/ / Общественно-политические
24.08.2018

У льготным спісе – новыя тэрыторыі. На Міншчыне больш за чатыры тысячы сельскіх населеных пунктаў, дзе ёсць прэферэнцыі для прадпрымальнікаў

На пачатку жніўня адбылася сёмая сесія Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, на якой разгледжана пытанне аб унясенні змяненняў у рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў ад 23 лістапада 2017 года № 235 «Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 верасня 2017 года № 345». Паводле дакумента ўнесены змяненні і расшыраны пералік сельскіх населеных пунктаў і тэрыторый па-за населенымі пунктамі, якія адносяцца да тэрыторый сельскай мясцовасці. Гэты пералік будзе ўключаць населеныя пункты ва ўсіх рэгіёнах Мінскай вобласці, за выключэннем горада Жодзіна.

Бизнес

А таксама асобныя тэрыторыі ўздоўж аўтадарогі М4 (другая кальцавая дарога вакол Мінска, якая праходзіць па тэрыторыях Дзяржынскага, Валожынскага і Мінскага раёнаў). Прыняцце гэтага рашэння накіравана на стымуляванне дзелавой актыўнасці, прадпрымальніцкай дзейнасці, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця гандлю, сістэмы грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання цэнтральнага рэгіёна. Дакумент дазволіць індывідуальным прадпрымальнікам, юрыдычным асобам ажыццяўляць рознічны гандаль, грамадскае харчаванне і бытавое абслугоўванне на тэрыторыях і ў населеных пунктах, вызначаных рашэннем, скарыстацца шэрагам ільгот, якія будуць садзейнічаць змяншэнню падатковай нагрузкі на ІП і юрыдычных асоб, і іншымі прэферэнцыямі. Гэта прывядзе да павелічэння колькасці суб'ектаў па абслугоўванні сельскага насельніцтва, стварэння дадатковых рабочых месцаў, паляпшэння бытавога і гандлёвага абслугоўвання сельскіх жыхароў.

Усяго ж на Міншчыне ў спісе больш за чатыры тысячы сельскіх населеных пунктаў, на якія распаўсюджваюцца льготы і прэферэнцыі.

Наша даведка

З 1 студзеня 2018 года прадпрымальнікам, якія працуюць у сферах гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання на вёсцы, у сярэдніх і малых гарадах дадзены льготы. Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта ад 22 верасня 2017 года № 345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання». Пад сельскай мясцовасцю маюцца на ўвазе населеныя пункты з сярэдняй колькасцю да дзвюх тысяч, пад сярэднімі і малымі населенымі пунктамі – адпаведна ад дзвюх да дзесяці тысяч чалавек.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ, «Звязда», 24 жніўня 2018 г.