/ / Общественно-политические
11.07.2019

Усё, што трэба ведаць пра страхавы стаж і адказнасць за неатрыманне пенсіі

На пытанні адказваюць спецыялісты ўпраўлення пенсій і дапамог камітэта па працы Мінгарвыканкама.

Вопросы

– Што такое страхавы стаж і якія віды дзейнасці ўключаюцца ў яго? Калі патрэбны страхавы стаж адсутнічае, ці прызначаецца які-небудзь від пенсіі?

Страхавы стаж – гэта перыяды работы (ці іншай дзейнасці) з выплатай абавязковых страхавых унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Пры гэтым варта мець на ўвазе, што ўмова выплаты абавязковых страхавых унёскаў у ФСАН прымяняецца ў дачыненні да перыядаў работы пасля 1 ліпеня 1998 года. Дакументальна пацверджаныя перыяды работы, якія мелі месца да гэтай даты, уключаюцца ў стаж працы, у тым ліку і ў страхавы стаж, без дадатковага пацвярджэння факта выплаты абавязковых страхавых унёскаў у ФСАН.

Іншыя віды дзейнасці, якія падлягаюць уключэнню ў працоўны стаж для прызначэння пенсіі, напрыклад, вучоба на дзённай форме атрымання адукацыі, служба ў арміі, адпачынак па доглядзе за дзіцем і догляд за дзецьмі да дасягнення імі ўзросту 3 гадоў (але не больш за 9 гадоў увогуле), догляд інваліда І групы або дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама за састарэлым, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту і мае патрэбу па заключэнні МРЭК або дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя ў пастаянным доглядзе, атрыманне дапамогі па беспрацоўі (але не больш за шэсць месяцаў увогуле) і некаторыя іншыя ў страхавы стаж не ўключаюцца.

Што датычыцца адказу на другое пытанне, то, калі неабходны страхавы стаж адсутнічае, то права на працоўную пенсію грамадзянін не атрымлівае, але яму можа быць прызначана сацыяльная пенсія Страхавы стаж – гэта перыяды работы (ці іншай дзейнасці) з выплатай абавязковых страхавых унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. – жанчынам пасля дасягнення 60-гадовага ўзросту, мужчынам – у 65 гадоў. Памер яе складае 50 працэнтаў ад велічыні бюджэту пражытковага мінімуму (БПМ) і з 1 мая 2019 года гэта 112,01 руб.

– Калі дакументы для прызначэння пенсіі пададзены ва ўпраўленне сацыяльнай абароны са спазненнем, ці прадугледжана адказнасць работадаўца за несвоечасовае афармленне дакументаў і ў чым яна заключаецца?

– Пенсія не прызначаецца аўтаматычна. Яе прызначэнне носіць заяўляльны характар, таму, каб рэалізаваць сваё права на пенсію, вы павінны звярнуцца з адпаведнай заявай ва ўпраўленне сацыяльнай абароны. Калі вы працуеце, то абавязак па афармленні дакументаў, неабходных для назначэння пенсіі, і іх прадстаўленні ў названыя органы ўскладзены заканадаўствам на работадаўца па месцы апошняй работы.

Работадаўцы нясуць матэрыяльную адказнасць перад пенсіянерам за шкоду, прычыненую несвоечасовым і няпоўным афармленнем дакументаў, неабходных для назначэння і пераразліку пенсіі, а таксама прадстаўленнем дакументаў, якія змяшчаюць недакладныя звесткі.

Такім чынам, калі ў сувязі з няпоўным і несвоечасовым афармленнем дакументаў вам нанесены матэрыяльны ўрон, які выказаўся ў неатрыманні пенсіі альбо яе атрыманні ў меншым памеры, вы маеце права звярнуцца непасрэдна да работадаўца для яго кампенсацыі ў добраахвотным парадку альбо падаць іск у суд для аднаўлення парушанага права і спагнання недаатрыманых сум пенсіі.

Святлана Бусько, «Звязда», 11 ліпеня 2019 г.