/ / Общественно-политические
18.10.2019

Ці будуць прэтэнзіі ў Мінпрыроды, калі ссекчы дрэва на сваім участку?

«Пражываю і працую на зямельным участке. Маю коз і кабылу. Прыехаў да мяне чыноўнік і ўгледзіў на маім участке ліпы. Патрабавау іх знішчыць. Але ахова прыроды пільна вартуе дрэвы. Склаўся парадокс: калі знішчу дрэвы – штраф, не знішчу – таксама штраф. Так што мне трэба зрабіць? Уладзімір Тапуноў, Бялыніцкі раён».

ВасільЗахарэнка, старшыня Бялыніцкага райвыканкама:

− За вамі лічацца два зямельныя ўчасткі для абслугоўвання аднакватэрнага жылога дома плошчай 0,1888 га і 0,0162 га.

На іх з парушэннем патрабаванняў пункта 6.2.8 Тэхнічнага кодэкса ўсталяванай практыкі 45-3.01.117-2008 (02250). «Горадабудаўніцтва». Раёны сядзібнага жыллёвага будаўніцтва. Нормы планіроўкі і забудовы» (далей – ТКП) увялікай колькасці растуць зялёныя насаджэнні (ліпа).

У адпаведнасці з патрабаваннямі TКП, ад межаў суседняга (сумежнага) участка зялёныя насаджэнні неабходна размяшчаць на адлегласці:

  • высакарослыя плацовыя дрэвы (яблыня, груша, чарэшня) – не менш за 3 метра;
  • сярэдня рослые пладовыя дрэвы (вішня, сліва, алыча, абляпіха, каліна), а таксама карлікавыя пладовыя і дэкаратыўныя дрэвы – не менш за 2 м;
  • ягадныя (парэчкі, маліна, вінаград) і дэкаратыўныя хмызнякі – не менш за 1 метр.

Ліпы на вашам зямельным участку растуць з парушэннем норм, устаноўленых ТКП.

Бялыніцкі райвыканкам выдаў вам прадпісанне аб выдаленні або перасадцы дрэў, што растуць на адлегласці менш за 3 метра ад мяжы суседняга ўчастка ў тэрмін да 1 лістапада 2019 года.

Згодна з абзацам 2 часткі 2 артыкула 5 Закона ад 14 чэрвеня 2003 года № 205-3 «Аб раслінным свеце», дзеянне дадзенага Закона не распаўсюджваецца на аб'екты расліннага свету, якія растуць у межах зямельнага ўчастка, прадастаўленага для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома (кватэры ў блакіраваным жылым доме), вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі, агародніцтва, касьбы, выпасу сельскагаспадарчай жывелы.

Такім чынам, штрафныя санкцыі ў адносінах да вас у сувязі з выдаленнем зялёных насаджэнняў (ліпа) ужыты не будуць.

Аэліта Сюльжына, «СБ. Беларусь сегодня», 18 кастрычніка 2019 г.