УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 жніўня 2021 г. № 313

Аб флагу органаў пагранічнай службы

У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый органаў пагранічнай службы пастанаўляю:

1. Заснаваць флаг органаў пагранічнай службы.

2. Зацвердзіць Палажэнне аб флагу органаў пагранічнай службы, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца).

3. Фінансаванне расходаў на выраб заснаванага дадзеным Указам флага органаў пагранічнай службы ажыццяўляць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне органаў пагранічнай службы, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
17.08.2021 № 313

ПАЛАЖЭННЕ
аб флагу органаў пагранічнай службы

1. Флаг органаў пагранічнай службы (далей – флаг) з’яўляецца афіцыйным геральдычным сімвалам.

2. Флаг размяшчаецца на будынках Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы, органа пагранічнай службы спецыяльнага прызначэння і арганізацый, якія забяспечваюць выкананне задач, ускладзеных на органы пагранічнай службы, у службовых памяшканнях Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і дадзеных органаў і арганізацый, а таксама ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, на пагранічных заставах, пагранічных пастах, у іншых падраздзяленнях органаў пагранічнай службы, якія нясуць службу па ахове Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь.

Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, флага і іншых флагаў (сцягоў) іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь».

3. Флаг пры забеспячэнні неабходнай павагі да яго можа выкарыстоўвацца ў час дзяржаўных свят і святочных дзён, спартыўных спаборніцтваў, спартыўна-масавых, культурна-відовішчных і іншых масавых мерапрыемстваў, урачыстых мерапрыемстваў, у іншыя памятныя даты.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
17.08.2021 № 313

АПІСАННЕ
флага органаў пагранічнай службы

Флаг органаў пагранічнай службы (далей – флаг) уяўляе прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру даўжынёй 200 см, шырынёй 133 см. 

Ад цэнтра флага ў яго вуглы разыходзяцца чатыры прамені цёмна-зялёнага колеру, якія пашыраюцца да канцоў. Шырыня кожнага праменя ў цэнтры флага роўная тром дзясятым шырыні палотнішча. Кожны прамень з двух бакоў аблямаваны чырвонымі палосамі, шырыня якіх у цэнтры флага роўная адной дзясятай шырыні праменя.

Над ніжняй аблямоўкай кожнага праменя размешчаны гарызантальныя палосы – цёмна-зялёнага колеру, шырыня якіх у цэнтры флага роўная адной дзясятай шырыні праменя, і чырвонага колеру, шырыня якіх у цэнтры флага роўная тром дзясятым шырыні праменя.

У цэнтры палотнішча размешчана выява геральдычнага знака – эмблемы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, якая суадносіцца па вышыні з шырынёй флага як 2:3.

Флаг з вонкавага і адваротнага бакоў мае аднолькавы малюнак.

Дапускаецца выраб флага большага або меншага памеру з захаваннем суадносін шырыні і даўжыні 2:3 і адпаведных прапорцый.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
17.08.2021 № 313

ВЫЯВА
флага органаў пагранічнай службы (каляровая)