УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 чэрвеня 2005 г. № 268

Аб афіцыйных геральдычных сімвалах

Изменения и дополнения:

Указ Президента Республики Беларусь от 30 декабря 2019 г. № 493 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 01.01.2020, 1/18759) – новая редакция <P31900493>

 

У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый падатковых органаў пастанаўляю:

1. Заснаваць:

геральдычны знак – эмблему падатковых органаў;

флаг Міністэрства па падатках і зборах;

нагрудны знак Міністэрства па падатках і зборах «Выдатнік падатковай службы»;

нагрудны знак адрознення Міністэрства па падатках і зборах;

форменнае адзенне работнікаў падатковых органаў.

2. Зацвердзіць:

Палажэнне аб геральдычным знаку – эмблеме падатковых органаў, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца);

Палажэнне аб флагу Міністэрства па падатках і зборах, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца);

Палажэнне аб нагрудным знаку Міністэрства па падатках і зборах «Выдатнік падатковай службы», яго апісанне і выяву (прыкладаюцца);

Палажэнне аб нагрудным знаку адрознення Міністэрства па падатках і зборах, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца);

апісанне і выяву форменнага адзення работнікаў падатковых органаў (прыкладаюцца).

3. Устанавіць, што права на нашэнне форменнага адзення маюць работнікі падатковых органаў, якія ажыццяўляюць абслугоўванне плацельшчыкаў у спецыяльна абсталяваных месцах пры дапамозе сістэмы электроннай чаргі (начальнік упраўлення (аддзела), намеснік начальніка ўпраўлення (аддзела), загадчык сектара, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар, старшы дзяржаўны падатковы інспектар, дзяржаўны падатковы інспектар, вядучы рэферэнт і рэферэнт).

4. Фінансаванне расходаў на выраб заснаваных дадзеным Указам афіцыйных геральдычных сімвалаў, акрамя форменнага адзення работнікаў падатковых органаў, і пасведчанняў да нагруднага знака Міністэрства па падатках і зборах «Выдатнік падатковай службы» ажыццяўляць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Міністэрства па падатках і зборах, а таксама за кошт іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Забеспячэнне форменным адзеннем работнікаў падатковых органаў, якія маюць права на яго нашэнне, ажыццяўляць за кошт часткі прыбытку, якая застаецца ў распараджэнні рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» пасля выплаты падаткаў, збораў (пошлін), іншых плацяжоў у рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты, у тым ліку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды, у бюджэты дзяржаўных пазабюджэтных фондаў.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка

 

 

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
10.06.2005 № 268
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
30.12.2019 № 493)

ПАЛАЖЭННЕ
аб геральдычным знаку – эмблеме падатковых органаў

1. Геральдычны знак – эмблема падатковых органаў (далей – эмблема) з’яўляецца адметным знакам падатковых органаў.

2. Выява эмблемы размяшчаецца на флагу Міністэрства па падатках і зборах, афіцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, ганаровых граматах Міністэрства па падатках і зборах і падзяках Міністра па падатках і зборах.

3. Выява эмблемы можа выкарыстоўвацца на друкаванай, інфармацыйнай, сувенірнай, кіна-, відэа-, фота- і іншай прадукцыі, якая вырабляецца для патрэб Міністэрства па падатках і зборах, інспекцый Міністэрства па падатках і зборах, што ўваходзяць у яго сістэму, а таксама ў іншых выпадках, якія не супярэчаць заканадаўству.

4. Выява эмблемы можа размяшчацца ў службовых кабінетах Міністра па падатках і зборах, яго намеснікаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Міністэрства па падатках і зборах і іншых месцах, якія вызначаюцца Міністрам па падатках і зборах.

5. Дапускаецца ўзнаўленне выявы эмблемы ў каляровым, чорна-белым і аб’ёмным варыянтах.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
10.06.2005 № 268
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
30.12.2019 № 493)

АПІСАННЕ
геральдычнага знака – эмблемы падатковых органаў

1. Геральдычны знак – эмблема падатковых органаў уяўляе сабой круг зялёнага колеру.

2. Верхняя частка круга абрамлена дубовымі галінамі залацістага колеру, ніжняя – дэвізнай стужкай чырвона-зялёнага колеру з надпісам «МІНІСТЭРСТВА ПА ПАДАТКАХ І ЗБОРАХ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» залацістага колеру.

3. У цэнтры круга на ключы і ўпрыгожаным крыламі посаху залацістага колеру, размешчаных крыж-накрыж, – шчыт чырвонага колеру з аблямоўкай і шасцю заклёпкамі залацістага колеру. У цэнтры шчыта – выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь залацістага колеру.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
10.06.2005 № 268
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
30.12.2019 № 493)

ВЫЯВА
геральдычнага знака – эмблемы падатковых органаў (каляровая)

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
10.06.2005 № 268
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
30.12.2019 № 493)

ВЫЯВА
геральдычнага знака – эмблемы падатковых органаў (з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
10.06.2005 № 268
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
30.12.2019 № 493)

ПАЛАЖЭННЕ
аб флагу Міністэрства па падатках і зборах

1. Флаг Міністэрства па падатках і зборах (далей – флаг) з’яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.

