УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 сакавіка 2003 г. № 128

Аб нагрудных знаках

Изменения и дополнения:

Указ Президента Республики Беларусь от 10 мая 2006 г. № 311 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 74, 1/7569) <P30600311>;

Указ Президента Республики Беларусь от 26 октября 2006 г. № 633 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 180, 1/8026) <P30600633>;

Указ Президента Республики Беларусь от 28 мая 2008 г. № 286 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 133, 1/9730) <P30800286>;

Указ Президента Республики Беларусь от 21 июля 2010 г. № 374 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 183, 1/11794) <P31000374>;

Указ Президента Республики Беларусь от 15 апреля 2022 г. № 143 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 19.04.2022, 1/20288) – новая редакция <P32200143>

 

У мэтах павышэння прэстыжу ваеннай службы, ацэнкі ратнай працы і прафесійнага майстэрства, развіцця і ўмацавання воінскіх традыцый і таварыства пастанаўляю:

1. Заснаваць:

нагрудныя кваліфікацыйныя знакі адзнакі «Спецыяліст-майстар», «Спецыяліст 1-га класа», «Спецыяліст 2-га класа», «Спецыяліст 3-га класа», «Ваенны лётчык-снайпер», «Ваенны лётчык 1-га класа», «Ваенны лётчык 2-га класа», «Ваенны лётчык 3-га класа», «Ваенны штурман-снайпер», «Ваенны штурман 1-га класа», «Ваенны штурман 2-га класа», «Ваенны штурман 3-га класа», «Воін-спартсмен І ступені», «Воін-спартсмен ІІ ступені», «Парашутыст», «Парашутыст-выдатнік», «Інструктар-парашутыст», «За адзнаку пры выкананні воінскага абавязку», «Лепшы спецыяліст», «Выдатнік Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»;

нагрудныя знакі адрознення «Гвардыя», «Аб заканчэнні курсаў падрыхтоўкі сяржантаў».

2. Зацвердзіць:

Палажэнне аб нагрудных кваліфікацыйных знаках адзнакі «Спецыяліст-майстар», «Спецыяліст 1-га класа», «Спецыяліст 2-га класа», «Спецыяліст 3-га класа», іх апісанне і выявы (прыкладаюцца);

Палажэнне аб нагрудных кваліфікацыйных знаках адзнакі «Ваенны лётчык-снайпер», «Ваенны лётчык 1-га класа», «Ваенны лётчык 2-га класа», «Ваенны лётчык 3-га класа», «Ваенны штурман-снайпер», «Ваенны штурман 1-га класа», «Ваенны штурман 2-га класа», «Ваенны штурман 3-га класа», іх апісанне і выявы (прыкладаюцца);

Палажэнне аб нагрудных кваліфікацыйных знаках адзнакі «Воін-спартсмен І ступені», «Воін-спартсмен ІІ ступені», іх апісанне і выявы (прыкладаюцца);

Палажэнне аб нагрудных кваліфікацыйных знаках адзнакі «Парашутыст», «Парашутыст-выдатнік», «Інструктар-парашутыст», іх апісанне і выявы (прыкладаюцца);

Палажэнне аб нагрудным кваліфікацыйным знаку адзнакі «За адзнаку пры выкананні воінскага абавязку», яго апісанне і выявы (прыкладаюцца);

Палажэнне аб нагрудным кваліфікацыйным знаку адзнакі «Лепшы спецыяліст», яго апісанне і выявы (прыкладаюцца);

Палажэнне аб нагрудным кваліфікацыйным знаку адзнакі «Выдатнік Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», яго апісанне і выяву (прыкладаюцца);

Палажэнне аб нагрудным знаку адрознення «Гвардыя», яго апісанне і выяву (прыкладаюцца);

Палажэнне аб нагрудным знаку адрознення «Аб заканчэнні курсаў падрыхтоўкі сяржантаў», яго апісанне і выяву (прыкладаюцца).

