УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 лютага 2023 г. № 41

Аб заснаванні нагруднага знака

Изменения и дополнения:

Указ Президента Республики Беларусь от 23 января 2024 г. № 27 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 24.01.2024, 1/21198) <P32400027>

 

У мэтах павышэння прэстыжу дзяржаўнай службы і захавання яе гістарычных традыцый пастанаўляю:

1. Заснаваць нагрудны знак дзяржаўнага служачага Рэспублікі Беларусь «Дзяржаўная служба».

2. Зацвердзіць Палажэнне аб нагрудным знаку дзяржаўнага служачага Рэспублікі Беларусь «Дзяржаўная служба», яго апісанне і выяву (прыкладаюцца).

3. Устанавіць, што фінансаванне расходаў, звязаных з вырабам нагруднага знака дзяржаўнага служачага Рэспублікі Беларусь «Дзяржаўная служба», ажыццяўляецца ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім або мясцовых бюджэтах на ўтрыманне адпаведных дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый.

4. В пункте 4 Положения о порядке выдачи награжденным дубликатов государственных наград Республики Беларусь, дубликатов удостоверений к ним и дубликатов символа медали Героя Беларуси, утвержденного Указом Президента Республики Беларусь от 8 апреля 2005 г. № 168, слова «прокурорских работников» заменить словами «должностных лиц таможенных органов, прокурорских работников, иных государственных гражданских служащих».

5. Дадзены Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
16.02.2023 № 41

ПАЛАЖЭННЕ
аб нагрудным знаку дзяржаўнага служачага Рэспублікі Беларусь «Дзяржаўная служба»

1. Нагрудны знак дзяржаўнага служачага Рэспублікі Беларусь «Дзяржаўная служба» (далей – нагрудны знак) з’яўляецца знакам адрознення і выдаецца дзяржаўным служачым* пасля займання імі дзяржаўных пасад.

______________________________

* За выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы.

2. Нагрудным знакам дзяржаўныя служачыя карыстаюцца на працягу тэрміну займання дзяржаўных пасад пры рэалізацыі імі дзяржаўна-ўладных паўнамоцтваў і (або) забеспячэння выканання функцый дзяржаўных органаў або службовых асоб Рэспублікі Беларусь.

3. Нагрудны знак носіцца дзяржаўнымі служачымі на левым баку грудзей адзення дзелавога стылю або форменнага адзення.

Пры наяўнасці іншых нагрудных знакаў адрознення, зацверджаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, дапускаецца нашэнне нагруднага знака разам з імі або замест іх.

4. Выдача нагруднага знака дзяржаўным служачым ажыццяўляецца ў сямідзённы тэрмін пасля займання імі дзяржаўных пасад у афіцыйнай абстаноўцы кіраўніком ці па яго даручэнні іншай службовай асобай адпаведнага дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі, у якіх грамадзяне Рэспублікі Беларусь займаюць дзяржаўныя пасады.

5. Нагрудны знак выдаецца пад подпіс у журнале ўліку выдачы нагрудных знакаў, які вядзецца кадравай службай дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі па форме згодна з дадаткам.

Журнал уліку выдачы нагрудных знакаў павінен быць пранумараваны, прашнураваны, змацаваны подпісам кіраўніка (намесніка кіраўніка) дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі і гербавай пячаткай.

6. Дзяржаўны служачы носіць выдадзены яму ў дзяржаўным органе або іншай дзяржаўнай арганізацыі нагрудны знак на працягу тэрміну займання дзяржаўнай пасады, у тым ліку пры пераводзе ў іншы дзяржаўны орган ці іншую дзяржаўную арганізацыю, і абавязаны забяспечыць яго захаванасць.

7. У выпадку страты нагруднага знака ці непрыгоднасці яго для карыстання (пашкоджання) кіраўніком адпаведнага дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі прымаецца рашэнне аб выдачы дзяржаўнаму служачаму іншага нагруднага знака.

8. Пры спыненні дзяржаўнай службы нагрудны знак застаецца ў асобы, якая займала дзяржаўную пасаду, без права яго нашэння, за выключэннем выпадку, прадугледжанага часткай другой дадзенага пункта.

Асобы, працоўны дагавор (кантракт) з якімі скасаваны па падставах, якія прызнаюцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі дыскрэдытуючымі абставінамі звальнення, павінны вярнуць нагрудны знак у адпаведны дзяржаўны орган або іншую дзяржаўную арганізацыю.

9. Пытанні выдачы нагрудных знакаў, не ўрэгуляваныя ў дадзеным Палажэнні, вырашаюцца кіраўнікамі дзяржаўных органаў або іншых дзяржаўных арганізацый, упаўнаважанымі на выдачу нагрудных знакаў у адпаведнасці з пунктам 4 дадзенага Палажэння.

 

 

Дадатак

да Палажэння аб нагрудным знаку
дзяржаўнага служачага Рэспублікі
Беларусь «Дзяржаўная служба»

 

Форма

ЖУРНАЛ
уліку выдачы нагрудных знакаў


п/п

Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) работніка, якому выдаецца нагрудны знак

Пасада работніка, якому выдаецца нагрудны знак

Дата выдачы нагруднага знака

Подпіс работніка, якому выдаецца нагрудны знак

Дата звароту нагруднага знака

Подпіс асобы, адказнай за выдачу нагруднага знака

Заўвага

1

2

3

4

5

6

7

8

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
16.02.2023 № 41

АПІСАННЕ
нагруднага знака дзяржаўнага служачага Рэспублікі Беларусь «Дзяржаўная служба»

Нагрудны знак дзяржаўнага служачага Рэспублікі Беларусь «Дзяржаўная служба» (далей – нагрудны знак) выкананы ў выглядзе Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь (далей – сцяг), які лунае на дрэўку з навершам.

Сцяг зверху, справа і знізу абрамлены бахрамой залацістага колеру. На чырвонай паласе сцяга – надпіс у два радкі «Дзяржаўная служба», дзе літара «Д» – загалоўная. У ніжняй частцы сцяга каля дрэўка размешчана лаўровая галіна з пяці лістоў.

Нагрудны знак вырабляецца з латуні залацістага колеру метадам чаканкі. Нагрудны знак запоўнены ювелірнай эмаллю чырвонага, зялёнага і белага колераў. Чырвоны і зялёны колеры эмалі плаўна пераходзяць ад цёмнага тону да светлага. На белае поле нагруднага знака нанесены фрагмент беларускага нацыянальнага арнаменту.

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню з мацаваннем да адзення ў выглядзе дзвюх цанг з заціскам.

Вышыня нагруднага знака – 21 мм, шырыня – 31 мм.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
16.02.2023 № 41

ВЫЯВА
нагруднага знака дзяржаўнага служачага Рэспублікі Беларусь «Дзяржаўная служба»

 

 

Маштаб 2:1

 

 

Маштаб 1:1