/ / Общественно-политические
31.12.2019

Цяжкія пасылкі з-за мяжы стануць больш даступныя

З 1 студзеня зменяцца правілы ўвозу і перасылкі тавараў з-за мяжы. Змены закрануць непадзельныя тавары вагой больш за 35 кілаграмаў. Цяпер за іх трэба плаціць мытную пошліну з усяго кошту тавару, а з 2020 года мы будзем кампенсаваць толькі перавышэнне лімітаў па вазе або кошце. Такім чынам, увозіць цяжкія тавары стане больш выгадна.

Посылка

Што датычыцца пасылак з-за мяжы, то мытная пошліна за іх пераважку паменшыцца ўдвая – да 15 % з перавышэння вартаснай або вагавой нормаў (але не менш як 2 еўра за 1 кілаграм вагі).

Дарэчы, з гэтай жа даты айчынная пошта пачне спаганяць камісію за плацяжы праз АРІП. Тарыф такой камісіі за правядзенне плацяжу – 60 капеек. Разам з тым плацяжы наяўнымі або картай праз плацежна-даведачныя тэрміналы падлягаць камісіі не будуць. Яе таксама не будуць браць з удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, за плацяжы ў бюджэт, на дабрачынныя рахункі, на карысць пастаўшчыкоў асноўных і дадатковых камунальных паслуг. Акрамя таго, без камісіі будуць праходзіць плацяжы на карысць «Белтэлекама» за тэлефон і тэлефонны сэрвіс інтэлектуальнай сеткі, а таксама на карысць самой «Белпошты».

Сяргей Куркач, «Звязда», 28 снежня 2019 г.