2. Флаг можа размяшчацца на будынках Міністэрства па падатках і зборах, інспекцый Міністэрства па падатках і зборах, што ўваходзяць у яго сістэму, у службовых кабінетах Міністра па падатках і зборах, яго намеснікаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Міністэрства па падатках і зборах і іншых месцах, якія вызначаюцца Міністрам па падатках і зборах.

Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, флага Міністэрства па падатках і зборах і іншых флагаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь».

3. Выява флага можа выкарыстоўвацца на друкаванай, інфармацыйнай, сувенірнай, кіна-, відэа-, фота- і іншай прадукцыі, якая вырабляецца для патрэб Міністэрства па падатках і зборах, інспекцый Міністэрства па падатках і зборах, што ўваходзяць у яго сістэму, а таксама ў іншых выпадках, якія не супярэчаць заканадаўству.

4. Флаг можа выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, а таксама прымеркаваных да памятных дат, пры правядзенні культурных, спартыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
10.06.2005 № 268
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
30.12.2019 № 493)

АПІСАННЕ
флага Міністэрства па падатках і зборах

Флаг Міністэрства па падатках і зборах уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры вонкавага і адваротнага бакоў палотнішча размешчаны геральдычны знак – эмблема падатковых органаў.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
10.06.2005 № 268
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
30.12.2019 № 493)

ВЫЯВА
флага Міністэрства па падатках і зборах (каляровая)

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
10.06.2005 № 268
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
30.12.2019 № 493)

ВЫЯВА
флага Міністэрства па падатках і зборах (з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
10.06.2005 № 268
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
30.12.2019 № 493)

ПАЛАЖЭННЕ
аб нагрудным знаку Міністэрства па падатках і зборах «Выдатнік падатковай службы»

1. Нагрудным знакам Міністэрства па падатках і зборах «Выдатнік падатковай службы» (далей – нагрудны знак) узнагароджваюцца работнікі падатковых органаў, якія прапрацавалі ў падатковых органах не менш за пяць гадоў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці гэтых органаў, дасягненне высокіх вынікаў у рабоце, узорнае выкананне службовых абавязкаў.

Нагрудным знакам могуць узнагароджвацца іншыя асобы за значныя заслугі ў галіне падатковай палітыкі.

2. Парадак прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам і форма пасведчання да яго ўстанаўліваюцца Міністрам па падатках і зборах.

Узнагароджанне нагрудным знакам ажыццяўляецца згодна з загадам Міністра па падатках і зборах.

3. Нагрудны знак і пасведчанне да яго ўручаюцца ва ўрачыстай абстаноўцы Міністрам па падатках і зборах або па яго даручэнні адным з яго намеснікаў, начальнікамі інспекцый Міністэрства па падатках і зборах па абласцях і г. Мінску.

4. Нагрудны знак носіцца на правым баку грудзей форменнага або цывільнага адзення і размяшчаецца пасля ордэнаў і медалёў, а пры адсутнасці такіх узнагарод – на іх месцы.

5. Асобы, узнагароджаныя нагрудным знакам, якія здзейснілі наўмыснае злачынства або дапусцілі грубую дысцыплінарную правіннасць, загадам Міністра па падатках і зборах могуць быць пазбаўлены нагруднага знака.

6. Запісы аб узнагароджанні нагрудным знакам і яго пазбаўленні заносяцца ў працоўную кніжку работніка.

7. Паўторнае ўзнагароджанне нагрудным знакам не ажыццяўляецца. Дублікаты нагруднага знака і пасведчання да яго ўзамен згубленых не выдаюцца.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
10.06.2005 № 268
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
30.12.2019 № 493)

АПІСАННЕ
нагруднага знака Міністэрства па падатках і зборах «Выдатнік падатковай службы»

1. Нагрудны знак Міністэрства па падатках і зборах «Выдатнік падатковай службы» (далей – нагрудны знак) уяўляе сабой выцягнуты па вертыкалі авал залацістага колеру.

Памеры нагруднага знака: вышыня – 34 мм, шырыня – 30 мм.

2. У верхняй частцы вонкавага боку нагруднага знака – промні, у ніжняй – дубовы вянок, каля асновы перавіты стужкай.

У цэнтры вонкавага боку нагруднага знака на ключы і ўпрыгожаным крыламі посаху, размешчаных крыж-накрыж, – шчыт чырвонага колеру з аблямоўкай і шасцю заклёпкамі серабрыстага колеру. У цэнтры шчыта – выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.

3. Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, у ніжняй частцы – парадкавы нумар.

4. Усе элементы нагруднага знака чаканяцца высокім рэльефам.

5. Нагрудны знак пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з прамавугольнай калодкай залацістага колеру са скошанымі ўнізе вугламі, на вонкавым баку якой на зялёным эмалевым фоне размешчаны надпіс «ВЫДАТНІК ПАДАТКОВАЙ СЛУЖБЫ» залацістага колеру ў тры радкі.

На адваротным баку калодкі знаходзіцца шпілька для мацавання нагруднага знака да адзення.

