/ / Общественно-политические
23.05.2017

Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працягвае выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах

Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае на планавай аснове ажыццяўляць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах. Гэтая работа дазваляе не толькі даведацца і вырашыць існуючыя пытанні, якія турбуюць грамадзян, але і непасрэдна ажыццявіць маніторынг сітуацыі на месцах.

На гэтым тыдні прыёмы пройдуць у Віцебскай і Брэсцкай абласцях, а таксама ў Мінску па наступным графіку:

24 мая з 9.00 да 12.00

КАЛІНІН Ігар Іванавіч – начальнік аддзела аналізу і кантролю галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта (месца прыёму – адміністрацыя Фрунзенскага раёна г. Мінска);

25 мая з 14.00 да 16.00

КАРПЯК Уладзімір Валянцінавіч – памочнік Прэзідэнта, інспектар па г. Мінску (месца прыёму – адміністрацыя Заводскага раёна г. Мінска);

26 мая з 10.00 да 13.00 (месца прыёму – Ваўкавыскі райвыканкам), з 15.30 да 18.30 (месца прыёму – Зэльвенскі райвыканкам)

ШЛЫК Рыгор Іванавіч – начальнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта;

27 мая з 08.30 да 11.30

ШЛЫК Рыгор Іванавіч – начальнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта (месца прыёму – Слонімскі райвыканкам).

Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў і адміністрацый раёнаў г. Мінска (Заводскі раён – 2951581, Фрунзенскі раён – 2072158).

«Звязда», 23 мая 2017 г.