Прывілей вялікага князя Літоўскага Аляксандра 1492 года

ПРЫВIЛЕЙ ВЯЛIКАГА КНЯЗЯ ЛIТОЎСКАГА АЛЯКСАНДРА 1492 года

06.08.1492 г.

У iмя святой Тройцы i непадзельнага адзiнства, амiнь.

На вечную памяць аб справе.

Усе, што робiцца ў часе, знiкае ў памяцi людзей разам з часам i да ведама будучых не дойдзе, калi не будзе запiсана.

Таму мы, Аляксандр, з божай ласкi вялiкi князь Лiтоўскi, Жамойцкi, а таксама земляў Pyci гаспадар i спадкаемец, прыняўшы пад увагу сталую вернасць найпачцiўшых, пачэсных, яснейшых, святлейшых, вяльможных, высакародных, шляхетных i асцярожных (circum spectorum) духоўных пралатаў (praelatorum spiritalium) i свецкiх князёў (saecularium principum), паноў (baronum), баяраў (boiarorum) i мяшчан (ciuium) земляў Вялiкага Княства Лiтоўскага, Рускага, Жамойцкага i iнш., якую яны маюць на справе да нас, да нашай светласцi як да iсцiннага i законнага наступнiка (нашчадка, спадкаемцы) i натуральнага (прыроджанага) гаспадара i заусёды iмкнуцца ў прышласць пэўна трымаць яе, пасля таго, як тэта добра падмацована ix дзейнасцю, мы палiчылi вартым, каб узнагародзiць ix узаемна за гэта дарамi i вольнасцямi i iншымi нашымi мiласцямi.

Па(-)першае, названым вышэй пралатам (praelatis), князям (principibus), баронам (baronibus), нобiлям (nobilibus) i мяшчанам (ciuibus) названых земляў вялiкага княства Лiтвы, Pyci i Жамойцi мы далi, дазволiлi i беззваротна даравалi i гэтай граматай даём, дазваляем, даруем i саступаем на вечнасць, цалкам i поўнасцю, тыя правы (iura), вольнасцi (libertates) i палёгкi (immunitates) (iмунiтэты), якiя маюць пралаты, князi, бароны, нoбiлi i мяшчане каралеўства Польскага. Але, каб з гэтай агульнасцi не магла вынiк(н)уць якая-колечы двусэнсiца, або сумненне ў будучыню, то самыя вольнасцi i кожную з ix мы ўхвалiлi падаць тутака ў наступным.

(§ 1). Па(-)першае, усе данiны (donationes) (пaдapaвaннi), пpывiлei i палёгкi (iмунiтэты) царквоў катэдральных, саборных i манастырскiх у землях нашых Вялiкага Княства Лiтоўскага, Рускага, Жамойцкага, якiя пабудаваны i будуць пабудаваны, фундаваны i будуць фундаваны, мы захоўваем непапсутымi i нeпaрyшнымi i падтрымоуваем i абараняем са ўсей нашай уладай. А калi якiя-колечы катэдральныя, саборныя, манастырскiя i парафiяльныя царквы з працягам часу з прычыны смерцi або паводле рэзiгнацыi будуць вакантнымi i пазбавяцца пастыра, мiж тым права патраната над iмi належыць да нас або наступнiкаў (нашчадкаў; successores) нашых цалкам, то мы абавяз(в)аемся не iншага або не iншых прэзентаваць да ix, як тубыльца нашага вялiкага княства Лiтоўскага, якi будзе знойдзен(ы) падыходзячым, а калi не, то персону iншай нацыi, карысную i годную (honestam), якая будзе стаяць на чале i прынасщь карысць. Мы абавязваемся прэзентаваць столькi разоў, колькi будзе патрэбна i выгадна.