3. Фінансаванне расходаў на выраб заснаваных дадзеным Указам нагрудных знакаў ажыццяўляць за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Узброеных Сіл, органаў пагранічнай службы і дзяржаўнай бяспекі.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

25.03.2003 № 128

(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

15.04.2022 № 143)

ПАЛАЖЭННЕ
аб нагрудных кваліфікацыйных знаках адзнакі «Спецыяліст-майстар», «Спецыяліст 1-га класа», «Спецыяліст 2-га класа», «Спецыяліст 3-га класа»

1. Нагруднымі кваліфікацыйнымі знакамі адзнакі (далей – знакі адзнакі) «Спецыяліст-майстар», «Спецыяліст 1-га класа», «Спецыяліст 2-га класа» і «Спецыяліст 3-га класа» ўзнагароджваюцца афіцэры (за выключэннем афіцэраў лётнага саставу) і прапаршчыкі Узброеных Сіл, органаў пагранічнай службы і дзяржаўнай бяспекі ў адпаведнасці з прысвоенай ім класнай кваліфікацыяй.

2. Знакамі адзнакі «Спецыяліст 1-га класа», «Спецыяліст 2-га класа» і «Спецыяліст 3-га класа» ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя тэрміновай ваеннай службы (за выключэннем рэзервістаў), курсанты ваенных навучальных устаноў, салдаты і сяржанты, якія праходзяць ваенную службу па кантракце, у адпаведнасці з прысвоенай ім класнай кваліфікацыяй.

3. Парадак прадстаўлення да ўзнагароджання знакамі адзнакі ваеннаслужачых Узброеных Сіл, органаў пагранічнай службы і дзяржаўнай бяспекі ўстанаўліваецца адпаведна Міністрам абароны, Старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

4. Права ўзнагароджання знакамі адзнакі надаецца камандзірам і начальнікам, якія маюць права выдаваць загады.

5. Уручэнне знакаў адзнакі адбываецца ва ўрачыстай абстаноўцы з аб’яўленнем загаду аб узнагароджанні.

6. Запіс аб узнагароджанні знакамі адзнакі заносіцца ў службовае пасведчанне афіцэра і прапаршчыка або ў ваенны білет ваеннаслужачага тэрміновай ваеннай службы, курсанта ваеннай навучальнай установы, салдата і сяржанта, якія праходзяць ваенную службу па кантракце.

7. Знакі адзнакі носяцца на правым баку грудзей над нагруднай кішэнню.

8. Паўторнае ўзнагароджанне знакамі адзнакі не ажыццяўляецца. Дублікаты знакаў адзнакі ўзамен згубленых не выдаюцца.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

25.03.2003 № 128

(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

15.04.2022 № 143)

АПІСАННЕ
нагрудных кваліфікацыйных знакаў адзнакі «Спецыяліст-майстар», «Спецыяліст 1-га класа», «Спецыяліст 2-га класа», «Спецыяліст 3-га класа»

Нагрудныя кваліфікацыйныя знакі адзнакі «Спецыяліст-майстар»,
«Спецыяліст 1-га класа», «Спецыяліст 2-га класа», «Спецыяліст 3-га класа»

Нагрудныя кваліфікацыйныя знакі адзнакі «Спецыяліст-майстар», «Спецыяліст 1-га класа», «Спецыяліст 2-га класа», «Спецыяліст 3-га класа» маюць форму стылізаваных крылаў з нахільнай насечкай серабрыстага колеру і гірляндай з залацістага дубовага лісця. У верхняй частцы знакаў размяшчаецца шчыт зялёнага колеру з аблямоўкай чырвонага колеру і заклёпкамі залацістага колеру. У верхняй частцы шчыта – пяціканцовая зорка ў спалучэнні з гірляндай з залацістага лаўровага лісця. На шчыце знакаў адзнакі «Спецыяліст-майстар» – літара «М», «Спецыяліст 1-га класа», «Спецыяліст 2-га класа», «Спецыяліст 3-га класа» – лічбы адпаведна «1», «2», «3», пакрытыя белай эмаллю, з залацістай аблямоўкай.

