/ / Общественно-политические и в области права
21.06.2018

«Куплю вэб-сайт, нядорага»: Нацыянальным кадастравым агенцтвам ацэнена інтэлектуальная ўласнасць

Яго супрацоўнікамі была праведзена ацэнка рэшткавага і рынкавага кошту інтэрнэт-сайтаў (вэб-сайтаў), якія належаць буйному беларускаму аператару і распрацоўшчыку РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн». Аб гэтым паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Интеллектуальная собственность

Атрыманыя вынікі і вопыт з'яўляюцца ўнікальнымі, як адзначаюць у агенцтве, паколькі ацэнка рынкавага кошту камерцыялізаваных аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў цяперашні час для нашай краіны па-ранейшаму з'ява досыць рэдкая. Аднак разам з ростам значэння такіх аб'ектаў паралельна пачынае ўзрастаць і попыт на гэты від паслуг.

Напрыклад, асаблівасць інтэрнэт-сайта – тое, што ён уяўляе сабой складаны твор і з'яўляецца аб'ектам аўтарскага права. У яго могуць уключацца такія аб'екты аўтарскага права, як: камп'ютарная праграма, якая забяспечвае функцыянаванне вэб-сайта; дызайн вэб-сайта; іншыя аб'екты аўтарскіх правоў (базы даных, геаграфічныя карты, тэставыя творы і іншыя).

Акрамя таго, у вэб-сайт могуць уключацца і іншыя аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, напрыклад таварны знак або знак абслугоўвання.

Сяргей Куркач, «Звязда», 21 чэрвеня 2018 г.