/ / Общественно-политические
28.08.2018

Дапоўненая крэдытная гісторыя: Банкі змогуць атрымліваць больш інфармацыі пра крэдытаатрымальніка

У сілу ўступіў закон, які дазволіць банкам атрымліваць больш дакладную інфармацыю пра патэнцыйнага атрымальніка крэдыту.

Ознакомление с договором

Пра гэта паведамляе сайт Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Цяпер крыніцы фарміравання крэдытных гісторый павялічацца за кошт лізінгавых арганізацый і Банка развіцця Рэспублікі Беларусь. У склад крэдытных гісторый будуць уключаны звесткі аб дагаворах лізінгу, факторынгу і ўступкі грашовага патрабавання пры ажыццяўленні факторынгавай аперацыі. Факторынг — гэта комплекс паслуг, пры якіх дэбіторскі доўг спажыўца тавару або паслугі ўступаецца (прадаецца) трэцяму боку (банку або спецыялізаванай кампаніі).

Закон пашырае пералік звестак аб крэдытных здзелках у складзе крэдытных гісторый. У прыватнасці, звесткі аб крэдытных дагаворах з аднаўляльнымі крэдытнымі лініямі і дагаворах, якія змяшчаюць умовы авердрафтнага крэдытавання, дапаўняюцца інфармацыяй пра суму тэрміновай запазычанасці, тэрмін аднаўляльнасці крэдыту, дату ўстанаўлення ліміту авердрафту.

Таксама законам устаноўлена сувязь дагавораў забеспячэння (паручыцельства, гарантыя) з выдадзеным пад гэта забеспячэнне крэдытам, што дазволіць ацэньваць фактычную суму астатку асноўнага доўгу.

Акрамя таго, прадугледжана магчымасць атрымання згоды суб'екта крэдытнай гісторыі на даванне крэдытнай справаздачы ў электронным выглядзе без выкарыстання электроннага лічбавага подпісу.

Вольга Мядзведзева, «Звязда», 28 жніўня 2018 г.