/ / Общественно-политические
08.02.2018

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і эксперты абмеркавалі ахову інтэлектуальнай уласнасці

Вялікая колькасць зваротаў грамадзян у Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці звязана з аўтарскім правам.

Интеллектуальная собственность

Учора ахову інтэлектуальнай уласнасці абмеркавалі парламентарыі і эксперты на круглым стале на базе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

Зараз Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы рыхтуе да разгляду ў першым чытанні законы, якія прадугледжваюць унясенне дапаўненняў і змяненняў у Закон «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» і ў некаторыя законы па прававой ахове тапалогіі інтэгральных мікрасхем. Аляксей БІЧУРЫН, начальнік Цэнтра па калектыўным кіраванні Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, растлумачыў некаторыя асаблівасці аховы аўтарскага права, а таксама расказаў пра вынікі 2017 года.

Так, у праекце закона прапануецца дапоўніць пералік выпадкаў свабоднага выкарыстання твораў у навучальных мэтах. Раней такая магчымасць не прадугледжвалася.

Да таго ж Аляксей Бічурын прыводзіць прыклад, што ў галіне фонавай музыкі – калі, напрыклад, у кафэ, рэстаранах ці на прадпрыемствах бытавога абслугоўвання гучаць мелодыі і песні – дзейнічае каля 600 дагавораў. Тым часам, паводле інфармацыі МАРГа, у нашай краіне дзейнічае як мінімум 50 тысяч аб'ектаў гандлю. У абсалютнай большасці з іх музыка ў той ці іншай форме гучыць, але, каб дайсці да ўсіх карыстальнікаў, патрэбны і час, і рэсурсы...

Як мінімум 800 аўтараў штомесяц атрымліваюць грошы за выкарыстанне іх творчасці. Летась было сабрана 5,2 млн рублёў аўтарскай платы на тэрыторыі Беларусі. 47 % ад іх прыходзяць ад вяшчання (тэле-, радыё- і інш.). Тым часам сектар гуказапісу і сучасных лічбавых тэхналогій значна не расце.

Надзея АНІСОВІЧ, «Звязда», 8 лютага 2018 г.