(§ 2). Мы таксама далi i тое, што не жадаем абмяжоўваць названых пралатаў, князёў, баронаў, нобiляў i мяшчан вызначаных земляў вялiкага княства Лiтвы, Pyci, Жамойцi або спаганяць якое-колечы пакаранне, як: пазбаўленне добраў, грашовыя штрафы, астрог, або кара смерцю, паводле даноса, нiводнага чалавека, або паводле абвiнавачвання публiчнага цi тайнага або хаця-б i па сур'ёзнаму падазрэнню caмix гэтых князёў, баронаў, нобiляў i мяшчан, пакуль спачатку на адкрытым судзе з захаваннем каталiцкага праўнага парадку, будзе ўстаноўлен(ы) персанальна iсцец i вiнаваты. Пасля суда i гэтага абвiнавачвання, згодна звычая i правоў як у каралеўстве Польскiм, яны павiнны будуць панесцi абмежаванне, паводле судовай ухвалы, у залежнасцi ад велiчынi i якасцi cвaix учынкау (debent castigah et sententiah, secundum suorum excessuum qualitatem et quantitatem).

(§ 3). За злачынства не будзе пакараны нixтo iншы, як толькi той хто саграшыу i правiнавацiуся, пасля таго як ён будзе высведчаны з захаваннем парадку каталiцкага права i абвiнавачаны судовай ухвалай. Пры гэтым нi жана не нясе спагнання за злачынства свайго мужа, нi бацька за зладзейства сына i наадварот, i нiякiя крэўны цi слуга, калi толью ён не быў саудзельнiкам у злачынстве. Аднак, за выключэннем абвiнавачванняў у злачынстве зневажэння вялiкасцi.

(§ 4). Таксама згаджаемся на тое, каб вышэйвызначаныя князi, бароны, нoбiлi i баяры карысталiся неабмежаванай вольнасцю выхада з нашых земляў Вялiкага Княства Лiтоўскага i iнш., дзеля падшуквання лепшай фартуны i практыкавання ў вайсковых занятках, у якiя-колечы чужаземныя краiны, толькi за выключэннем краж нашых ворагаў, аднак, з тым, каб з добраў гэтых самых выходзячых не занепадалi нашы стужбы (службы), але каб нам цi наступнiкам (нашчадкам) нашым, як бы ў ix прысутнасцi, што належыць было ўзнагароджана, выканана i адслужана.

(§ 5). Вышэйвызначаныя князi, бароны, нoбiлi i мяшчане бацькаўскiя добры або iм caмiм наданыя цi падараваныя праз святлейшага гаспадара блажэннай (добрай) памяцi Аляксандра iнакш Вiтаўта i iншых i наданнi, атрыманыя i зацверджаныя праз святлейшага гаспадара Жыгiмонта i iншых няхай трымаюць i карыстаюцца i валодаюць iмi паводле данiн (падараванняў), калi дакл(а)дна давялi гэта судовым рашэннем, або адпаведным пасведчаннем сведкаў, або праз падмацаванне граматамi. Няхай трымаюць ix па аднолькаваму праву як звыклi ўладаць князi, бароны, нoбiлi i мяшчане каралеўства Польскага i маюць неабмежаваную вольнасць продажы ix, перамены, адчужэння, падаравання i распараджэння, паводле сваей добрай волi, з тым аднак, каб гэтыя абмены, продажы, адчужэнні або падараваннi абвяшчaлi перад нaмi цi перад нaшымi ўрадоўцамi.

(§ 6). Таксама пасля cмepцi бацькоў дзецi мужчынскага i жаночага роду не павiнны пазбаўляцца добраў бацькаўскiх, спадчынных, але са cвaiмi законнымi наступнiкамi (нашчадкамi) уладаць iмi з поўным правам, як уладаюць князi, бароны, нoбiлi i мяшчане каралеўства Польскага свaiмi добрамi i карыстаюцца iмi паводле сваей добрай волi.

(§ 7). Ухваляем, што калi якому колечы з вызначаных князёў, баронаў, нобіляу i мяшчан здарыцца адыйсцi з гэтага свету, то адгэтуль удава застаецца на добрах або пасэciях свайго мужа, пакуль cядзiць удавой. А калi яна пажадала-б узяць шлюб у другi раз, то яна выдаецца замуж; на добрах-жа i пасэсiях бацькаўскiх застаўляюцца дзецi, калi яны будуць, а калi ix не будзе, то самыя блiжэйшыя кроўныя першага яе памершага мужа, падобна таму як бяруць шлюб i ўдовы ў каралеўстве Польскiм. Kaлi-ж першы муж вызначыў на пэўных добрах i cвaix пасэсiях некаторы прывенак гэтай сваей жонцы i яна здолела дастаткова падмацаваць гэта, то паводле парадку права, узяўшы гэта, няхай аддае, з богам, каму пажадае.

