/ / Общественно-политические
09.10.2018

Замежныя пасылкі зноў пацяжэюць? Праект адпаведнага ўказа рыхтуецца Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі прапануе павялічыць ліміт бяспошлінных замежных пасылак да 200 долараў і 31 кілаграма вагі. Праект адпаведнага ўказа рыхтуецца і будзе ўнесены на разгляд кіраўніку дзяржавы. Пра гэта днямі паведаміў Міністр сувязі Канстанцін Шульган.

Посылка

На цяперашнім этапе, паводле яго слоў, гэтая прапанова Міністэрства ўзгоднена з поштай. Нагадаем, што абмежаванні на атрыманне тавараў з-за мяжы ў нашай краіне ўвялі з красавіка 2016 года. У цяперашні час у краіне можна атрымаць па пошце тавар на суму не больш за 22 еўра ў месяц і вагой не больш за 10 кілаграмаў. У выпадку перавышэння ліміту прыйдзецца заплаціць пошліну 30 % ад мытнага кошту тавару і не менш за 4 еўра за кілаграм.

Пасля ўвядзення гэтага ліміту бяспошліннага ўвозу інтэрнэт-пакупак з'явілася інфармацыя, што яго могуць перагледзець у сувязі з уніфікацыяй з правіламі ў іншых краінах, якія ўваходзяць у ЕАЭС. Да ўвядзення абмежаванняў у нас ужо быў парог бязмытнага ўвозу на ўзроўні 200 еўра і 31 кілаграма вагі ў месяц.

У Расіі падобны ліміт пакуль што складае 1000 еўра і 31 кілаграм у месяц. Але ў канцы 2017 года Саветам Еўразійскай эканамічнай камісіі было зацверджана рашэнне знізіць ліміт бяспошліннага ўвозу з 1000 да 500 еўра з 2019 года, а затым да 200 еўра – з 2020-га.

Сяргей КУРКАЧ, «Звязда», 9 кастрычніка 2018 г.