/ / Общественно-политические
24.07.2018

Палёт бальнічнага лістка: Як вярнуць змарнаваны на лячэнне час, калі хвароба напаткала ў адпачынку?

Адпачынак, вядома, існуе для таго, каб адпачываць. Але можа здарыцца так, што яго азмрочыць хвароба. І тады замест, напрыклад, месяца адпускнік паўна­вартасна атрымае асалоду ад дзён, свабодных ад працы, у лепшым выпадку дваццаці. Як жа вярнуць час, які змарнаваны на лячэнне?

Оплата по больничному листу

Такая гісторыя здарылася з Валерыем Іванавічам з Капыля, калі ён з’ехаў на адпачынак у Расію. Але трапіў не на марскі пляж, як задумаў, а ледзь ці не ў першы дзень у бальніцу з сардэчным прыступам. «Ці маю я права кампенсаваць гэтую частку водпуску, калі захварэў не ў сваёй краіне?» – мужчына спрабаваў разабрацца ў заканадаўстве сам, але заблытаўся.

Аказваецца, былы пацыент мае права абмяняць дакумент медустановы, дзе ён праходзіў лячэнне ў час адпачынку, на лісток непрацаздольнасці, прыняты ў нашай краіне, і прад’явіць яго па месцы працы. Гэту колькасць дзён можна будзе адгуляць у іншы час. Начальнік галоўнага ўпраўлення медыцынскай экспертызы Ірына Кірэева патлумачыла, якія дакументы трэба прад’яўляць у паліклініку па месцы жыхарства, каб атрымаць беларускі бальнічны:

– Згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 9 ліпеня 2002 г. № 52/97 аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку выдачы і афармлення лісткоў непрацаздольнасці і даведак аб часовай непрацаздольнасці неабходна мець на руках натарыяльна засведчаныя выпіскі з медыцынскіх дакументаў. Выпіскі будзе дастаткова. Не ва ўсіх краінах выдаюць бальнічныя лісты. У нас няма правілаў асобна для Расіі ці Украіны, Вялікабрытаніі. Для ўсіх правілы аднолькавыя. Але толькі ў тым выпадку, калі захворванне або траўма, якую атрымаў пацыент падчас знаходжання за мяжой, па нашым крытэрыям з’яўляецца падставай для ўстанаўлення часовай непрацаздольнасці. Нашы ўстановы таксама выдаюць выпіску з медыцынскіх дакументаў замежным грамадзянам.

Ольга Косякова, «Рэспублiка», 24 июля 2018 г.