(§ 8). Таксама cвaix дачок, сясцёр i ўнучак, дз(я)учын i ўдоў, маюць волю выдаваць замуж без усякага запытання на гэта ў нас або ў нашых наступнiкаў (нашчадкаў), захоуваючы пры гэтым каталiцкi рэлiгiйны абрад.

(§ 9). Усе разам i кожны паасобку з кметаў i падданых князёў, баронаў, нобiляў самых земляў вялiкага княства Лiтoўcкaгa пaвiнны быць вольны, поўнасцю вызвалены i выключаны ад усякіх дaнiн, грашовага падатку або спагнання названага сярэбшчына, а таксама чацвертнёвых зборау, якiя называюцца дзякла, ад усякага цяжара падаткаў, якiя называюцца падводы, ад дacтaўкi на замкi камення, дрэва на пабудову або дроў на выпал цэглы, цi цэмента, ад касьбы сена i ад iншых яшчэ менш законных работ. Аднак, работы па пабудове уноў выгодных замкаў i паправе старадаўнiх выключаюцца.

Роўным парадкам выключаюцца кметы i падданыя тых князёў, баронаў, нобiляў, баяр, якiм яны наданы намi або падараваны. Старасвецкія i здаўна звычныя грашовыя складчыны, стацыi, пабудовы новых мастоў, рамантаванне лядашчых (трухлявых, старых) i рапарацыю шляхоў мы захоўваем як выключэнне i ўхваляем, каб гэта iснавала назаўсёды.

(§ 10). Што датычыць нас i нашых урадоўцаў, то мы не будзем прымаць людзей названых князёў, баронаў, нобiляў i мяшчан земляў нашых Лiтoўcкix, Pycкix, Жамойцкiх i iнш., як трыбутарыi, орыгiнарыi i кметаў, набытых пакупкай, якога б роду i стану яны не былi, i забараняем, каб ix прыймалi нашы ўрадоўцы. Таксама i пралаты, князi, бароны i нoбiлi, баяры i мяшчане Вялiкага Княства Лiтоўскага, Рускага, Жамойцкага i iнш. не павiнны прымаць людзей нашых i нашых наступнiкаў (нашчадкаў), якога б яны нi былi становiшча, роду i стану i няхай i ўперад не прымаюць ix нi caмi, нi праз якога-колечы свайго ўрадоўца нiякiм спосабам.

(§ 11). На слуг названых князёў, баронаў, нобiляў i баяр мы не дамо дворскiх служачых, iнакш дзецкiх, калi раней не будзе заклiкана ўправа з боку гаспадара, слуга якога зpaбiў учынак. А калi ў пэўны тэрмiн ён aдмoвiццa ўчынiць гэта, то тады будзе накiраваны наш прыдворны служачы, або асоба з нашых урадоўцаў i вiнаваты, якi варты спагнання, павiнен будзе выплацiць яго свайму гаспадару i нiкомy iншaмy.

Апрача таго, жадаючы спецыяльна адплацiць названым пралатам, князям, баронам, нобiлям, баярам i мяшчанам за наша абранне, каб яны былi ўсцешаны новымi мiласцямi, дазволамi i вольнасцямi i прывабiць да ўзнаўлення ўстойлiвасцi ў ix вepнacцi, мы гэтай граматай, па адзiнай мiлacцi нашай i дабраце, саступаем iм наступнае, што зaпiсaнa ў гэтых артыкулах.

(§ 12). Перш i пераважна мы абяцаем i паручаемся, што дамiнiй або зямель Вялiкага Княства Лiтоўскага мы не паменшым але ix павялiчым у cвaix межах. Як нашы продкi i, у пpывaтнacцi князь Аляксандр, iнакш Biтaўт i Жыгiмонт,- трымалi i ўладалi, таксама i мы ix у цэласцi будзем трымаць, уладаць i захоўваць i, з божай дапамогай, паклапоцiмся ўciмi нашымi ciлaмi ix пашырыць i павялiчыць у адпаведны час.

