/ / Общественно-политические
06.04.2020

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны Суд?

Увагу на новы дом Вярхоўнага Суда, праязджаючы па вулiцы Арлоўскай, звяртае, бадай, кожны. Манументальны шкляны будынак, абрамлены з боку нацыянальным арнаментам, у сонечныя днi быццам ззяе. Ды i ўвогуле раён асаблiвы: насупраць – Палац Незалежнасцi, абноўлены выставачны комплекс («Рамонак») i Плошча Дзяржаўнага сцяга. Дызайнерскiя рашэннi для Вярхоўнага Суда заслугоўваюць увагi. Экскурсii туды водзяць не так часта, але пятага красавiка будынак будзе святкаваць першы год з адкрыцця, i з гэтай нагоды менавiта для чытачоў «Звязды» зрабiлi выключэнне. «Гiдам» выступiў першы намеснiк Старшынi Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь Валерый Калiнковiч, якi кантраляваў усе этапы будаўнiцтва i памятае дом правасуддзя яшчэ пустой бетоннай каробкай.

Судебные весы

Месца, з якога мы пачалi наш агляд, – зала для пасяджэнняў па грамадзянскiх справах. Яна аснашчана сiстэмай аўдыя-, вiдэафiксацыi, што дазваляе запiсваць працэс. Адсюль маё пытанне: калi ўся судовая сiстэма краiны будзе лiчбавiзавана i чым гэта карысна?

– Лiчбавiзацыя дазволiць адмовiцца ад папяровых пратаколаў. Мы падрыхтавалi адпаведны законапраект, чакаем, што на гэтай сесii парламента ён будзе прыняты ў другiм чытаннi. Дзякуючы папраўкам падрабязныя пратаколы заменiць кароткая анатацыя для запiсаных файлаў, – адказвае Валерый Калiнковiч.

– Ведаю таксама, што Вярхоўны Суд займаецца стварэннем адкрытай базы даных судовых рашэнняў. Якiм чынам тут iдзе працэс? Цi не будзе гэта сiстэма раскрываць асабiстыя звесткi грамадзян?

– Чалавек iдзе ў суд вырашаць свае праблемы. Толькi адзiнкi зацiкаўлены ў тым, каб пра iх ведала ўся краiна. Мы сумесна з Нацыянальным цэнтрам прававой iнфармацыi распрацоўваем рэсурс для фармiравання банка даных судовых рашэнняў, якi будзе функцыянаваць з улiкам аховы персанальных звестак. Ствараецца камп’ютарны модуль, якi заштрыхоўвае ў тэкстах судовых рашэнняў прозвiшчы, адрасы i iншую асабiстую iнфармацыю.

Рухаемся далей. У некаторых залах пасяджэнняў усталяваны манiторы, якiя дазваляюць убачыць, як iдзе працэс у iншых залах. Тэхнiка таксама дае магчымасць устанавiць вiдэамасты з iншымi судамi, юрыстамi. Такая сувязь асаблiва актуальная ў цяперашнi час самаiзаляцыi.

Такiм чынам праводзiўся i Прэзiдыум Вярхоўнага Суда, падрыхтоўка да якога супала з нашай экскурсiяй – намеснiк старшынi заадно праверыў якасць сiгналу вiдэасувязi з прадстаўнiкамi абласцей.

Вярхоўны Суд ажыццяўляе шмат задач, асноўныя з якiх – нагляд i забеспячэнне дзейнасцi агульных судоў, разгляд спраў у апеляцыйным, касацыйным парадку. Часам Вярхоўны Суд выступае ў якасцi суда першай iнстанцыi – па шэрагу эканамiчных спрэчак, спраў, звязаных з выбарчай дзейнасцю, крымiнальных злачынстваў з удзелам вышэйшых службовых асоб. Вярхоўны Суд таксама можа ўзяцца за любую справу, якая мае шырокi грамадскi рэзананс. Прыклад таму – суд над Андрэем Уцюрыным, былым першым намеснiкам Дзяржаўнага сакратара Саўбеза. Што датычыцца спраў з вышэйшай мерай пакарання, яны не адносяцца да прамой падсуднасцi Вярхоўнага Суда. Iх разглядаюць абласныя суды, Вярхоўны Суд можа быць задзейнiчаны ў iх у якасцi апеляцыйнай iнстанцыi. Штодня ў Вярхоўным Судзе разглядаецца каля 20 эканамiчных спраў, каля пяцi спрэчак, звязаных з iнтэлектуальнай уласнасцю. Па крымiнальных справах на першага красавiка значылiся дзве справы па першай iнстанцыi – аб карупцыi ў банкаўскай сферы i справа ў дачыненнi былога старшынi аднаго з раённых судоў.

Далей азнаёмiлiся з залай пасяджэнняў па крымiнальных справах. Там, акрамя прывычных сталоў i крэслаў, усталявана кабiна для абвiнавачаных з асаблiвага шкла, якое можа вытрымаць кулю пiсталета. Сведкi чакаюць, пакуль iх выклiчуць для дачы паказанняў, у спецыяльным пакоi з двайнымi дзвярыма. Яны забяспечваюць выкананне правiла, паводле якога дапытаны сведка не можа кантактаваць з недапытаным.

– Праблема сёння – так званы стрым з суда, якi, на жаль, пакуль не забаронены законам. Сведка, седзячы тут, можа з мабiльнага тэлефона глядзець справаздачу, што адбываецца ў зале. Такiя рэчы перашкаджаюць правасуддзю, – лiчыць Валерый Леанiдавiч.

