/ / Общественно-политические
05.02.2018

Беларусь далучылася да міжнароднай супольнасці экспертаў і спецыялістаў па пытаннях інфарматызацыі аховы здароўя

31 студзеня цягам рэалізацыі праекта «Мадэрнізацыя сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» Рэспубліка Беларусь далучылася да «Health Level Seven International» (HL7) – міжнароднай супольнасці экспертаў і спецыялістаў па пытаннях інфарматызацыі аховы здароўя.

Сотрудничество в области здравоохранения

З мэтай пабудовы цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы электроннай аховы здароўя на аснове сучасных міжнародных стандартаў. Міністэрства аховы здароўя дэлегіравала правы на ўдзел у HL7 дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя» як выканаўчай арганізацыі па праекце.

«Health Level Seven International» (HL7), заснаваная ў 1987 годзе, з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая займаецца распрацоўкай ўсёабдымнай структуры і адпаведных стандартаў абмену, інтэграцыі і пошуку электроннай медыцынскай інфармацыі, якая падтрымлівае клінічныя практыкі і кіраванне, прадастаўленне і ацэнку медыцынскіх паслуг. HL7 падтрымлівае больш за 1600 членаў з больш чым 50 краін, у тым ліку з 30 краін Еўропы.

Далучэнне да HL7 дазволіць забяспечыць фарміраванне тэхнічнай палітыкі ў сферы інфарматызацыі аховы здароўя на аснове сучасных міжнародных стандартаў, істотна паскорыць час распрацоўкі цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя, вывучыць лепшыя практыкі краін-лідараў інфарматызацыі аховы здароўя, атрымаць поўны доступ да найноўшых стандартаў HL7.

Стандартызацыя тэхналагічных працэсаў інфарматызацыі аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь дазволіць, стварыць выразныя правілы для ўсіх удзельнікаў рынку e-Health, забяспечыць свабодны доступ на рынак вытворцаў ІТ-рашэнняў на аснове найноўшых міжнародных стандартаў, што дасць магчымасць укараніць у сістэму аховы здароўя найлепшыя практыкі на аснове ІКТ і забяспечыць эфектыўнае і эканомнае выкарыстанне фінансавых сродкаў.

У рамках праекта «Мадэрнізацыя сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» будуць створаны неабходныя і абавязковыя ўмовы для далейшага пастаяннага развіцця e-Health Беларусі на аснове структураваных тэхналагічных міжнародных стандартаў.

Па інфармацыі афіцыйнага сайта Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь