УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 чэрвеня 2023 г. № 177

Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Цэнтральнай выбарчай камісіі

У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Цэнтральнай выбарчай камісіі пастанаўляю:

1. Заснаваць:

эмблему Цэнтральнай выбарчай камісіі;

флаг Цэнтральнай выбарчай камісіі;

нагрудны знак адрознення члена Цэнтральнай выбарчай камісіі;

нагрудны знак адрознення работніка апарату Цэнтральнай выбарчай камісіі;

нагрудны знак адзнакі Цэнтральнай выбарчай камісіі «За асабісты ўклад у развіццё выбарчай сістэмы».

2. Зацвердзіць:

Палажэнне аб эмблеме Цэнтральнай выбарчай камісіі, яе апісанне і выяву (прыкладаюцца);

Палажэнне аб флагу Цэнтральнай выбарчай камісіі, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца);

Палажэнне аб нагрудным знаку адрознення члена Цэнтральнай выбарчай камісіі, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца);

Палажэнне аб нагрудным знаку адрознення работніка апарату Цэнтральнай выбарчай камісіі, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца);

Палажэнне аб нагрудным знаку адзнакі Цэнтральнай выбарчай камісіі «За асабісты ўклад у развіццё выбарчай сістэмы», яго апісанне і выяву (прыкладаюцца).

3. Фінансаванне расходаў на выраб заснаваных дадзеным Указам афіцыйных геральдычных сімвалаў і пасведчанняў да нагруднага знака адзнакі Цэнтральнай выбарчай камісіі «За асабісты ўклад у развіццё выбарчай сістэмы» ажыццяўляць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Цэнтральнай выбарчай камісіі.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

22.06.2023 № 177

ПАЛАЖЭННЕ
аб эмблеме Цэнтральнай выбарчай камісіі

1. Эмблема Цэнтральнай выбарчай камісіі (далей – эмблема) – атрыбут і адметны знак Цэнтральнай выбарчай камісіі.

2. Выява эмблемы размяшчаецца на геральдычных сімвалах Цэнтральнай выбарчай камісіі, афіцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, ганаровых граматах Цэнтральнай выбарчай камісіі і падзяках Старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі.

3. Выява эмблемы можа размяшчацца ў службовых кабінетах Старшыні і сакратара Цэнтральнай выбарчай камісіі, у залах пасяджэнняў Цэнтральнай выбарчай камісіі і ў іншых месцах, якія вызначаюцца Старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі.

4. Выява эмблемы можа размяшчацца на друкаванай, сувенірнай прадукцыі, а таксама ў іншых выпадках, якія не супярэчаць заканадаўству.

5. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і эмблемы іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь».

6. Дапускаецца ўзнаўленне выявы эмблемы ў каляровым, чорна-белым і аб’ёмным варыянтах.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

22.06.2023 № 177

АПІСАННЕ
эмблемы Цэнтральнай выбарчай камісіі

Эмблема Цэнтральнай выбарчай камісіі ўяўляе сабой круг з акантоўкай серабрыстага колеру. На акантоўцы ў левай верхняй частцы – надпіс літарамі белага колеру «ЦЭНТРАЛЬНАЯ ВЫБАРЧАЯ КАМІСІЯ», у правай ніжняй – беларускі арнамент белага колеру.

З цэнтра круга да ўнутранага контуру акантоўкі разыходзяцца прамяні серабрыстага колеру. На фоне прамянёў – выява контуру Рэспублікі Беларусь у колерах Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.

У цэнтры выявы контуру Рэспублікі Беларусь размешчаны знак «птушка» белага колеру.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

22.06.2023 № 177

ВЫЯВА
эмблемы Цэнтральнай выбарчай камісіі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

22.06.2023 № 177

ПАЛАЖЭННЕ
аб флагу Цэнтральнай выбарчай камісіі

1. Флаг Цэнтральнай выбарчай камісіі (далей – флаг) з’яўляецца яе афіцыйным геральдычным сімвалам.

2. Флаг Цэнтральнай выбарчай камісіі размяшчаецца ў памяшканні падчас пасяджэння Цэнтральнай выбарчай камісіі, пры правядзенні міжнародных сустрэч.

3. Флаг можа размяшчацца на будынку Цэнтральнай выбарчай камісіі, у службовых кабінетах Старшыні і сакратара Цэнтральнай выбарчай камісіі, у іншых месцах, якія вызначаюцца Старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі.

4. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, флага і іншых флагаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь».

5. Флаг можа выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, а таксама пры правядзенні афіцыйных, прэзентацыйных, культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, у тым ліку за межамі адміністрацыйнага будынка (памяшканняў) Цэнтральнай выбарчай камісіі.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

22.06.2023 № 177

АПІСАННЕ
флага Цэнтральнай выбарчай камісіі

Флаг Цэнтральнай выбарчай камісіі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2.