Паказалi нам i кабiнет суддзi. Усяго ў Вярхоўным Судзе iх працуе 64. У кожнага асабiсты пакой. Завiталi мы да суддзi калегii па крымiнальных справах Наталлi Сурмы. Стол, камп’ютар, шафа... Што гэта кабiнет суддзi, выдаюць папка з надпiсам «Справа №» на стале, сцяг ды герб. Пытаюся: як абжылiся ў новым будынку?

– Вельмi камфортна, утульна, – адказвае суддзя.

На другiм паверсе выходзiм у фае з канапамi i невялiкiм зiмовым садам з вiдам на вулiцу Арлоўскую i Палац Незалежнасцi. Дарэчы, будынкi яднае не толькi вулiца, на якой яны размешчаныя, але i агульны архiтэктар – Уладзiмiр Архангельскi.

Асаблiва ўразiла мяне зала пасяджэнняў Пленума – вiтражнае шкло на столi, арнаменты на сценах, выразаныя ў дрэве гербы абласцей.

– А кажуць, у вас ёсць сакрэтны падвал? – задаю пытанне Валерыю Леанiдавiчу.

– Сакрэтны? – засмяяўся суразмоўца. – Нiчога сакрэтнага там няма. Гэта iзалятар для абвiнавачаных. Пусцiць туды не магу, бо ключы ад гэтага памяшкання аддалi канвою. Чужыя толькi з яго дазволу туды могуць трапiць. Там 24 адзiночныя камеры для ўтрымання абвiнавачаных, якiх прывезлi на суд. Дарэчы, для iх прадугледжана i асобная лесвiца для праходу ў залу.

Наступны пункт экскурсii – кавярня. Ежа, праўда, прывазная. Магутнасцi дазваляюць i самiм гатаваць, але выгадней выходзiць заказваць.

– Калi ўзводзiлi новы будынак, многiя асуджалi яго за раскошу... – выказваю Валерыю Калiнковiчу адно з меркаванняў.

– Вядома, у абласных судах у нас такiх люстраў i фантанаў няма, але гэты будынак – сiмвал усёй галiны судовай улады. Элементы раскошы – толькi пры ўваходзе ў фае. Вы бачылi кабiнеты суддзяў, там нiчога лiшняга.

Пабывалi мы i ў музеi. Пакуль ён дастаткова сцiплы. Яго «iскрынкi» – канешне, сiмвалiчны ключ, якi ўручалi пры адкрыццi будынка, i галерэя партрэтаў былых кiраўнiкоў Вярхоўнага Суда з часоў БССР, а таксама асабiстая справа Марыi Осiпавай – падпольшчыцы, якая ўдзельнiчала ў аперацыi па знiшчэннi гаўляйтара Кубэ падчас Вялiкай Айчыннай вайны. Марыя Осiпава была суддзёй Вярхоўнага Суда БССР.

Падчас экскурсii давялося крыху паразмаўляць i пра асаблiвасцi штодзённай работы суддзяў. Па словах Валерыя Калiнковiча, праца суддзi не рэгламентавана часам, бо заўсёды – нават на выхадных i ў святы – галава працуе над складанай прававой сiтуацыяй.

– Наколькi псiхалагiчна цяжка суддзi выносiць прыгаворы, разумеючы, што вырашаецца лёс чалавека?

– Практычна ўся судовая дзейнасць штодзённа звязана з чалавечымi лёсамi. Мы вырашаем iх кожны дзень. Чамусьцi вырашэнне лёсу звязваюць з крымiнальнай справай – турма, расстрэл, не дай Бог. А калi мы разглядаем жыллёвую спрэчку, дзе каму жыць, – гэта што, не лёс чалавека? А калi два былыя сужэнцы, бацькi не могуць вызначыцца, як iм выхоўваць дзяцей, – гэта што, не лёс?

– Якiмi якасцямi павiнен валодаць суддзя?

– Асноўная – адчуванне справядлiвасцi. Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш. Заўсёды ўзнiкаюць сiтуацыi, якiя ў рамках закона можна вырашыць тым цi iншым спосабам. I сваiм рашэннем суддзя вызначае шлях чалавека на многiя гады наперад. Гэта складаныя выпадкi, i журналiстам пiсаць пра iх складана. У нас асвятленне судовых спраў раскладваецца па дзвюх палiцах – цi ўсё дрэнна – цi ўсё добра, цi ўсiх саджаць – цi ўсiх адпускаць.

– А вы чытаеце каментарыi пад публiкацыямi пра судовыя працэсы?

– Вядома, чытаю, мне i мае сябры, родныя выказваюць гэтыя каментарыi без iнтэрнэту. Напрыклад, асудзiлi чалавека на доўгi тэрмiн за забойства. А мой сябар кажа: ты што, за такое расстрэльваць трэба! Пытаю: а ты б змог падпiсаць смяротны прысуд? Адказвае: не ведаю. Адна справа казаць, iншая – самому прымаць рашэннi. Са сваёй канапы ў нас усе юрысты, эксперты i публiцысты. А калi чалавек садзiцца ў залу ў якасцi, напрыклад, народнага наглядальнiка, успрыняцце адразу змяняецца.

Марыя Дадалка, «Звязда», 6 красавіка 2020 г.