/ / Общественно-политические
25.05.2018

Выпас жывёлы – па правілах. Праблема безнагляднага выпасу жывёлы і выхаду яе на чыгуначныя пуці па-ранейшаму актуальная

Сутыкненне цягнікоў са свойскімі жывёламі (каровамі, коньмі і г. д.) цягне за сабой не толькі іх гібель, але і стварае пагрозу бяспецы руху, наносіць эканамічную шкоду чыгунцы, а таксама з'яўляецца прычынай збояў у графіку руху пасажырскіх і грузавых цягнікоў. Акрамя таго, у выніку экстраннага тармажэння або сутыкнення ўзнікае небяспека траўмавання пасажыраў і работнікаў лакаматыўных брыгад.

Железная дорога

Паводле інфармацыі прэс-цэнтра магістралі, у 2017 годзе і за чатыры месяцы гэтага адбылося 12 выпадкаў наезду рухомага саставу на жывёл, у выніку чаго іх загінула 46, а за адпаведны папярэдні перыяд зафіксавана дзевяць падобных здарэнняў, загінула 29 галоў жывёлы.

У сувязі з пачаткам сезона масавага выпасу жывёлы на лугах паблізу чыгуначных пуцей Беларуская чыгунка звяртаецца да кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, старшыняў сельскіх выканаўчых камітэтаў, а таксама ўладальнікаў прыватных падворкаў з просьбай выконваць патрабаванні, якія прад'яўляюцца да выпасу жывёлы паблізу чыгункі і прагону яго цераз чыгуначныя пуці.

Таксама падчас правядзення палявых работ актуальнай з'яўляецца праблема праезду сельскагаспадарчай тэхнікі праз чыгуначныя пераезды на забараняльны сігнал святлафора.

Сяргей РАСОЛЬКА, «Звязда», 25 мая 2018 г.