Памеры калодкі: вышыня – 12 мм, шырыня – 22 мм.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
10.06.2005 № 268
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
30.12.2019 № 493)

ВЫЯВА
нагруднага знака Міністэрства па падатках і зборах «Выдатнік падатковай службы» (каляровая)

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
10.06.2005 № 268
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
30.12.2019 № 493)

ВЫЯВА
нагруднага знака Міністэрства па падатках і зборах «Выдатнік падатковай службы» (з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
10.06.2005 № 268
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
30.12.2019 № 493)

ПАЛАЖЭННЕ
аб нагрудным знаку адрознення Міністэрства па падатках і зборах

1. Нагрудны знак адрознення Міністэрства па падатках і зборах (далей – нагрудны знак) з’яўляецца знакам службовай прыналежнасці работнікаў падатковых органаў да сістэмы Міністэрства па падатках і зборах і выдаецца на перыяд выканання службовых абавязкаў.

2. Нагрудны знак носіцца на левым баку грудзей форменнага або цывільнага адзення.

3. Пералік пасад работнікаў падатковых органаў, якім выдаецца нагрудны знак, парадак яго выдачы, уліку і вяртання вызначаюцца Міністрам па падатках і зборах.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
10.06.2005 № 268
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
30.12.2019 № 493)

АПІСАННЕ
нагруднага знака адрознення Міністэрства па падатках і зборах

1. Нагрудны знак адрознення Міністэрства па падатках і зборах (далей – нагрудны знак) уяўляе сабой круг зялёнага колеру дыяметрам 25 мм.

2. Верхняя частка вонкавага боку нагруднага знака абрамлена дубовымі галінамі серабрыстага колеру, ніжняя – дэвізнай стужкай чырвона-зялёнага колеру з надпісам «МІНІСТЭРСТВА ПА ПАДАТКАХ І ЗБОРАХ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» серабрыстага колеру.

У цэнтры вонкавага боку нагруднага знака на фоне праменяў, якія радыяльна разыходзяцца ад цэнтра, на ключы і ўпрыгожаным крыламі посаху серабрыстага колеру, размешчаных крыж-накрыж, – шчыт чырвонага колеру з аблямоўкай і шасцю заклёпкамі серабрыстага колеру. У цэнтры шчыта – выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру.

3. Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, у ніжняй частцы – парадкавы нумар.

На адваротным баку нагруднага знака знаходзіцца шпілька для мацавання яго да адзення.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
10.06.2005 № 268
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
30.12.2019 № 493)

ВЫЯВА
нагруднага знака адрознення Міністэрства па падатках і зборах (каляровая)

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
10.06.2005 № 268
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
30.12.2019 № 493)

ВЫЯВА
нагруднага знака адрознення Міністэрства па падатках і зборах (з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
10.06.2005 № 268
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
30.12.2019 № 493)

АПІСАННЕ
форменнага адзення работнікаў падатковых органаў

Касцюм

 

1. Касцюм мужчынскі складаецца з пінжака і штаноў, якія вырабляюцца з шарсцяной (паўшарсцяной) тканіны шэрага колеру.

Пінжак двухбортны паўпрылеглага сілуэта. Мае адкладны каўнер з лацканамі, цэнтральную засцежку з двума гузікамі, верхнюю праразную кішэнь з лістачкай, бакавыя кішэні з клапанамі. На левым лацкане – аддзелачны прарэх, на абшлагу рукавоў па чатыры гузікі.

Штаны прамыя з прышыўным поясам, на якім размяшчаюцца петлі для рэменя, з бакавымі кішэнямі з падразным бачком.

2. Касцюм жаночы складаецца з жакета і спадніцы, якія вырабляюцца з шарсцяной (паўшарсцяной) тканіны шэрага колеру.

Жакет двухбортны паўпрылеглага сілуэта. Мае адкладны каўнер з лацканамі, цэнтральную засцежку з адным (двума) гузікам, верхнюю праразную кішэнь з лістачкай, бакавыя кішэні з клапанамі. На левым лацкане – аддзелачны прарэх, на абшлагу рукавоў па тры гузікі.

Спадніца прамая са шліцай з прышыўным поясам, на якім размяшчаюцца петлі для рэменя.

3. На левым лацкане пінжака (жакета) размяшчаецца нагрудны знак адрознення.

 

Кашуля, блузка

 

4. Кашуля мужчынская з белай кашульнай тканіны класічнага крою з доўгім рукавом.

5. Блузка жаночая з белай кашульнай тканіны прыталенага сілуэта з доўгім рукавом.

 

Гальштук-рэгат, гальштук-бант

 

6. Мужчынскі гальштук-рэгат з тканіны чырвонага колеру.

7. Жаночы гальштук-рэгат або гальштук-бант з тканіны чырвонага колеру.

8. Дапускаецца нашэнне гальштучных закрэпак серабрыстага колеру з выявай геральдычнага знака – эмблемы падатковых органаў або без такой выявы.

 

Рэмень

 

9. Мужчынскі рэмень чорнага колеру, жаночы – чырвонага.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
10.06.2005 № 268
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
30.12.2019 № 493)

ВЫЯВА
форменнага адзення работнікаў падатковых органаў