У цэнтры пярэдняга і адваротнага бакоў палотнішча размешчана выява эмблемы Цэнтральнай выбарчай камісіі дыяметрам 3/4 шырыні палотнішча.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

22.06.2023 № 177

ВЫЯВА
флага Цэнтральнай выбарчай камісіі

 

Пярэдні бок

 

 

Адваротны бок

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

22.06.2023 № 177

ПАЛАЖЭННЕ
аб нагрудным знаку адрознення члена Цэнтральнай выбарчай камісіі

1. Нагрудны знак адрознення члена Цэнтральнай выбарчай камісіі (далей – нагрудны знак адрознення) з’яўляецца сімвалам прыналежнасці да дзеючага складу Цэнтральнай выбарчай камісіі.

2. Нагрудны знак адрознення ўручаецца члену Цэнтральнай выбарчай камісіі Старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі разам са службовым пасведчаннем на пасяджэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі.

3. Нагрудны знак адрознення носіцца на левым баку грудзей адзення дзелавога стылю.

4. Пры спыненні паўнамоцтваў нагрудны знак адрознення застаецца ў члена Цэнтральнай выбарчай камісіі без права яго нашэння.

5. Паўторнае ўручэнне нагруднага знака адрознення не ажыццяўляецца. У выпадку страты нагруднага знака адрознення дублікат не выдаецца.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

22.06.2023 № 177

АПІСАННЕ
нагруднага знака адрознення члена Цэнтральнай выбарчай камісіі

Нагрудны знак адрознення члена Цэнтральнай выбарчай камісіі (далей – нагрудны знак адрознення) уяўляе сабой аснову ў форме флага, стылізаванага пад Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь, які лунае на дрэўку з навершам. Нагрудны знак адрознення выкананы з металу серабрыстага колеру, пакрыты эмаллю. Вышыня нагруднага знака адрознення – 26 мм, шырыня – 32 мм, таўшчыня – 2 мм. Краі нагруднага знака адрознення акружаны борцікам.

На чырвонай паласе флага размешчаны рэльефны надпіс серабрыстага колеру ў тры радкі «ЦЭНТРАЛЬНАЯ ВЫБАРЧАЯ КАМІСІЯ».

У правай частцы флага размешчана выява контуру Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру з прамянямі ўнутры і знакам «птушка» белага колеру ў цэнтры.

Адваротны бок нагруднага знака адрознення мае гладкую паверхню з мацаваннем да адзення ў выглядзе дзвюх цанг з заціскам.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

22.06.2023 № 177

ВЫЯВА
нагруднага знака адрознення члена Цэнтральнай выбарчай камісіі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

22.06.2023 № 177

ПАЛАЖЭННЕ
аб нагрудным знаку адрознення работніка апарату Цэнтральнай выбарчай камісіі

1. Нагрудны знак адрознення работніка апарату Цэнтральнай выбарчай камісіі (далей – нагрудны знак адрознення) паказвае на службовую прыналежнасць да апарату Цэнтральнай выбарчай камісіі.

2. Нагрудны знак адрознення ўручаецца работніку апарату Цэнтральнай выбарчай камісіі Старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі разам са службовым пасведчаннем у прысутнасці работнікаў апарату Цэнтральнай выбарчай камісіі.

3. Нагрудны знак адрознення носіцца на левым баку грудзей адзення дзелавога стылю.

4. Пры спыненні паўнамоцтваў нагрудны знак адрознення застаецца ў работніка апарату Цэнтральнай выбарчай камісіі без права яго нашэння.

5. Паўторнае ўручэнне нагруднага знака адрознення не ажыццяўляецца. У выпадку страты нагруднага знака адрознення дублікат не выдаецца.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

22.06.2023 № 177

АПІСАННЕ
нагруднага знака адрознення работніка апарату Цэнтральнай выбарчай камісіі

Нагрудны знак адрознення работніка апарату Цэнтральнай выбарчай камісіі (далей – нагрудны знак адрознення) уяўляе сабой круг з борцікам, выкананы з металу серабрыстага колеру, дыяметрам 25 мм, таўшчынёй 2 мм.

З цэнтра круга да ўнутранага контуру акантоўкі разыходзяцца прамяні серабрыстага колеру. На фоне прамянёў – выява контуру Рэспублікі Беларусь у колерах Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. На акантоўцы ў левай верхняй частцы – рэльефны надпіс белага колеру «ЦЭНТРАЛЬНАЯ ВЫБАРЧАЯ КАМІСІЯ», у правай ніжняй – беларускі арнамент белага колеру.

У цэнтры выявы контуру Рэспублікі Беларусь размешчаны знак «птушка» белага колеру.

