/ / Общественно-политические
03.10.2017

Крэдытныя гісторыі будуць яшчэ больш дэталёвыя – прыняты папраўкі ў Закон «Аб крэдытных гісторыях»

У першы дзень трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу дэпутаты прынялі ў другім чытанні папраўкі ў Закон «Аб крэдытных гісторыях».

Згодна з праектам закона, цяпер функцыі Нацыянальнага банка ў сферы выкарыстання інфармацыі, якая ўваходзіць у крэдытную гісторыю, вызначаны больш дакладна.

Акрамя таго, пашыраны пералік суб'ектаў, на якіх распаўсюджваецца дзеянне самога закона, – у яго ўвайшлі адкрытае акцыянернае таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», а таксама мікрафінансавыя і лізінгавыя арганізацыі. Для ўмацавання ўстойлівасці банкаўскай сістэмы ў законапраекце прадугледжана адлюстраванне ў крэдытных гісторыях груп рызыкі, згодна з якімі банк вызначыў той ці іншы актыў.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ, «Звязда», 3 кастрычніка 2017 г.