі і (або) звязаныя з імі забароны ці абмежаванні, закрыццё дзяржаўных межаў.

У выпадку адмены культурна-відовішчнага мерапрыемства, калі гэта магчыма, зыходзячы з форс-мажорных абставін арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства абавязаны:

пісьмова папярэдзіць аб адмене культурна-відовішчнага мерапрыемства структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры і якое выдала пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, калі для арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь гэтае пасведчанне патрабуецца, або структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, па месцы правядзення плануемага культурна-відовішчнага мерапрыемства ў выпадках правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў, прадугледжаных падпунктам 4.2 пункта 4 артыкула 214 гэтага Кодэкса, за выключэннем выпадку, калі арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства выступае ўказанае структурнае падраздзяленне, абзацамі другім і чацвёртым падпункта 4.3 пункта 4 артыкула 214 гэтага Кодэкса;

забяспечыць у месцах правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, рэалізацыі ўваходных білетаў, па месцы знаходжання арганізатара культурна-відовішчнага мерапрыемства інфармаванне грамадзян аб адмене культурна-відовішчнага мерапрыемства, умовах і месцах вяртання ўваходных білетаў.

Пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якое было адменена, прызнаецца несапраўдным структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры і якое выдала гэта пасведчанне, пасля атрымання пісьмовага папярэджання аб адмене культурна-відовішчнага мерапрыемства.».

103. Пункты 5 – 7 артыкула 217 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«5. Уваходныя білеты могуць быць вернуты па ініцыятыве грамадзяніна, юрыдычнай асобы не пазней чым за адзін каляндарны дзень да дня правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства. Пры гэтым грамадзяніну або юрыдычнай асобе, якія вярнулі ўваходны білет, вяртаецца не менш за 75 працэнтаў кошту ўваходнага білета (без уліку камісійнага збору электронных білетных аператараў, камісійнага збору за браніраванне білета і іншых выдаткаў, якія не ўваходзяць у кошт уваходнага білета).

Пад электронным білетным аператарам разумеецца юрыдычная асоба, заснаваная ў адпаведнасці з заканадаўствам, якая рэалізуе электронныя білеты на культурныя мерапрыемствы з выкарыстаннем сетак электрасувязі, у тым ліку глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт.

6. У выпадку змянення аб’яўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замены яго іншым культурна-відовішчным мерапрыемствам, змянення складу ўдзельнікаў культурна-відовішчнага мерапрыемства, адмовы ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, адмены культурна-відовішчнага мерапрыемства:

6.1. грамадзянін мае права наведаць гэта культурна-відовішчнае мерапрыемства на падставе наяўнага ўваходнага білета (за выключэннем выпадкаў адмовы ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, адмены культурна-відовішчнага мерапрыемства);

6.2. грамадзянін, юрыдычная асоба маюць права вярнуць уваходны білет і атрымаць кошт уваходнага білета ў поўным памеры (без уліку камісійнага збору электронных білетных аператараў, камісійнага збору за браніраванне ўваходнага білета і іншых выдаткаў, якія не ўваходзяць у кошт уваходнага білета).

7. У выпадках вяртання ўваходных білетаў у сувязі са змяненнем аб’яўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, заменай яго іншым культурна-відовішчным мерапрыемствам, змяненнем складу ўдзельнікаў культурна-відовішчнага мерапрыемства, адмовай ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства грамадзянін, юрыдычная асоба маюць права звярнуцца да арганізатара культурна-відовішчнага мерапрыемства з заявай аб вяртанні кошту ўваходнага білета не пазней даты правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства.

У выпадку адмены культурна-відовішчнага мерапрыемства грамадзянін, юрыдычная асоба маюць права звярнуцца да арганізатара культурна-відовішчнага мерапрыемства з заявай аб вяртанні кошту ўваходнага білета не пазней за трыццаць каляндарных дзён з моманту, калі форс-мажорныя абставіны адпалі.

Арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства ў выпадках вяртання ўваходных білетаў, якія прадугледжаны часткай першай гэтага пункта, абавязаны вярнуць грамадзяніну, юрыдычнай асобе кошт уваходнага білета не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня падачы заявы аб вяртанні кошту ўваходнага білета, а ў выпадку адмены культурна-відовішчнага мерапрыемства – не пазней за шэсцьдзесят каляндарных дзён з дня падачы заявы аб вяртанні кошту ўваходнага білета.

Вяртанне кошту ўваходнага білета, набытага па безнаяўным разліку, ажыццяўляецца, як правіла, на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак грамадзяніна або юрыдычнай асобы.».

104. У артыкуле 220:

частку першую пункта 1 дапоўніць словамі «, дызайне, архітэктуры, фатаграфіі»;

пункт 2 дапоўніць часткай наступнага зместу:

«У рамках свята могуць праводзіцца канцэрты, конкурсы, выстаўкі, паказы і іншыя культурныя мерапрыемствы, пералік якіх прадугледжваецца ў праграме правядзення свята.».

105. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 2211 наступнага зместу:

«Артыкул 2211. Конкурс прыгажосці. Паказ. Прэзентацыя калекцыі

1. Конкурс прыгажосці – культурна-відовішчнае мерапрыемства, накіраванае на эстэтычнае, творчае і духоўнае выхаванне маладога пакалення, садзейнічанне гарманічнаму развіццю асобы, папулярызацыю моды, якое праводзіцца для вызначэння ўдзельнікаў з найлепшымі фізічнымі параметрамі, інтэлектуальнымі, артыстычнымі, творчымі і другімі здольнасцямі ў сукупнасці або асобна.

