/ / Общественно-политические
26.09.2019

Знаёмім з нюансамі праграмы «Сямейны капітал»

Як мы паведамлялі раней, 18 верасня Прэзідэнт падпісаў Указ № 345 «Аб сямейным капітале», які падоўжыў праграму «Сямейны капітал» на 2020–2024 гады. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падрабязна пракаментавала гэты важны для многіх дакумент.

Семейный капитал

Колькі?

З 1 студзеня 2020 года сямейны капітал устанаўліваецца ў памеры 22 500 рублёў і прызначаецца пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) у перыяд з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года трэцяга або наступных дзяцей.

Пачынаючы з 1 студзеня 2021 года памер сямейнага капіталу штогод будзе індэксавацца з нарастаючым вынікам на велічыню індэкса спажывецкіх цэн за папярэдні год для захавання яго пакупніцкай здольнасці.

Новы памер сямейнага капіталу дзейнічае на працягу каляндарнага года (з 1 студзеня да 31 снежня).

За перыяд размяшчэння сродкаў сямейнага капіталу ў банкаўскія ўклады (дэпазіты) «Сямейны капітал» будуць налічацца працэнты ў памеры індэксу спажывецкіх цэн.

Прадстаўленне сямейнага капіталу будзе праводзіцца ў памеры, які дзейнічае на дату нараджэння, у выпадку ўсынаўлення (удачарэння) – на дату ўсынаўлення (удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей.

Права на сямейны капітал сям'я можа рэалізаваць толькі адзін раз, гэта значыць калі сям'і прызначаны сямейны капітал па праграме 2015–2019 гадоў, права на прызначэнне сямейнага капіталу ў перыяд 2020–2024 гадоў у яе не будзе.

Дзе і як?

Указам дадзена грамадзянам права на зварот у мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па прызначэнне сямейнага капіталу не толькі па месцы жыхарства, але і па месцы знаходжання, а па распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу грамадзянам – на выбар грамадзян, альбо па месцы яго прызначэння, альбо ў адпаведнасці з іх рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання).

Таксама ўстаноўлена, што ў выпадку пропуску тэрміну звароту па прызначэнне сямейнага капіталу (на працягу 6 месяцаў з дня нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей) мясцовы выканаўчы і распарадчы орган мае права аднавіць яго з улікам канкрэтных абставін.

Пры вызначэнні права на распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу (у тым ліку датэрміновае) склад сям'і вызначаецца на дату падачы заявы аб распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу (у тым ліку датэрміновым).

Асобы, якім мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі дадзена права на распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу (у тым ліку датэрміновае), могуць выкарыстоўваць іх у дачыненні да любога члена сям'і, вызначанага ў рашэнні аб распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу (у тым ліку датэрміновым).

Важна!

Для сем'яў, якія маюць права на прызначэнне сямейнага капіталу пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці да 31 снежня 2019 года, дзейнічае сямейны капітал у памеры 10 тысяч долараў ЗША, нават калі вы звярнуліся па яго пасля 1 студзеня 2020 года (пакуль не прайшло 6 месяцаў пасля нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга або наступнага дзіцяці).

Пры гэтым парадак прызначэння і распараджэння сродкамі сямейнага капіталу пасля 1 студзеня 2020 года вызначаецца ў адпаведнасці з нормамі Указа па дзвюх праграмах сямейнага капіталу. Такім чынам, права на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу па дадатковых кірунках пашыраецца таксама на сем'і, сямейны капітал якім прызначаны па праграме 2015–2019 гадоў.

«Звязда», 26 верасня 2019 г.