/ / Общественно-политические
02.04.2019

4 красавіка адбудзецца круглы стол, прысвечаны 25-годдзю Канстытуцыі Беларусі

4 красавіка прэс-цэнтр Дома прэсы сумесна з РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» правядзе круглы стол на тэму: «Канстытуцыі – 25. Інстытут прэзідэнцтва як гістарычна і палітычна абгрунтаваная найбольш аптымальная для Беларусі мадэль кіравання дзяржавай».

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага саюза журналістаў, палітолагі. 

Па інфармацыі афіцыйнага сайта Міністэрства інфармацыі
Рэспублікі Беларусь