(§ 13). У справах публiчнага дабра гэтага вялiкага княства нашага мы абавязваемся пасылаць веснiкаў цi пасланцоў пры неадкладнай у гэтым неабходнасцi, паводле рады нашых паноў, да замежных крат, як Масковiя, Заволжская Арда, Перакопская Арда, Валахiя, каралеуства Польскае, княства Мазавецкае, Прусiя, Лiвонiя, Пскоў, Вялiкi Ноўгарад, Цвер i Разань, згодна са звычаем, якi захоўваўся нашымi папярэднiкaмi, а таксама i да iншых некаторых правiнцый, куды запатрабуе неабходнасць i выгада дамiнiяў нашага княства Лiтоўскага. Таксама з якiмi землямi i дамiнiямi мы са здаўна маем запiсы, канфедэрацыi, саюзы i клятвенныя аб(ав)язацельствы светлага мipa, мы ix не жадаем разрываць, але, з божай дапамогай, будзем даводзiць ix да лепшага становiшча i павелiчэння.

(§ 14). Усе нарады i суды, якiя мы з нашымi панамi i раднымi вырaшылi, yxвaлiлi i заключылi, нi з кiм iншым абавязваемся не змяняць, выпраўляць або перапарадкоўваць.

(§ 15). Таксама, калi-б якія колечы пастановы i справы былi перададзены для абгаворвання ў раду з нашымi панамi i самым панам не спадабалiся, то за гэта мы не павiнны на ix гневацца, але будзем мы выконваць тое, што яны радзiлi нам дзеля нашай агульнай карысцi.

(§ 16). Саноўнiцтвы (дыгнiтарствы), дзяржаннi i усе iншыя урады цi добры спадчынныя мы абавязваемся не раздаваць нiкому з чужакоў цi iна(ш)земцаў, але толькi прырод(жа)ным жыхарам. Ад правiзii-ж, датацыi i колляцыi духоўных i свецкiх годнасцей, дзяржаў i ўсякiх ўрадаў мы абавязваемся нiчога не вымагаць, нават i caмi паны ваяводы i старасты павiнны ад урадоўцаў i дзяржаўцаў нiчога не браць, або вымагаць, xiбa што кiм-небудзь нам або iм будзе свабодна падаравана ў адзнаку пашаны.

(§ 17). Усе урады i дзяржавы, без нарады з нашымi раднымi нiкому намi не будуць раздавацца. Калi-ж хто з урадоўцаў будзе перад намi абвiнавачаны як разбурыцель i марнатраўца нашых добрау, то перад нaмi павiнен быць пастаулены другi бок i, пасля заслухоўвання справы, вiнаваты пaвiнeн быць пакараны па заслугах. Але без вiны мы не маем права пазбаўляць яго пасады.

(§ 18). Ваяводы, старасты, дзяржаўцы, урадоўцы i ўсе намеснiкi ў нашым вялiкiм княстве застаюцца з поўнай пашанай i правамi на cвaix дзяржавах, як пры нашых продках вялiкiх князях Biтaўтy i Жыгiмонту, i пры нашым бацьку, i няхай ix трымаюць i захоўваюць, няхай судзяць i упраўляюць, спаганяюць падаткi i свае даходы, як з даўна, i няхай ix службоўцы выконваюць свае абавязкi або прыезды з мэтай разбору спраў, згодна звычая правiнцыi.

(§ 19). Калi дзяржаўца, або намеснiк (уладар) памрэ у Вiленскім цi Tpoкскiм паветах (item mortem obeunte tenutario aut villico quocunque in Vilnensi aut Trocensi districtibus...), то ваяводы Вiленскi i Tpoкскi ў cвaix паветах пaвiнны iмкнуцца, каб атрымаць i ўзяць дзяржавы, згодна вымаганню даходаў або па саступках, якiя для нас будуць падыходзячымi. Падобным-жа спосабам павiнна быць i ва ўcix iншых паветах.

(§ 20). Саноўнiцтвы, дзяржавы i ўрады вайсковыя i цывiльныя у больш далёкiх месцах, калi яны будуць вакантнымi, мы з панамi радамi нашымi гэтыя ўрады або дзяржавы ў пэўны тэрмiн аддамо, згодна заслуг таму, хто з'явiцца перад намi больш дапамагаючым. I паны наша рада павiнны так рабiць.

