/ / Общественно-политические
19.01.2018

Населеныя пункты з ільготамі: Вызначаны месцы з рэжымам падаткаабкладання на працягу 5 год

З першых дзён года можна скарыстацца падатковымі льготамі, прадугледжанымі Указам кіраўніка дзяржавы № 345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання», паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па горадзе Мінску.

Бытовое обслуживание

Такім чынам, з 1 студзеня 2018 года па 31 снежня 2022 года гэтым указам прадугледжана магчымасць устанаўлення на асобных тэрыторыях спецыяльнага рэжыму падаткаабкладання ў сферы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання з выплатай падатку на прыбытак для прадпрыемстваў у памеры 6% і адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў у памеры адной базавай велічыні, а таксама іншых спрошчаных умоў ажыццяўлення гэтых відаў дзейнасці. Акрамя таго, прадугледжваецца вызваленне суб'ектаў гаспадарання ад падатку на дадатковую вартасць, падатку на нерухомасць, зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

У адпаведнасці з нормамі ўказа абласнымі Саветамі дэпутатаў прыняты рашэнні аб зацвярджэнні пералікаў населеных пунктаў і тэрыторый за населенымі пунктамі, якія адносяцца да тэрыторыі сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчаў. Пералік населеных пунктаў, на якія распаўсюджваецца дзеянне ўказа, размешчаны на сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання гандлю Беларусі: rt.gоv.bу ў раздзеле «Навіны».

Між іншым спецыялісты гарадской інспекцыі паведамляюць, што дзеянне ўказа не распаўсюджваецца:на дробны гандаль аўтамабільным палівам (дызельным палівам, аўтамабільным бензінам, газам, які выкарыстоўваецца ў якасці аўтамабільнага паліва), механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі, прычэпамі (паўпрычэпамі), ювелірнымі і іншымі бытавымі вырабамі з каштоўных металаў і каштоўных камянёў;на аказанне бытавых паслуг па тэхнічным абслугоўванні і рамонце аўтатранспартных сродкаў.

З падатковымі льготамі, вызначанымі ўказам, больш падрабязна можна азнаёміцца на сайце Міністэрства па падатках і зборах: nаlоg.gоv.bу ў раздзеле «Растлумачэнні».

Сяргей Куркач, «Звязда», 19 снежня 2018 г.