УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 лістапада 2001 г. № 623

Аб заснаваннi нагруднага знака «Савет Бяспекi»

Изменения и дополнения:

Указ Президента Республики Беларусь от 25 октября 2021 г. № 419 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.10.2021, 1/19974) <P32100419>

 

1. Заснаваць нагрудны знак «Савет Бяспекі».

2. Зацвердзіць Палажэнне аб нагрудным знаку «Савет Бяспекі» і яго апісанне (прыкладаюцца).

3. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

02.11.2001 № 623

ПАЛАЖЭННЕ
аб нагрудным знаку «Савет Бяспекі»

1. Нагрудны знак «Савет Бяспекі» (далей – нагрудны знак) і яго зменшаная копія ўручаюцца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, пастаянным членам і членам Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

2. Нагрудным знакам узнагароджваюцца службовыя асобы органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, а таксама службовыя асобы іншых краін, якія ўнеслі значны ўклад у забеспячэнне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Нагрудным знакам могуць быць узнагароджаны супрацоўнікі Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў па забеспячэнню дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь у сферы нацыянальнай бяспекі.

3. Узнагароджванне нагрудным знакам ажыццяўляецца ў адпаведнасці з распараджэннем Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

4. Пастаянным членам і членам Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь нагрудны знак і яго зменшаная копія ўручаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Асобам, якія ўзнагароджаны нагрудным знакам, дадзены знак і пасведчанне ўстаноўленага ўзору ўручаюцца Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь ва ўрачыстай абстаноўцы.

5. Паўторнае ўзнагароджванне нагрудным знакам не праводзіцца. Дублікат нагруднага знака ў выпадку яго страты не выдаецца.

6. Нагрудны знак носіцца на правым баку грудзей і размяшчаецца пасля знака аб заканчэнні навучальнай установы, а яго зменшаная копія – на левым баку грудзей.

Адначасовае нашэнне нагруднага знака і яго зменшанай копіі не дапускаецца.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

02.11.2001 № 623

АПІСАННЕ
нагруднага знака «Савет Бяспекі»

Нагрудны знак «Савет Бяспекі» уяўляе сабой авал памерам 42 х 34 мм серабрыстага колеру з полем гарызантальнай штрыхоўкі. У авале размяшчаецца выява мяча лязом уніз, абрамлёнага лаўровым вянком. На меч накладзены шчыт з полем зялёнага колеру, у цэнтры якога знаходзіцца выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ёй – два дубовыя лісты. Шчыт з трох бакоў акантоўвае чырвоная стужка з надпісам «САВЕТ БЯСПЕКІ».

Выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, дубовых лістоў, літары надпісу і ручка мяча – залацістага колеру. Пакрыццё поля шчыта і стужкі – ювелірная эмаль.

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, шрубавае мацаванне, у ніжняй частцы яго знаходзіцца парадкавы нумар знака.

Зменшаная копія нагруднага знака мае памер 24 х 19 мм, вырабляецца са срэбра. На яе адваротным боку – парадкавы нумар і прыстасаванне для мацавання да адзення.