(§ 21). Удовы, якiя застаюцца пасля смерцi cвaix мужоў на спадчынных добрах, абавязаны будуць земскай службай i вайсковымi выправамi ў адпаведнасцi са сродкамi ўладанняў.

(§ 22). Наданнi i канцэсii нашага бацькi, якiя ен надаў або прадбачыў i зацвердзiў cвaiмi граматамi мы будзем трымаць на вечнасць. Каму той-жа наш бацька даў да вырашэння i вoлi сваей, - тое i мы захоўваем да вырашэння i волi сваей i паноў рады нашай. А нашы надaннi мы будзем рабiць i даваць да вырашэння нашага i калi каму колечы пажадаем зацвердзіць на вечнасць, то гэта - у нашай волi.

(§ 23). Падаткi з мытнiц, корчмаў i iншыя ад штрафаў i адкуль колечы прыходзячыя да нас, павiнны прымацца i складвацца ў нашым скарбе. Гэтыя падаткi павiнны выдаткоўвацца паводле ўхвалы паноу-рад нашых на агульную земскую карысць. Kaлi-ж не пагражае нiякая неабходнасць, то названыя падаткi намi, без волi caмix паноу, не павiнны выносiцца з скарбу i назад аддавацца, або канфiскоўвацца з правiнцыi.

(§ 24). Судоў свецкiх мы абавязваемся не весцi або перадаваць ў суды духоўныя i наадварот, судоў духоўных, або спраў, падлягаючых да суда духоўнага абавязваемся нi весцi, нi пазываць i ўсе трымаць па старадаўняму як было пры жыццi нашага бацькi.

(§ 25). Плябеяў, абавязваемся не адымаць у нобiляў, але ўсю набiлiю захоўваць у яе годнасцi (шляхетнасцi).

(§ 26). Па паветах мы абавязваемся пасылаць па двое паборцаў (зборшчыкаў падаткаў) i па двое паноў кожны год для спагнання падаткаў i рэштак, па(-)народнаму "недабiркаў", i caмi паны, што бачаць карысць ад ix, павiнны даваць прыстанiшча iм i нават ix слугам, як было са старажытнасцi ў нашых папярэднiкаў.

(§ 27). Хто пры жыццi нашага бацькi шукаў дапамогi ў cвaix правах i справядлiвасцi, тым жадаем i абавязваемся без адтэрмiнавання (правалокi) учынiць усякую справядлiвасць з панамi нашай радай.

(§ 28). Мы, а аднолькава i паны-рада нашы, абавяз(в)аемся нiчога не браць ад суда i не стаяць пры адным баку з прычыны фавора, але кожнага аднолькава судзiць, даслед(а)ваць або прыводзiць у выкананне выракi.

(§ 29). Калi перад нашу светласць дойдуць важныя справы аб спадчынных добрах цi пакрыўджаннi iмя або годнасцi (гонару), то мы абавязваемся yciм учынiць справядлiвасць. I каб займацца цяжкiмi справамi гэтага рода мы згадзiлiся i вызначылi штогод чатыры тэрмiны. Калi у першы, другi або трэцi тэрмiн справы гэтага роду не будуць канчаткова вырашаны, то ў наступiўшы апошнi тэрмiн, без адтэрмiнавання, мы ўчынiм канчатковую пастанову з панамi радай нашай.

(§ 30). Ад крэўных i блiзкiх мы не будзем адбiраць спадчынных добраў i ix нixтo не павiнен адымаць на шкоду гэтых крэўных i блiзкix, як толькi той, хто будзе самым блiзкiм. Ён атрымае i будзе ўладаць спадчыннымi добрамi i захованымi грашыма.

(§ 31). Калi якая дзяўчына або ўдава пажадае выйсцi замуж у iншыя краiны, за межы Вялiкага Княства Лiтоускага то атрымаўшы выправу i пасаг (унясенне), яна пакiдае тутэйшыя спадчынныя добры i дае абавязацельства да ix не умешвацца.