2. Паказ – культурнае мерапрыемства па публічным паказе і папулярызацыі вынікаў творчай дзейнасці па стварэнні (пераўтварэнні) матэрыяльных аб’ектаў, якія маюць гістарычнае, мастацкае або іншае значэнне.

3. Прэзентацыя калекцыі – культурнае мерапрыемства па публічным паказе і папулярызацыі аднародных матэрыяльных аб’ектаў (адзення, аксесуараў, іншых прадметаў), якія маюць гістарычнае, мастацкае або іншае значэнне, якое арганізуецца з дапамогай разнастайных формаў прадстаўлення (перформансу, прыстасаванняў і іншых).».

106. З пункта 8 артыкула 229 словы «або ажыццяўляе дзейнасць на падставе грамадзянска-прававога дагавора» выключыць.

107. У артыкуле 236:

пункт 2 дапоўніць часткай наступнага зместу:

«Арганізацыя культуры, установа адукацыі, іншая юрыдычная асоба, на базе якой дзейнічае клубнае фарміраванне, – юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе арганізацыйнае, фінансавае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне творчай дзейнасці клубнага фарміравання без стварэння падраздзялення ў структуры гэтай юрыдычнай асобы.»;

пункт 3 дапоўніць падпунктам 3.41 наступнага зместу:

«3.41. тэатры мод;»;

дапоўніць артыкул пунктамі 5 і 6 наступнага зместу:

«5. Колькасць удзельнікаў клубнага фарміравання павінна адпавядаць напрамкам (школам), формам, відам і прыёмам мастацкай творчасці, вызначаным форме і зместу, жанру, рэпертуарнай палітыцы, вартасці і прызначэнню твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, якія ствараюцца, выконваюцца, распаўсюджваюцца і папулярызуюцца пры ажыццяўленні творчай дзейнасці, садзейнічаць развіццю творчай дзейнасці клубнага фарміравання.

Колькасць удзельнікаў клубнага фарміравання, якое створана ў выглядзе гуртка або аматарскага аб’яднання (клуба па інтарэсах), у сельскіх населеных пунктах павінна быць не менш за 5 чалавек, у іншых населеных пунктах – не менш за 10 чалавек.

6. Перыядычнасць і працягласць заняткаў у клубным фарміраванні вызначаюцца кіраўніком клубнага фарміравання і зацвярджаюцца кіраўніком юрыдычнай асобы, у структуры якой створна або на базе якой дзейнічае гэта фарміраванне.».

108. У абзацы першым пункта 2, частцы другой пункта 3, пункце 11 артыкула 249, частцы другой пункта 4 артыкула 250 словы «Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» замяніць словамі «Міністэрства адукацыі».

Артыкул 2. В абзаце первом части четвертой и части пятой статьи 372 Закона Республики Беларусь от 19 ноября 1993 г. № 2570-XII «О правах ребенка» слова «(кроме фильмов, предназначенных для показа на территории Республики Беларусь)» заменить словами «(кроме случаев, предусмотренных законодательством о культуре)».

Артыкул 3. Внести в Налоговый кодекс Республики Беларусь от 19 декабря 2002 г. следующие изменения:

1. Абзац второй части первой подпункта 1.9 пункта 1 статьи 118 изложить в следующей редакции:

«культурных ценностей, включенных в единый перечень товаров, к которым применяются меры нетарифного регулирования в торговле с третьими странами, предусмотренный международным договором Республики Беларусь, составляющим право Евразийского экономического союза (далее в настоящей главе – культурные ценности);».

2. Из подпункта 1.42 пункта 1 статьи 284, пунктов 79 и 80 приложения 22 к Кодексу слова «Министерства культуры» исключить.

3. Подпункт 10.30 пункта 10 статьи 285 изложить в следующей редакции:

«10.30. организатор культурно-зрелищного мероприятия с участием только белорусских исполнителей за выдачу удостоверения на право организации и проведения культурно-зрелищного мероприятия на территории Республики Беларусь;».

4. Пункт 2 статьи 292 дополнить подпунктом 2.71 следующего содержания:

«2.71. удостоверение на право организации и проведения культурно-зрелищного мероприятия на территории Республики Беларусь, за выдачу которого уплачена государственная пошлина, признано структурным подразделением местного исполнительного и распорядительного органа областного территориального уровня, осуществляющим государственно-властные полномочия в сфере культуры, недействительным;».

Артыкул 4. Внести в Закон Республики Беларусь от 5 июля 2004 г. № 300-З «Об архитектурной, градостроительной и строительной деятельности в Республике Беларусь» следующие изменения:

1. В части первой статьи 1:

абзац второй изложить в следующей редакции:

«архитектурная деятельность – деятельность по разработке проектной документации на возведение, реконструкцию объекта строительства, ремонтно-реставрационные работы, выполняемые на материальных историко-культурных ценностях (далее, если не предусмотрено иное, – реставрация объекта, реставрация), капитальный ремонт, благоустройство объекта строительства, снос, осуществлению авторского надзора за строительством;»;

после абзаца тридцать второго дополнить часть абзацем следующего содержания:

«ремонтно-реставрационные работы, выполняемые на материальных историко-культурных ценностях, – совокупность работ, выполняемых на основании научно-проектной документации на недвижимых материальных историко-культурных ценностях в целях обеспечения их сохранения;»;

абзац тридцать пятый исключить.

2. Статью 11 дополнить частью следующего содержания:

«Особенности проведения ремонтно-реставрационных работ, выполняемых на материальных историко-культурных ценностях, устанавливаются законодательством о культуре.».

Артыкул 5. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры па рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 6. Гэты Закон уступае ў сілу ў наступным парадку:

артыкулы 1 – 4 – праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона;

іншыя палажэнні – пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

 

Прэзідэнт
Рэспублікі Беларусь