Памеры знакаў адзнакі: вышыня – 22 мм, шырыня – 65 мм.

Знакі адзнакі мацуюцца да адзення з дапамогай вінта і гайкі.

Нагрудны кваліфікацыйны знак адзнакі «Спецыяліст 1-га класа»
(для ваеннаслужачых тэрміновай службы)

Нагрудны кваліфікацыйны знак адзнакі «Спецыяліст 1-га класа» (для ваеннаслужачых тэрміновай службы) мае форму шчыта сіняга колеру з белай аблямоўкай і заклёпкамі залацістага колеру, абрамленага ў ніжняй частцы паўвянком з лісця дуба і лаўра залацістага колеру, перавітым залацістай стужкай, і залацістай пяціканцовай зоркай у верхняй частцы. У цэнтральнай частцы шчыта – лічба «1» залацістага колеру.

Памеры знака адзнакі: вышыня – 45 мм, шырыня – 34 мм.

Знак адзнакі мацуецца да адзення з дапамогай вінта і гайкі.

Нагрудны кваліфікацыйны знак адзнакі «Спецыяліст 2-га класа»
(для ваеннаслужачых тэрміновай службы)

Нагрудны кваліфікацыйны знак адзнакі «Спецыяліст 2-га класа» (для ваеннаслужачых тэрміновай службы) мае форму шчыта сіняга колеру з белай аблямоўкай і заклёпкамі серабрыстага колеру, абрамленага ў ніжняй частцы паўвянком з лісця дуба і лаўра залацістага колеру, перавітым залацістай стужкай, і серабрыстай пяціканцовай зоркай у верхняй частцы. У цэнтральнай частцы шчыта – лічба «2» серабрыстага колеру.

Памеры знака адзнакі: вышыня – 45 мм, шырыня – 34 мм.

Знак адзнакі мацуецца да адзення з дапамогай вінта і гайкі.

Нагрудны кваліфікацыйны знак адзнакі «Спецыяліст 3-га класа»
(для ваеннаслужачых тэрміновай службы)

Нагрудны кваліфікацыйны знак адзнакі «Спецыяліст 3-га класа» (для ваеннаслужачых тэрміновай службы) мае форму шчыта сіняга колеру з белай аблямоўкай і заклёпкамі серабрыстага колеру, абрамленага ў ніжняй частцы паўвянком з лісця дуба і лаўра серабрыстага колеру, перавітым серабрыстай стужкай, і серабрыстай пяціканцовай зоркай у верхняй частцы. У цэнтральнай частцы шчыта – лічба «3» серабрыстага колеру.

Памеры знака адзнакі: вышыня – 45 мм, шырыня – 34 мм.

Знак адзнакі мацуецца да адзення з дапамогай вінта і гайкі.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

25.03.2003 № 128

(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

15.04.2022 № 143)

ВЫЯВЫ
нагрудных кваліфікацыйных знакаў адзнакі «Спецыяліст-майстар», «Спецыяліст 1-га класа», «Спецыяліст 2-га класа», «Спецыяліст 3-га класа»

Нагрудны кваліфікацыйны знак адзнакі «Спецыяліст-майстар»

 

Маштаб 1:1

 

 

Маштаб 2:1

Нагрудны кваліфікацыйны знак адзнакі «Спецыяліст 1-га класа»

 

Маштаб 1:1

 

 

Маштаб 2:1

Нагрудны кваліфікацыйны знак адзнакі «Спецыяліст 2-га класа»

 

Маштаб 1:1

 

 

Маштаб 2:1

Нагрудны кваліфікацыйны знак адзнакі «Спецыяліст 3-га класа»

 

Маштаб 1:1

 

 

Маштаб 2:1

Нагрудны кваліфікацыйны знак адзнакі «Спецыяліст 1-га класа»
(для ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы)

 

Маштаб 1:1