Адваротны бок нагруднага знака адрознення мае гладкую паверхню з мацаваннем да адзення ў выглядзе цангі з заціскам.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

22.06.2023 № 177

ВЫЯВА
нагруднага знака адрознення работніка апарату Цэнтральнай выбарчай камісіі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

22.06.2023 № 177

ПАЛАЖЭННЕ
аб нагрудным знаку адзнакі Цэнтральнай выбарчай камісіі «За асабісты ўклад у развіццё выбарчай сістэмы»

1. Нагрудным знакам адзнакі Цэнтральнай выбарчай камісіі «За асабісты ўклад у развіццё выбарчай сістэмы» (далей – нагрудны знак адзнакі) узнагароджваюцца члены Цэнтральнай выбарчай камісіі, іншых выбарчых камісій і камісій па рэферэндуме, работнікі апарату Цэнтральнай выбарчай камісіі за шматгадовую добрасумленную працу, эфектыўнае выкананне задач па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў і рэферэндумаў, іншыя асобы – за значны ўклад у развіццё выбарчай сістэмы Рэспублікі Беларусь, інфармацыйна-асветніцкую дзейнасць у галіне выбарчага права.

2. Парадак прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам адзнакі і форма пасведчання да яго ўстанаўліваюцца Цэнтральнай выбарчай камісіяй.

Узнагароджанне нагрудным знакам адзнакі ажыццяўляецца на падставе рашэння Цэнтральнай выбарчай камісіі.

3. Нагрудны знак адзнакі і пасведчанне да яго ўручаюцца ва ўрачыстай абстаноўцы Старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі або па яго даручэнні намеснікам Старшыні ці сакратаром Цэнтральнай выбарчай камісіі.

4. Нагрудны знак адзнакі носіцца на правым баку грудзей адзення і размяшчаецца пасля ордэнаў і медалёў, а пры адсутнасці такіх узнагарод – на іх месцы.

5. Узнагароджаныя нагрудным знакам адзнакі асобы, якія ўчынілі наўмыснае злачынства або дапусцілі дыскрэдытуючы ўчынак, рашэннем Цэнтральнай выбарчай камісіі могуць быць пазбаўлены нагруднага знака адзнакі.

6. Запісы аб узнагароджанні нагрудным знакам адзнакі і пазбаўленні нагруднага знака адзнакі заносяцца ў працоўную кніжку ўзнагароджанага.

7. Паўторнае ўзнагароджанне нагрудным знакам адзнакі не праводзіцца. У выпадку страты нагруднага знака адзнакі і (або) пасведчання да яго дублікаты не выдаюцца.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

22.06.2023 № 177

АПІСАННЕ
нагруднага знака адзнакі Цэнтральнай выбарчай камісіі «За асабісты ўклад у развіццё выбарчай сістэмы»

Нагрудны знак адзнакі Цэнтральнай выбарчай камісіі «За асабісты ўклад у развіццё выбарчай сістэмы» (далей – нагрудны знак адзнакі) выкананы з металу серабрыстага колеру і мае форму круга з борцікам дыяметрам 30 мм, таўшчынёй 3 мм.

На акантоўцы серабрыстага колеру размешчаны рэльефны надпіс «ЗА АСАБІСТЫ ЎКЛАД У РАЗВІЦЦЁ ВЫБАРЧАЙ СІСТЭМЫ».

Унутраная частка круга ўяўляе сабой фрагмент эмблемы Цэнтральнай выбарчай камісіі: з цэнтра круга да ўнутранага контуру акантоўкі разыходзяцца прамяні серабрыстага колеру, на фоне прамянёў – выява контуру Рэспублікі Беларусь у колерах Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Контур Рэспублікі Беларусь апраўлены залатым колерам. У цэнтры выявы контуру Рэспублікі Беларусь размешчаны знак «птушка» белага колеру, апраўлены залатым колерам.

Адваротны бок нагруднага знака адзнакі выкананы ў серабрыстым колеры. Па контуры размешчаны лаўровыя лісты. У верхняй частцы нагруднага знака адзнакі – выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, у ніжняй – надпіс у тры радкі «ЦЭНТРАЛЬНАЯ ВЫБАРЧАЯ КАМІСІЯ».

Нагрудны знак адзнакі пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з прамавугольнай калодкай, выкананай з металу серабрыстага колеру. Калодка абцягнута муаравай стужкай, у цэнтры якой – беларускі арнамент жоўтага колеру, па баках – чырвона-зялёныя палосы (шырыня паласы чырвонага колеру – 4 мм, зялёнага колеру – 2 мм).

Памеры калодкі: вышыня – 26 мм, шырыня – 28 мм. Шырыня стужкі – 24 мм.

Нагрудны знак адзнакі мацуецца да адзення пры дапамозе шпількі, якая знаходзіцца на адваротным баку калодкі.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

22.06.2023 № 177

ВЫЯВА
нагруднага знака адзнакі Цэнтральнай выбарчай камісіі «За асабісты ўклад у развіццё выбарчай сістэмы»

 

Пярэдні бок

 

 

Адваротны бок