/ / Общественно-политические
03.08.2018

Гуляць трэба па правілах: У МАРГ у першым паўгоддзі паступіла 199 зваротаў пра парушэнне антыманапольнага заканадаўства

Заклікаць да адказу. З такім пасылам нашы прадпрыемствы і арганізацыі ўсё часцей звяртаюцца ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Маўляў, калегі ці канкурэнты не «чыстыя» – парушаюць профільнае заканадаўства. Прычым паток зваротаў толькі ў першым паўгоддзі ўдвая перавысіў колькасць скаргаў за ўвесь мінулы год. Мяркуйце самі: 199 па факце студзеня–чэрвеня супраць 105 у 2017-м.

Противодействие монополизму

За гэты час камісія па ўстанаўленні факту наяўнасці або адсутнасці парушэння разгледзела 62 матэрыялы. Дарэчы, камісія засядае па меры неабходнасці, у апошні час – практычна кожны тыдзень. За адно пасяджэнне, як правіла, прымаюцца рашэнні па чатырох-шасці справах. У 38 выпадках нараканні заяўнікаў не пацвердзіліся. Затое па 12 фактах спецыялісты пагадзіліся з тымi, хто звярнуўся. Два выпадкі датычацца злоўжывання дамінуючым становішчам. Адзін – антыканкурэнтнага пагаднення. Яшчэ чатыры – нядобрасумленнай канкурэнцыi. Больш за ўсё – пяць спраў ляжыць у частцы антыканкурэнтных актаў i дзеянняў або бяздзеяння, пагаднення, узгодненых дзеянняў дзяржорганаў. Па выніках праведзеных антыманапольных расследаванняў складзены 31 пратакол аб адміністрацыйных правапарушэннях, выдадзена 14 прадпісанняў, а сума штрафаў склала 52,7 тысячы рублёў.

Дарэчы, з сённяшняга дня ўступае ў сілу абноўлены Закон «Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі». Спецыялісты папярэджваюць: ён больш сучасны і больш жорсткі ў параўнанні з мінулым. Напрыклад, за выкарыстанне дамінуючага становішча і цэнавыя змовы пагражае штраф да 10 працэнтаў гадавой выручкі.

Мария Друк, «Рэспублiка», 3 августа 2018 г.