/ / Общественно-политические
28.03.2018

Міністэрства культуры прапануе прыняць удзел у распрацоўцы Стратэгіі развіцця кінематаграфіі Рэспублікі Беларусь

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь распачало працу над праектам Стратэгіі развіцця кінематаграфіі Рэспублікі Беларусь.

Кинематография

У дакуменце будуць прааналізаваны стан і праблемы існавання беларускага кінематографа, асноўныя накірункі яго развіцця, а таксама вызначаны перспектывы ўзаемадзення дзяржавы і кінематаграфічнай супольнасці ў мэтах спрыяння развіццю нацыянальнага кінамастацтва і фарміраванню айчыннай кінаіндустрыі.

Мяркуецца, што асноўныя радзелы стратэгіі будуць звязаны з пытаннямі развіцця фільмавытворчасці, у тым ліку дзейнасці Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», дзяржаўных і прыватных фільмавытворчых арганізацый, незалежных прадзюсараў, функцыянавання кінапракату і стварэння спрыяльных умоў для дэманстрацыі фільмаў беларускіх рэжысёраў і вытворцаў, прафесійнай адукацыі, падтрымкі маладых кінематаграфістаў, пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця фестывальнага руху, а таксама ўзаемадзення органаў дзяржаўнага кіравання, творчых саюзаў і грамадскіх арганізацый кінематаграфістаў. У праект дакумента могуць быць таксама ўключаны іншыя пытанні, якія паспрыяюць прагрэсіўнаму развіццю айчыннай кінематаграфіі.

Міністэрства культуры звяртаецца да кінематаграфічнай супольнасці з прапановай прыняць удзел у распрацоўцы стратэгіі і дасылаць свае меркаванні да 16 красавіка 2018 года на адрас: 14-02@kultura.by.

Кантактная асоба: намеснік начальніка аддзела па кінематаграфіі Бязуглы Аляксей Мікалаевіч, тэл. 204 86 08.

Па інфармацыі афіцыйнага сайта Міністэрствакультуры Рэспублікі Беларусь