УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 лістапада 2020 г. № 438

Аб заснаванні нагруднага знака дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

У мэтах забеспячэння дзейнасці Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пастанаўляю:

1. Заснаваць нагрудны знак дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Парламент Беларусі».

2. Зацвердзіць Палажэнне аб нагрудным знаку дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Парламент Беларусі», яго апісанне і выяву (прыкладаюцца).

3. Устанавіць, што фінансаванне расходаў, звязаных з вырабам нагруднага знака дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Парламент Беларусі», ажыццяўляецца ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

4. Прызнаць страціўшым сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2012 г. № 327 «Об учреждении нагрудного знака депутата Палаты представителей, члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь».

5. Дадзены Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Дзеянне дадзенага Указа не распаўсюджваецца на дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Нагрудны знак дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (яго дублікат) выдаецца гэтым асобам і выкарыстоўваецца імі ў адпаведнасці з заканадаўствам, якое дзейнічала да ўступлення ў сілу дадзенага Указа.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

24.11.2020 № 438

ПАЛАЖЭННЕ
аб нагрудным знаку дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Парламент Беларусі»

1. Нагрудны знак дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Парламент Беларусі» (далей – нагрудны знак) з’яўляецца знакам адрознення і выдаецца дэпутату Палаты прадстаўнікоў, члену Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (далей адпаведна – Палата прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі) пасля іх выбрання (назначэння).

2. Нагрудным знакам дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член Савета Рэспублікі карыстаюцца на працягу тэрміну сваіх паўнамоцтваў.

3. Нагрудны знак носіцца на левым баку грудзей.

4. Выдача нагрудных знакаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, членам Савета Рэспублікі арганізуецца адпаведна Начальнікам Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, Начальнікам Сакратарыята Савета Рэспублікі.

5. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член Савета Рэспублікі абавязаны забяспечваць захаванасць нагруднага знака.

6. У выпадку страты (пашкоджання) нагруднага знака рашэнне аб выдачы дэпутату Палаты прадстаўнікоў, члену Савета Рэспублікі дубліката нагруднага знака прымаецца адпаведна Старшынёй Палаты прадстаўнікоў, Старшынёй Савета Рэспублікі.

7. Па заканчэнні тэрміну паўнамоцтваў дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі або пры датэрміновым спыненні іх паўнамоцтваў нагрудны знак застаецца без права яго нашэння ў асобы, якая выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, выбіралася (назначалася) членам Савета Рэспублікі.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
24.11.2020 № 438

АПІСАННЕ
нагруднага знака дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Парламент Беларусі»

Нагрудны знак дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Парламент Беларусі» (далей – нагрудны знак) выкананы ў выглядзе Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які лунае на флагштоку (дрэўку). На чырвоным фоне нагруднага знака па цэнтры ступеньчата размешчаны рэльефны надпіс «ПАРЛАМЕНТ БЕЛАРУСІ» залацістага колеру.

Нагрудны знак аднаэлементны, вырабляецца з латуні залацістага колеру з узнаўленнем рэльефу малюнка метадам чаканкі з наступнымі гальванічным пакрыццём і паліроўкай. Нагрудны знак запоўнены сінтэтычнай ювелірнай эмаллю чырвонага, зялёнага і белага колераў. Чырвоны і зялёны колеры эмалі плаўна пераходзяць ад цёмнага тону да светлага. На белае поле нагруднага знака нанесены фрагмент беларускага нацыянальнага арнаменту.

Адваротны бок нагруднага знака з гладкай паверхняй мае мацаванне да адзення ў выглядзе шпількі або двух цангавых заціскаў.

Памеры нагруднага знака – 27,5 х 39,7 мм.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
24.11.2020 № 438

ВЫЯВА
нагруднага знака дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Парламент Беларусі» (каляровая)

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
24.11.2020 № 438

ВЫЯВА
нагруднага знака дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Парламент Беларусі» (з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)