(§ 32). Урэшце, усе граматы, прывiлеi, мiласцi i палёгкi (iмунiтэты) царквам катэдральным, саборным, манастырскiм i парафiяльным, пралатам, князям, баронам, нобiлям, баярам i мяшчанам на землях нашых Вялiкага Княства Лiтоўскага, Рускага, Жамойцкага i iнш., выданыя пад якiмi-колечы ўмовамi, статутамi, пунктамi, артыкуламi або выракамi i некалi ўстаноўленыя ад найяснейшых i святлейшых гаспадароў Вiтаўта, Жыгiмонта, нашага дзеда караля Уладыслава (Уладзiслава) i нашага роданачальнiка ласкавага (любезнейшага) караля Kaзiмipa, вялiкiх князёў Лiтoўcкix, папярэднiкаў нашых, узнаўляем сiлай гэтага нашага прывiлея, канфiрмуем, узмацняем, адабраем, надзяляем мiласцямi i зацвярджаем, ухваляючы, што яны маюць сiлу вечнай моцы.

(§ 33). Па ycix справах i спрэчках адносна спадчынных добраў цi адносна годнасцi (гонару) цi iншых больш цяжкiх, як вышэй адзначана, калi мы не пакладзем канца памiж публiчных спраў першай чapгi, то вырашым у вызначаны чацверты тэрмiн штогод. А калi хто колечы у чацверты фiнальны тэрмiн не атрымае ўхвалы, то разгляд яго справы пераносiцца далей на той суд, якi павiнен быць паводле тэрмiну. Выключэнне: калi якая са старонаў з прычыны нашай службы або акупацыi i захопу тэрыторыi цi непрадбачанай цяжкасцi не атрымае ўхвалы, то ў гэтым выпадку, каб нiкому не было крыўды, усе такiя справы адносяцца на выгодны тэрмiн. Усе гэтыя справы мы абавязваемся упарадкаваць i скончыць з панамi радай нашай.

На вернасць i пасведчанне ўсяго гэтага мы загадалi падмацаваць гэту грамату нашай прывешанай пячаткай.

Дано ў Вiльнi ў панядзелак у самы дзень Ператварэння Гасподня, года 1492.

Пры гэтым былi прысутнымi сведкi нiжэйвызначаныя князi, пралаты, бароны нашага вялiкага княства Лiтоўскага i мeнaвiтa.

Паважаны ў Хрысту а(й)цец пан Альберт бiскуп Вiленскi,

Вяльможны i высакародны Мiкалай Радзiвiлавiч, ваявода Вiленскi наш кaнцлep,

Пётр (Янавiч Мантыгердавiч "Белы". Polski stownik biograficzny, t XXI,675-676) ваявода Трокскi, маршалак земскi,

Ян (Юp'eвiч) Забярэзiнскi, кашталян Трокскi, намеснiк Полацкi (дзяржаўца на Полацку) (Urzednicy dawnej Rzeczypospolitej XII-XVIII wieku. Spisy. Pod redakcja Antoniego Gqsiorowskiego. Tom XI. Urzednicy centralni i dygnitarze WKL XIV-XVIII wieku. Spisy. Opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. Kornik, 1994 (далей - Urzednicy... ), s.252),

Станiслаў Янавiч (Кежгайла), староста зямлi Жамойцкай (Polski stownik biograficzny. XII, 446-447; Urzednicy..., s.214),

Князь Аляксандр з Гальшан, намеснiк (дзяржаўца) Горадзенскi i iншыя вельмi многiя дыгнiтарыi, урадоўцы i дваране (прыдворныя) нашы, уласная рада гаспадара вялiкага князя.

***

Лiтоўская Метрыка, XXV.

Дакумент складзены на лацiнскай мове i надрукаваны ў выданнi: Любавский М.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно. Изд.2-е. М., 1915. С.328-334.

Цытуецца з некаторымi выпраўленнямi ў адпаведнасцi з тэкстам перекладу дакумента на беларускую мову, змешчаным у выданні:

Гiсторыя Беларусi ў дакументах i матэрыялах (IX-XVIII ст.) / Склад.: В.К. Шчарбакоў, K.I. Кернажыцкi, Д.I. Даўгяла. Т.1. Менск: Выдавецтва АН БССР, 1936. С.220-225. Лiст вялiкага князя Аляксандра.

У тэксце дадзенага дакумента выдзялялiся беларускiя словы, якiя былi напiсаны лацiнкай у лацiнскамоўным пpывiлei.