/ / Общественно-политические
14.11.2019

Зусім хутка – дэдлайн па аплаце маёмаснага падатку

Засталося зусім няшмат. Міністэрства па падатках і зборах нагадвае, што аплату падатку на нерухомасць і зямельнага падатку фізічным асобам неабходна зрабіць не пазней за 15 лістапада.

У прыватнасці, гэта наўпрост датычыцца гаспадароў індывідуальных домаўладанняў, уласнікаў двух і больш жылых памяшканняў у шматкватэрных і блакіраваных дамах, надворных пабудоў, гаражоў, іншых будынкаў і машына-месцаў, зямельных участкаў, прынятых у спадчыну, дадзеных ва ўласнасць, пажыццёвае спадчыннае валоданне альбо карыстанне, а таксама ў арэнду.

Варта адзначыць, што сумы падаткаў, добраахвотна не выплачаныя ў бюджэт, спаганяюцца ў прымусовым парадку з налічэннем пені за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі. Вам трэба плаціць лішнія грошы?

Сяргей Куркач, «Звязда», 14 лістапада 2019 г.